Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 23 Евангеля Лукі 23 раздзел

1 І ўся множасьць іх, устаўшы, павялі Яго да Пілата.
2 І пачалі жалаваць на Яго, кажучы: «Мы знайшлі, што Гэты псуець народ наш і бароне даваць падачкі цэсару, кажучы, што Ён сам Хрыстос, Кароль».
3 Пілат жа папытаўся ў Яго, кажучы: «Ці Ты кароль Юдэйскі?» І, адказуючы, Ён сказаў яму: «Ты кажаш».
4 І Пілат сказаў найвышшым сьвятаром а гурбе: «Я не знаходжу выступу ў гэтым чалавеку».
5 Але яны ўпіраліся, кажучы: «Ён узрушае люд, навучаючы па ўсёй Юдэі, пачынаючы ад Ґалілеі аж дагэтуль».
6 Пілат жа, пачуўшы «Ґалілея», папытаўся, ці гэты чалавек быў Ґалілеянін.
7 І даведаўшыся, што Ён быў прысуду Гірадавага, адаслаў Яго да Гірада, каторы сам таксама быў у Ерузаліме тых дзён.
8 Гірад, абачыўшы Ісуса, вельма ўсьцешыўся, бо даўно жадаў бачыць Яго, бо чуў шмат празь Яго і спадзяваўся бачыць які-колечы знак, учынены Ім.
9 І шмат пытаўся ў Яго, але Ён нічога яму не адказаў.
10 А найвышшыя сьвятары а кніжнікі стаялі і заўзята жалавалі на Яго.
11 І Гірад із воямі сваімі ўлегцы замеў Яго, і, насьміяўшыся зь Яго, накінуўшы на Яго белае адзецьце, адаслаў назад да Пілата.
12 І сталі таго дня Пілат і Гірад прыяцельмі мяжсобку, бо ўперад яны былі ў непрыязьньстве із сабою.
13 А Пілат, пагукаўшы найвышшых сьвятароў а дзяржаўцаў а люд,
14 Сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, як узрушаючага люд; і вось, я выпытаў Яго перад вамі і не знайшоў нічога выступнага ў Гэтым Чалавеку ў тым, у чым жалуеце на Яго;
15 Ані Гірад, бо я паслаў вас да яго, і вось, нічога вартага сьмерці ня зроблена Ім.
16 Дык, пакараўшы, звольню Яго».
17 Ён быў абавязаны звольніць ім аднаго на сьвята.
18 Але яны закрычэлі разам із усім грудам, кажучы: «Вон ізь Ім! вазьмі гэтага! а вывальні нам Вараўву»,
19 Каторы быў пасаджаны ў вязьніцу за бунт, узьняты ў месьце, і за ўбіўства.
20 Дык Пілат ізноў загукаў, зычачы звольніць Ісуса.
21 Але яны, адказуючы, крычэлі: «Укрыжуй, укрыжуй Яго!»
22 І ён сказаў ім трэйці раз: «Што ж благога ўчыніў Ён? я не знайшоў у Ім ніякае прычыны да сьмерці. Дык, пакараўшы, звольню Яго».
23 Але яны былі ўпорыстыя, вялікімі галасамі просячы, каб Ён быў укрыжаваньг. І перамаглі галасы іхныя а найвышшых сьвятароў.
24 І Пілат рассудзіў досыць учыніць жаданьню іхнаму.
25 І ён звольніў, каго яны прасілі, каторы за бунт а ўбіўства быў пасаджаны ў вязьніцу, а Ісуса выдаў на іх волю.
26 І як павялі Яго, то, няўшы нейкага Сымона Кірынеяніна, з поля йдучага, узлажылі крыж на яго, каб нёс за Ісусам.
27 І йшлі за Ім вялікія множасьці люду а жанок, каторыя плакалі а галасілі па Ім.
