Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша 11 Паводле Лукаша 11 раздзел

1 Ісус навучае вучняў маліцца. 10 Хто просіць — дастае. 14 Выганяецца дэман нямы. 16 Гаспадарства само ў сабе падзеленае. 21 Голас жанчыны з народу. 24 Юдэі шукаюць знаменьня. Царыца паўднёвая. 33 Сьвятач на падсьвечніку. 37 Ісус на абедзе ў фарысея асуджае крывадушнасьць іх.
1 І было-ж гэта, калі Ён маліўся ў пэўным месцы, і калі кончыў, адзін з вучняў Яго сказаў Яму: — Госпадзе! навучы нас маліцца, як і Ян навучыў вучняў сваіх.
2 І Ён сказаў ім: — калі моліцеся, гаварэце: — Войча наш Нябесны! Сьвяціся Імя Тваё, прыйдзі Ўладарства Тваё, і станься воля Твая, як на небе, так і на зямлі;
3 Хлеба надзённага сёньня нам дай;
4 І адпусьці нам нашыя віны, як і мы адпушчаем правінным прад намі, і не ўвядзі нас у спакусу, але збаві нас ад златворнага.
5 І прамовіў да іх: — калі-б хто з вас меў прыяцеля й пайшоў-бы да яго апоўначы й сказаў яму: — дружа! пазыч мне тры хлябы;
6 Бо прыяцель мой з дарогі зайшоў да мяне, і ня маю чаго пасуліць яму;
7 А той у адказ сказаў-бы яму з хаты: — ня турбуй мяне; ужо дзьверы замкнёныя, і дзеці ў пасьцелі пры мне, — і не магу ўстаць і даць табе.
8 Кажу вам: — калі ня ўстане й ня дасьць яму з прыязьні, то з настойлівасьці ягонай устане й дасьць яму, колькі просіць.
9 І Я вам кажу: — прасеце — і дасца вам, шукайце — і знойдзеце, стукайце — і адчыніцца вам.
10 Бо ўсякі, хто просіць, — атрымлівае, хто шукае — знаходзіць, хто стукае — адчыняць яму.
11 І хто з вас бацькоў, калі сын папросіць у яго хлеба, дасьць яму камень? ці папросіць рыбы, а дасьць яму зьмяю замест рыбы?
12 Або, калі папросіць яйка, дасьць яму скарпіёна.
13 Вось-жа, калі вы, самі благія, умееце даяньні добрыя даваць дзецям вашым, тым балей Айцец ваш Нябесны дасьць Духа Сьвятога тым, хто ў Яго просіць.
14 Было-ж, аднойчы выгнаў Ён злыдуха, які быў нямы; і калі злыдух выйшаў, нямы стаў гаварыць; і падзіўляўся народ.
15 Некаторыя-ж з іх гаварылі: — Ён выганяе злыдухаў сілаю Вэльзевула, князя шатанскага.
16 А іншыя, спакушаючы, патрабавалі ад Яго знаменьня з неба.
17 Ён-жа, ведаючы помыслы іхныя, сказаў ім: — усякае гаспадарства, разьдзяліўшыся само ў сабе, апусьцее, і дом, разьдзяліўшыся, упадзе.
18 Калі-ж і шатан разьдзеліцца сам у сабе, як устоіць уладарства яго? вы-ж кажаце, што я сілаю Вэльзевула выганяю злыдухаў.
19 І калі Я сілаю Вэльзевула выганяю злыдухаў, то сыны вашыя чыёю сілаю выганяюць іх? дзеля таго-ж яны будуць судзьдзямі вам.
20 І калі Я Божым пальцам выганяю злыдухаў, то пэўна, надыйшло да вас Уладарства Божае.
21 Калі дужы, узброены сьцеражэ дом свой, тады ў бясьпечнасьці маёмасьць яго.
22 Калі-ж дужэйшы за яго нападзе й пераможа яго, тады забярэ ўсю зброю яго, на якую той надзею пакладаў, і раздасьць здабытак яго.
23 Хто не са Мною, той супраць Мяне, і хто са Мною ня зьбірае, той раскідае.
24 Калі нячысты дух выйдзе з чалавека й вандруе па бязводных мясцох, шукаючы супакою, і не знайходзіць, — тады кажа: — вярнуся ў дом свой які пакінуў.
25 І, прыйшоўшы, знайходзіць яго вымеценым і прыбраным.
26 Тады йдзе й бярэ з сабою сем іншых духаў, горшых за сябе, і ўвайходзяць ды жывуць там; і бывае для чалавека таго апошняе горшае за першае.
27 І калі Ён гаварыў гэтае, жанчына некая, узвысіўшы голас з народу, сказала Яму: — шчасьлівае ўлоньне, што Цябе насіла, і грудзі, што Цябе кармілі.
