Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша 12 Паводле Лукаша 12 раздзел

1 Закісь фарысейская. 5 Каго трэба баяцца? 8 Прызнаньне Хрыста прад людзьмі. 10 Блюзьнерства на Духа Сьвятога. 15 Асьцярога ад прагнасьці. 16 Багаты чалавек, у якога ўрадзіла ніва. 22 Не належыць патураць жаданьням цела і турбавацца пра ежу й адзежу. 31 Трэба шукаць Уладарства Божага. Дзе скарб, там і сэрца. 36 Чаканьне гаспадара з вясельля. 39 Злодзей у начы прыходзячы. 44 Верны будаўнік і мудры. 46 Слуга няверны укараны. 49 Агонь на землю скінуты. 51 Падзел між людзьмі дзеля Евангельля. Праўдзівае пазнаньне часу Прыйсьця. 58 Прымірэньне з супраціўнікам ў дарозе.
1 Тымчасам, калі зыйшлася вялікая грамада народу, што аж сьціскалі адзін аднаго, Ён пачаў гаварыць перад усім да вучняў Сваіх: — сьцеражэцеся закваскі фарысейскай, бо то ёсьць крывадушнасьць.
2 Няма-ж нічога сукрытага, каб ня выкрылася, і нічога тайнага, што-б ня стала ведамым.
3 Бо што вы гаварылі ў поцемку, будзе гаварыцца пры сьвятле; і што гаварылі на вуха ў хаце, тое будзе абвешчана на стрэхах.
4 Кажу-ж вам, прыяцелям Маім: — ня бойцеся тых, якія забіваюць цела, і потым нічога ня могуць зрабіць.
5 Але, скажу вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, можа ўкінуць у пекла; так, кажу вам, таго бойцеся.
6 Ці-ж ня пяць вераб'ёў прадаюцца за два грошы? і ніводзін з іх не забыты ў Бога.
7 А ў вас і валасы на галаве ўсе палічаны; дык ня бойцеся, — вы даражэйшыя за шматлікіх птушак.
8 І кажу вам: кажнага, хто прызнае Мяне прад людзьмі, прызнае й Сын Чалавечы прад ангеламі Божымі.
9 А хто адрачэцца ад Мяне прад людзьмі, ад таго адракуцца прад ангеламі Божымі.
10 І ўсякаму, хто скажа слова супраць Сына Чалавечага, даравана будзе, а хто будзе блюзьніць супраць Духа Сьвятога, даравана ня будзе.
11 Калі-ж прывядуць вас у сынагогі, да начальства і ўладаў, ня турбуйцеся як і што адказваць, ці што гаварыць.
12 Дух Сьвяты навучыць вас у тую часіну, што трэба гаварыць.
13 І сказаў Яму адзін з народу: — Вучыцель! скажы брату майму, каб ён падзяліў са мной спадчыну.
14 Ён-жа сказаў чалавеку таму: — чалавеча! хто Мяне паставіў за судзьдзю ці падзельніка вашага!
15 Да гэтага сказаў ім: — глядзеце, сьцеражэцеся прачавітасьці на багацьце, бо жыцьцё чалавека не залежыць ад збыткаў маемасьці яго.
16 І сказаў ім прыпавесьць: — у аднаго багатага чалавека буйна ўрадзіла ніва.
17 І ён разважаў у сабе: — што мне рабіць? некуды мне злажыць свой ураджай.
18 І сказаў: — вось што зраблю, разьбяру гумны мае й пабудую большыя, і злажу туды ўвесь хлеб мой і ўсё дабро мае.
19 І скажу душы маёй: — душа мая! шмат дабра ляжыць у табе на доўгія годы; не клапаціся, еж, пі, весяліся!
20 Але Бог сказаў яму: — неразумны! у гэтую-ж ноч душу тваю адбяруць ад цябе; каму-ж застанецца тое, што ты надбаў?
21 Так бывае з тым, хто зьбірае скарбы для сябе, а ня ў Бога багацее.
22 І прамовіў да вучняў Сваіх: дзеля гэтага кажу вам: не клапацецеся пра душу вашую, што вам есьці, ні пра цела, у што адзецца.
23 Душа большая за ежу, і цела за адзежу.
24 Паглядзеце на крумкачоў: яны ня сеюць, ні жнуць, няма ў іх сховаў, ні гумнаў, а Бог выжыўляе іх; ці-ж ня шмат вартасьнейшыя вы за птушак?
25 Ды хто з вас, клапоцячыся, можа дадаць сабе росту хоць-бы на локаць?