28 А Ісус, абярнуўшыся да іх, сказаў: «Дачкі ерузалімскія, ня плачча па Імне, але плачча па самых сабе а па дзяцёх сваіх;
29 Бо вось, надыходзяць дні, каторых скажуць: "Шчасьлівыя бясплодныя а ўлоньне, што не радзіла, і пелькі, што не саілі!"
30 Тады пачнуць казаць горам: "Зваліцеся на нас!" і ўзгоркам: "Дакрыйце нас!"
31 Бо калі на сакаўным дзерве гэта дзеецца, што будзе на сухім?»
32 Вялі зь ім на сьмерць і двух іншых, ліхадзеяў.
33 І як прышлі на месца, званае Чарэпнішча, там укрыжавалі Яго і ліхадзеяў, аднаго паправе, а другога палеве.
34 І казаў Ісус: «Войча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». І, дзелячы адзецьце Ягонае, кідалі на жэрабя.
35 І стаяў люд, гледзячы; і старцы таксама насьміхаліся, кажучы: «Іншых спасаў, няхай спасець Самога Сябе, калі Ён Хрыстос, абранец Божы».
36 Таксама й жаўнеры насьміхаліся зь Яго, падыходзячы, і падаючы Яму воцат,
37 І кажучы: «Калі Ты Кароль Юдэйскі, спасі Сябе Самога».
38 І быў над Ім надпіс грэцкімі а рымскімі а гэбрэйскімі літарамі: «Гэта Кароль Юдэйскі».
39 Адзін із павешаных ліхадзеяў блявузґаў на Яго, кажучы: «Калі ты Хрыстос, спасі Сябе й нас».
40 Але другі, адказуючы, зганіў яго, кажучы: «Ці не баішся Бога, ты, што пад тым самым рассудкам?
41 І мы запраўды справядліва, бо адзяржалі справядлівую заплату за тое, што мы зрабілі; а Ён нічога благога не зрабіў».
42 І сказаў Ісусу: «Успомні Мяне, Спадару! як прыйдзеш да гаспадарства Свайго».
43 І сказаў яму Ісус: «Запраўды кажу табе, сядні будзеш із Імною ў раю».
44 І было каля шостае гадзіны, і сталася цемнь па ўсёй зямлі аж да гадзіны дзявятае.
45 І сонца зацьмела, і запона ў сьвятыні разьдзерлася па сярэдзіне.
46 І Ісус, загукаўшы вялікім голасам, сказаў: «Войча, у рукі Твае аддаю дух Мой!» І, сказаўшы гэта, выпусьціў дух.
47 Сотнік жа, бачачы, што сталася, уславіў Бога, кажучы: «Запраўды чалавек гэты быў справядлівы».
48 І ўсі гурбы, што зышліся на гэту відаль, бачачы, што сталася, білі сябе ў грудзі, зварачаючыся.
49 ўсі, што зналі Яго, стаялі воддаль, таксама жанкі, што прапушчалі Яго з Ґалілеі, глядзелі на ўсе гэта.
50 І вось, чалавек, на ймя Язэп, райца, муж добры а справядлівы, —
51 Ён не згаджаўся з радаю а ўчынкам ейным, — з Арымафеі, места юдэйскага, што таксама чакаў гаспадарства Божага,
52 Прыступіўшы да Пілата, прасіў цела Ісусавага.
53 І, зьняўшы яго, завярнуў яго ў цянюсенькае палатно, і паклаў яго ў гробе, высечаным у скале, ідзе яшчэ ніхто ня быў ніколі пакладзены.
54 І быў гэта дзень прыгатовы, а сыбота наставала.
55 І пайшлі жанкі, што прышлі зь Ім із Ґалілеі, глядзець гробу і як цела Ягонае клалася.
56 І, зьвярнуўшыся, прыгатавалі пахі а масьці, і заставаліся супакойныя ў сыботу подле расказаньня.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Лукі, 23 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Лукі 23 раздзел в переводах:
Лукі 23 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.