28 Ён-жа сказаў: — шчасьлівыя й тыя, якія слухаюць Слова Божае й захоўваюць яго.
29 Калі-ж пачала зьбірацца грамада народу, Ён пачаў гаварыць: — род гэты — род пракудны: ён шукае знаменьня, але знаменьня ня дасца яму, апрача знаменьня Йоны прарока.
30 Бо як Йона быў знаменьнем для Ніневіцян, так будзе Сын Чалавечы для роду гэтага.
31 Каралева Паўднёвая ўстане на суд з людзьмі роду гэтага й засудзіць іх; бо яна прыйходзіла з крайсьвету паслухаць мудрасьці Салямонавае; і вось тут большае за Салямона.
32 Мужы Ніневійскія ўстануць на суд з родам гэтым і асудзяць яго, бо яны пакаяліся ад навучаньня Йонавага; і вось тут большае за Йону.
33 Ніхто, запаліўшы сьвяцільнік, ня ставіць яго ў сукрыцьце, ані пад пасудзіну, але на падстаўцы, каб тым, хто ўвайходзіць, відзён быў сьвет.
34 Сьветач цела твайго — вока тваё; калі вока твае будзе простае, то ўсё цела тваё будзе сьветлае; калі-ж вока тваё крывое будзе, то ўсё цела тваё зацьмянае будзе.
35 Дык уважай, каб тваё ўласнае сьвятло ня было цемраю.
36 А калі ўсё цела тваё сьветлае, бяз ніводнае цёмнае плямы, то будзе яно зьзяць, нібы сьветач яснасьці асьвячае цябе.
37 Калі Ён гаварыў, фарысей некі запрасіў Яго на абед да сябе; і Ён прыйшоў і супачыў за сталом.
38 Фарысей-жа зьдзівіўся, пабачыўшы, што Ён не памыў рук перад абедам.
39 Але Госпад сказаў яму: — вось вы фарысеі, ачышчаеце звонку кубкі й міскі, а нутро вашае поўнае драпежнасьці й злосьці.
40 Неразумныя! ці ня Той, Хто стварыў вонкавае, старыў і нутраное?
41 Давайце лепш ахвяру з таго, што маеце, тады ўсе будзе для вас чыстае.
42 Але гора вам фарысеям, што даеце дзесяціну з мяты, руты і ўсякай гародніны, а не зважаеце на суд і любоў Божую; гэтае належала рабіць і таго не занядбаць.
43 Гора вам фарысеям, што любіце першыя месцы ў сынагогах ды вітаньні на рынках.
44 Гора вам, кніжнікі й фарысеі крывадушнікі, таму што вы як гробы закрытыя, і людзі ходзяць над імі й не заўважаюць.
45 У адказ на гэта законьнік некі сказаў Яму: — Вучыцель! кажучы гэтае, Ты й нас зьневажаеш.
46 Ён-жа сказаў: — і вам, законьнікам, гора, што накладаеце на людзей тяжары празьмерныя, а самі й пальцам не дакранаецеся да цяжараў тых.
47 Гора вам, што будуеце надгробкі прарокам, бацькі-ж вашыя пабівалі іх;
48 Гэтым вы сьветчыце пра ўчынкі бацькоў вашых і згаджаецеся з імі, бо яны забівалі прарокаў, а вы будуеце ім грабніцы.
49 Дзеля таго й прамудрасьць Божая гаворыць: — пашлю да іх прарокаў і апосталаў, яны-ж адных заб'юць, а іншых прагоняць.
50 І зышчацца ад роду гэтага кроў усіх прарокаў, пралітая ад стварэньня сьвету;
51 ад крыві Авэля да крыві Захарыя, забітага між ахвярнікам і храмам; запраўды кажу вам, зышчацца ад роду гэтага.
52 Гора вам законьнікам, што вы ўзялі ключ пазнаваньня: самі не ўвайшлі й тым, хто хацеў увайсьці, перашкодзілі.
53 Калі-ж Ён прамаўляў гэтае да іх, кніжнікі й фарысеі пачалі прыставаць да Яго з рознымі пытаньнямі, вымагаючы адказаў;
54 Каб пачуць з вуснаў Ягоных штось магчымае да абвінавачаньня Яго.

Зноскі:

17 і дом — два разы у рукапісы.
29 пракудны — ці — нягодны.
34 простае — ці — шчырае.
46 да цяжараў тых — ці — да іх.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Лукаша, 11 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукаша 11 раздзел в переводах:
Лукаша 11 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.