Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша 7 Паводле Лукаша 7 раздзел

1 Слуга сотніка. 2 Вера сотніка. 11 Уваскрошаньне адзінароднага ўдовінага сына ў Наіне. 18 Ян пасылае двух вучняў да Хрыста. 24 Сьветчаньне Исусава пра Яна. 33 Ежа Янава. 37 Грэшная жанчына сьлязьми амывае ногі Ісуса.
1 Калі-ж скончыў усе мовы Свае да народу, які слухаў Яго, то ўвайшоў у Капернаум.
2 Быў там у аднаго сотніка хворы, ужо пры сьмерці, слуга, які быў любы яму.
3 Пачуўшы пра Ісуса, сотнік паслаў да Яго старшыняў юдэйскіх, прасіць Яго, каб прыйшоў ацаліць слугу ягонага.
4 І яны, прыйшоўшы да Ісуса, моцна прасілі Яго, кажучы: — ён дастойны, каб Ты зрабіў яму гэта.
5 Бо ён любіць народ наш, і пабудаваў нам сынагогу.
6 Ісус пайшоў з імі; і калі Ён быў ужо недалёка ад дома, паслаў да Яго сотнік прыяцеляў сказаць Яму: ня турбуйся, Госпадзе, бо недастойны я, каб Ты ўвайшоў пад стрэху маю;
7 Дзеля таго й сябе самога ня лічыў я дастойным прыйсьці да Цябе, але скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой.
8 Бо і я падуладны чалавек, але, маю й падуладных мне воінаў, і кажу аднаму — пайдзі! — і ён ідзе, і другому — прыйдзі! — і прыйходзіць, і слузе майму — зрабі тое! — і робіць.
9 Пачуўшы гэтае, Ісус зьдзівіўся й, абярнуўшыся да народу, які йшоў за Ім, сказаў: — папраўдзе кажу вам, і ў Ізраілі не знайшоў Я такой веры.
10 Пасланцы-ж, вярнуўшыся дадому, засталі слугу, які быў хворы, у добрым здароўі.
11 І сталася потым: ішоў Ён у места называнае Наін, і з Ім ішлі вучні Ягоныя й мноства народу.
12 Калі-ж зблізіліся да мястовае брамы, вось выносяць нябожніка, адзінага сына ў маці, а яна была ўдавою; і многа народу йшло з ёю з места.
13 Убачыўшы яе, Гаспод зьміласэрдзіўся над ёю й сказаў: — ня плач.
14 І, падышоўшы, дакрануўся да насілак, і насільшчыкі спыніліся, і Ён сказаў: — юнача, табе кажу ўстань!
15 І нябожчык устаў, сеў і пачаў гаварыць; і аддаў яго Ісус маці ягонай.
16 Праняў-жа ўсіх страх, і славілі Бога, кажучы: — вялікі прарок паўстаў між намі, і Бог наведаў народ Свой.
17 І разыйшлося слова гэтае пра Яго па ўсёй Юдэі й па ўсім навакольлі.
18 І паведамілі Яна вучні ягоныя пра ўсё гэтае.
19 Паклікаўшы двух вучняў сваіх, Ян паслаў іх да Ісуса спытацца: — ці Ты Той, Хто павінен прыйсьці, ці чакаць нам іншага?
20 І, прыйшоўшы да Ісуса, яны сказалі: — Ян Хрысьціцель паслаў нас да Цябе спытацца: ці Ты Той, Хто павінен прыйсьці, ці іншага чакаць нам?
21 У той-жа час Ён шматлікіх ацаліў ад нядугаў і цярпеньняў, і злых духаў, і многім сьляпым вярнуў зрок.
22 І ў адказ Ісус сказаў ім: — ідзеце, паведайце Яну, што вы бачылі й чулі: сьляпыя празраюць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія стаюцца чуткімі, мёртвыя ўваскрасаюць, ўбогія дабравесьцяць.
23 І шчасьлівы той, хто не зьняверыцца ўва Мне.
24 Калі-ж вучні Янавыя адайшлі пачаў гаварыць народу пра Яна: — чаго вы хадзілі глядзець у пустыню? ці трысьцінку, ветрам калыханую?
