Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша 17 Паводле Лукаша 17 раздзел

1 Спакусы. 3 Трэба дараваць брату раскаянаму. 10 Слугі самапаніжаныя. 11 Дзесяць пракажонных. 22 Калі настане Ўладарства Божае? 23 Лжахрысты. 26 Пра дзень аб'яўленьня Сына Чалавечага. 33 Душу выбавіць ці загубіуь. 37 Цела й арлы.
1 І сказаў Ён вучням Сваім: — немагчыма, каб ня прыйшлі спакусы, але гора таму, праз каго яны прыходзяць.
2 Лепш было-б яму, калі-б завешаны быў жарнавы камень на шыю ягоную і ўкінуты быў у мора, ніж ён меў-бы спакусіць аднаго з малых гэтых.
3 Аглядайцеся й на сябе; калі згрэшыць супроць цябе брат твой, вымаві яму, і калі пакаецца, даруй яму.
4 І хоць-бы сем раз на дзень правініўся прад табою, і сем раз на дзень зьвернуўся да цябе, кажучы — каюся, — даруй яму.
5 І сказалі Апосталы Госпаду: — прыспор нам веры.
6 Госпад-жа сказаў: — калі-б вы мелі веру хоць з гарчычнае зерне й сказалі смакоўніцы гэтай — вырвіся й перасадзіся ў мора, — то яна паслухала-б вас.
7 А хто з вас, маючы слугу — аратага ці пастуха, — калі ён вернецца з поля, скажа яму: — ідзі хутчэй сядай за стол?
8 А ці ня скажа яму: — прыгатуй мне вячэру й, падперазаўшыся, паслугуй мне, пакуль буду есьці й піць, а потым еж і пі сам.
9 І ці будзе ён дзякаваць слузе таму, які выканаў загаданае яму? ня думаю.
10 Гэтак і вы: калі споўніце ўсё сказанае вам, гаварэце: — мы слугі нязначныя, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць.
11 Было-ж тое, калі йдучы да Ерусаліму Ён прайходзіў між Самарыяй і Галілеяй.
12 І калі ўвайходзіў у адну сялібу, спаткалі Яго дзесяць пракажоных, якія спыніліся здаля;
13 І моцным голасам усклінулі: — Ісусе, Вучыцелю, зьлітуйся над намі!
14 Ён-жа, убачыўшы іх, сказаў: — ідзеце пакажэцеся сьвятарам; і сталася, калі яны йшлі, сталі чыстымі.
15 Адзін-жа з іх, абачыўшы, што ацалены, вярнуўся, голасна славячы Бога.
16 І паўшы ніц да ног Ягоных, дзякаваў Яму, — то быў самаранін.
17 І сказаў Ісус, пытаючы: — ці-ж ня дзесяць ачысьціліся? а дзе дзевяць?
18 Ніхто з іх не патурбавайся аддаць хвалу Богу, апрача вось аднаго — чужаземца.
19 Яму-ж сказаў: — устань, ідзі; вера твая выбавіла цябе.
20 Калі-ж фарысеі спыталіся: — калі прыйдзе Уладарства Божае? — адказаў ім: — ня прыйдзе Уладарства Божае відавочна.
21 І ня скажуць: — вось, яно тут, ці — вось там; бо Уладарства Божае ўнутры ў вас ёсьць.
22 Вучням-жа сказаў: — прыйдуць дні, калі захочаце абачыць Сына Чалавечага хоць у адзін каторы дзень, і ня ўбачыце.
23 І скажуць вам: — вось, тут, ці — вось там; не хадзеце й ня слухайце іх.
24 Бо як маланка, бліснуўшы ў небе, асьвячае ўсе паднябесьсе, так будзе Сын Чалавечы ў дзень Свой.
25 Але перш належыць Яму тяжка адцярпець і быць здражанаму родам гэтым.
26 І як сталася ў дні Ноя, так будзе ў дні Сына Чалавечага.
27 Елі й пілі, жаніліся й замуж ішлі аж да дня, калі Ной увайшоў у карабель, і прыйшоў патоп і загубіў усіх.
28 Таксама, як сталася ў дні Лота: елі й пілі, куплялі й прадавалі, садзілі й будавалі.
29 Але ў дзень, калі Лот выйшаў з Садому, лінуў з неба агонь з серкаю й выгубіў усіх.
30 Так будзе ў той дзень, калі прыйдзе Сын Чалавечы.
31 У той дзень, хто будзе на стрэсе, а рэчы ягоныя ў доме, няхай ня злазіць узяць іх; і хто будзе на полі, няхай не варачаецца назад.
32 Успамінайце жану Лотаву.
33 Хто будзе старацца захаваць жыццё, загубіць яго, а хто-б загубіў яго, ажывіць яго.
34 Кажу вам: у тую ноч, калі будзе двое на аднэй пасьцелі, — аднаго возьмуць, другі застанецца;
35 Дзьве будуць малоць разам, — адна возьмецца, а другая пакінецца.
36 І калі двое будуць на полі, — адзін узяты будзе, а другі пакінены.
37 Тады, адазваўшыся, сказалі Яму: — дзе Госпадзе? Ён-жа адказаў ім: — дзе будзе цела, там і арлы зьбяруцца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Лукаша, 17 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Лукаша 17 раздзел в переводах:
Лукаша 17 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.