1 І сказаў вучанікам Сваім: «Нельга, каб спадманы ня прыходзілі, але бяда, каторымі яны прыходзяць:
2 Валей, каб млынавы жоран павесілі яму на шыю і кінулі яго ў мора, чымся каб ён быў спадманом аднаму з малых гэтых.
3 «Уважайце на самых сябе. Калі брат твой ізгрэша, згань яго; і калі пакаецца, даруй яму.
4 І калі сем разоў у дзень ізгрэша супроці цябе, і сем разоў зьвернецца да цябе, кажучы: «Каюся», — даруй яму».
5 І сказалі апосталы Спадару: «Прыспары нам веры».
6 І сказаў Спадар: «Калі б вы мелі веру, як гарчычнае зярнё, і сказалі дзікой фізе: "Выкараніся й перасадзіся ў мора", яна паслухае вас.
7 «Хто з вас, маючы слугу аручага або пасучага, як ён прыйдзе з поля, скажа яму: "Зараз узыйдзі і ўзьляж"?
8 Але ці ня скажа яму: "Прыгатуй імне павячэраць і, падперазаўшыся, паслугуй імне, пакуль буду есьці й піць, а потым еж і пі"?
9 Ці ўдзячны ён слузе за тое, што ён зрабіў загаданае? ня думаю.
10 Дык і вы, калі зробіце ўсе, загадане вам, кажыце: "Мы бескарысныя слугі; што мелі зрабіць, мы зрабілі"».
11 І сталася, як Ён ішоў да Ерузаліму, што праходзіў пераз Самару а Ґалілею.
12 І, як уходзіў Ён у вадно сяло, дзесяцёх пракажаных перанялі Яго, каторыя адзяржаліся воддаль.
13 І ўзьнялі голас, кажучы: «Ісусе Вучыцелю! зжалься над намі».
14 І, бачачы, Ён сказаў ім: «Ідзіце, пакажыцеся сьвятаром». І сталася, як яны йшлі, што ачысьціліся.
15 І адзін ізь іх, бачачы, што ён уздароўлены, зьвярнуўся, вялікім голасам хвалячы Бога,
16 І паў на від у ногі Яму, дзякуючы Яму; і гэта быў Самаранін.
17 І, адказуючы, сказаў Ісус: «Ці не дзесяцёх ачышчаны? ідзе ж дзевяцёх?
18 Не знайшліся, каб зьвярнуцца даць хвалу Богу, адно гэты чужаземец».
19 І сказаў яму: «Устань а йдзі; вера твая ўздаравіла цябе».
20 І быўшы папытаны фарысэямі, калі прыйдзе гаспадарства Божае, адказаў ім і кажа: «Ня прыйдзе гаспадарства Божае цямка;
21 Ані скажуць: "Гля тут" альбо: "Гля там", бо, вось, гаспадарства Божае ўнутры вас».
22 І сказаў вучанікам: «Прыйдуць дні, калі будзеце жадаць бачыць аднаго дня Сына Людзкога, і не абачыце.
23 І скажуць вам: «Гля, тут» альбо: «Гля, там», не хадзіце ані йдзіце за імі;
24 Бо, як маланка мільганець з пад неба і зіхаціць да другога канца неба, так будзе Сын Людзкі таго дня.
25 Але перш мае цярпець шмат і быць адхіненым родам гэтым.
26 «І як было за дзён Ноя, так будзе й за дзён Сына Людзкога:
27 Елі, пілі, жаніліся, выходзілі замуж, аж да тога дня, што Ной увыйшоў у караб, і прышла патопа, і загубіла ўсіх.
28 І таксама, як было за дзён Лота: елі, пілі, куплялі, прадавалі, садзілі, будавалі;
29 Але дня таго, каторага вышаў Лот із Садомы, лінуў зь неба дождж агняны а серкавы й загубіў усіх.
30 «Подле гэтага будзе таго дня, калі Сын Людзкі аб’явіцца.
31 Таго дня, хто будзе на страее, а рэчы ягоныя ў доме, ня зыходзь узяць іх; і хто ў полю, таксама не зварачайся назад па засталыя рэчы.
32 Памятуйце жонку Лотаву.
33 Хто будзе глядзець жыцьцё свае захаваць, загубе яго; а хто загубе яго, захавае яго.
34 «І кажу вам: тае ночы будзе двух у вадным ложку; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены.
35 Дзьве будуць малоць разам; адна будзе ўзята, а другая пакінена.
36 Двух будзе на полю; адзін будзе ўзяты, а другі пакінены».
37 І, адказуючы, сказалі яму: «Ідзе, Спадару?» Ён жа сказаў ім: «Ідзе цела, там арлы зьбяруцца».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Евангеля подле сьвятога Лукі, 17 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.