25 Дык каго глядзець хадзілі вы? ці чалавека адзетага ў мяккія адзеньні? але тыя, якія пышна адзяюцца й жывуць у раскошы, знайходзяцца ў палацах каралеўскіх.
26 Дык каго глядзець хадзілі вы? ці прарока? так, кажу вам, і больш за прарока.
27 Гэта ёсць той пра каго напісана: — вось Я пасылаю ангела Майго прад абліччам Тваім, які пракладзе шлях Твой перад Табою.
28 І кажу вам: з народжаных жанчынамі няма большага прарока за Яна Хрысьціцеля; але меншы у Ўладарстве Божым больш за яго.
29 І, выслухаўшы Яго, увесь народ і мытнікі ўславілі праўду Божую, хрысьцячыся хрышчэньнем Янавым.
30 Фарысеі-ж і законьнікі зьняважылі волю Божую для іх, і ня хрысьціліся ў яго.
31 І сказаў Гаспод: — да каго прыраўнаю людзей роду гэтага, і да каго яны падобныя.
32 Яны падобныя да дзяцей, якія сядзяць на рынку й пераклікаюцца між сабою, кажучы: — мы гралі вам на пішчалках, а вы не танцавалі! — а мы жалобу сьпявалі і вы ня плакалі.
33 Вось прыйшоў Ян Хрысьціцель, — ні хлеба ня есьць, ні віна ня п'е, — і кажаце: ён мае злыдуха.
34 Прыйшоў Сын Чалавечы — есьць і п'е, — і кажаце: гэты чалавек абжора й п'яніца — сябра мытнікаў і грэшнікаў.
35 І апраўдана мудрасьць праз усіх дзецей яе.
36 Аднойчы адзін з фарысеяў запрасіў Яго на пачастунак; і Ён, увайшоўшы, прысеў пры стале.
37 І вось адна жанчына з таго места, якая была грэшніцай, дачуўшыся, што Ён супачывае ў доме фарысея, прынясла алябастравы слоік міра.
38 І стануўшы ззаду у ногах Ягоных і, плачучы, пачала абліваць сьлязьмі ногі Яго й выціраць валасамі галавы сваёй, і цалавала ногі Яго й намашчвала мірам.
39 Бачачы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, разважаў сам у сабе: калі-б Ён быў прарок, то пэўна ведаў-бы, хто й якая жанчына дакранаецца да Яго, бо яна грэшніца.
40 Ісус, адазваўшыся да яго, сказаў: — Сыман! Я маю нешта сказаць табе; ён кажа: — скажы, Вучыцель.
41 Ісус сказаў: — нехта пазычыў двом грошы — аднаму пяцьсот дынараў, а другому пяцьдзясят.
42 І калі яны ня мелі чым аддаць, дараваў абодвум; скажы-ж, каторы з іх больш узьлюбіць яго.
43 Сыман адказаў: — думаю той, катораму больш дараваў; і Ён сказаў яму: — разважыў ты добра.
44 І зьвярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сыману: — бачыш ты гэтую жанчыну? Я ўвайшоў у дом твой, і ты вады Мне на ногі ня даў, а яна сьлязьмі абліла ногі Мне, і валасамі галавы сваей ацерла;
45 Ты цалунку Мне ня даў, а яна, ўсьцяж не перастае цалаваць ногі Мае;
46 Ты галавы Мае не памазаў алеем, а яна мірам намасьціла ногі Мае.
47 Дзеля таго кажу табе: даруюцца многія грахі яе за тое, што ўзьлюбіла многа; а каму мала даруецца, той мала любіць.
48 Ёй-жа сказаў: — адпушчаюцца грахі табе.
49 Тыя-ж, якія былі разам з Ім за сталом, пачалі разважаць у сабе: — Хто Ён гэткі, што й грахі адпушчае?
50 Ён-жа сказаў жанчыне: — вера твая выбавіла цябе; ідзі ў супакоі.

Зноскі:

43 Ён — ці — Ісус-жа.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Лукаша, 7 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукаша 7 раздзел в переводах:
Лукаша 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.