26 Дык калі й найменшага зрабіць ня можаце, нашто клапоціцеся пра іншае?
27 Гляньце на лілеі, як яны растуць, — не працуюць, ні прадуць, але кажу вам што й Салямон у ўсёй славе сваёй ня ўбіраўся так, як кажная з іх.
28 Калі-ж траву палявую, якая сёньня ёсьць, а заўтра будзе ўкінута ў печ, Бог гэтак убірае, то тымбалей вас, малаверы.
29 Дык не праймайцеся тым, што вам есьці й што піць і ня ўзвышайцеся.
30 Бо ўсяго гэтага шукаюць народы сьвету гэтага; Айцец-жа ваш ведае, чаго патрабуеце.
31 Найперш шукайце Уладарства Божага, а ўсё іншае будзе дададзена вам.
32 Ня бойся, малая грамада; бо дабраволеў Айцец ваш даць вам Уладарства.
33 Прадавайце маемасьці вашыя й давайце ахвяры шчырыя; рыхтуйце сабе скарніцы нетрухлеючыя, скарбы нятленныя ў нябёсах, куды зладзеі не пралазяць, і дзе моль не зьядае.
34 Бо дзе скарб ваш, там будзе й сэрца вашае.
35 Няхай будудь паясьніцы вашыя апяразаныя, і сьвяцільнікі запаленыя.
36 І вы падобныя да людзей, якія чакаюць павароту гаспадара свайго з вясельля, каб, калі прыйдзе й пастукае, хутка адчыніць яму.
37 Шчасьлівы слугі тыя, якіх гаспадар, прыйшоўшы, знойдзе на старожы; папраўдзе, кажу вам, ён апяражацца й пасадзіць іх, і падыйходзячы, паслужыць ім.
38 І калі прыйдзе ў другую варту, ці ў трэйцюю варту прыйдзе й застане іх гэтак, — шчасьлівыя слугі тыя.
39 Ведаеце-ж тое, што калі-б гаспадар дому ведаў, у якую гадзіну прыйдзе злодзей, ён-бы вартаваў і ня даў-бы злодзею падкапацца пад дом ягоны.
40 Будзьце-ж і вы гатовыя, бо ў гадзіне неспадзяванай для вас прыйдзе Сын Чалавечы.
41 Тады сказаў Яму Пётра: — Госпадзе! ці да нас гаварыш гэтую прыпавесьць, ці да ўсіх?
42 І сказаў Госпад: — хто-ж верны й разважны аканом, якога гаспадар паставіў над чэлядзю сваею раздаваць ім меру пажытку ў свой час?
43 Шчасьлівы той слуга, якога гаспадар, прыйшоўшы, застане пры гэткім выкананьні;
44 Запраўды, кажу вам, што над усёй маемасьцяй сваей паставіць яго.
45 Калі-ж слуга той скажа ў сэрцы сваім: — спозьніцца прыйсьці гаспадар мой, і пачне біць чаляднікаў і галядніц, есьці, піць і ўпівацца;
46 Прыйдзе гаспадар слугі таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзіну, якой ня ведае, і аддзеліць яго, і лёс яму з нявернымі паложыць.
47 Слуга-ж той, які ведаў волю гаспадара свайго, і ня выканаў, не зрабіў подля волі ягонай, будзе моцна біты.
48 А каторы з няведы сваей учыніў вартае пакараньня, будзе біты менш. І ад кажнага, каму дадзена шмат, будзе шмат і вымагацца ад яго; і каму шмат даручана, з таго больш і зышчацца.
49 Агонь прыйшоў Я скінуць на зямлю, і як хацеў-бы, каб ён ужо успыхнуў.
50 Хрышчэньнем павінен Я хрысьціцца, і як Я тамлюся, пакуль гэта споўніцца.
51 Ці думаеце вы, што Я прыйшоў мір прынясбці на зямлю? не, кажу вам, але разьдзяленьне.
52 Бо ад сёньня пяцёра ў адным доме пачнуць дзяліцца; трое будуць супроць двух, і двое супроць трох.
53 Бацька будзе супроць сына, а сын супроць бацькі; маці супроць дачкі, а дачка супроць маці; сьвякроў супроць нявесткі свае, а нявестка супроць сьвякрові свае.
54 Прамовіў-жа й да народу: — калі вы пабачыце хмару, якая ўстае з захаду, тады кажаце — дождж будзе, і бывае гэтак.
55 І калі павес паўднёвы вецер, кажаце — будзе гарачыня, і так бывае.
56 Крывадушнікі! воблік зямлі й неба распазнаваць умееце, як-жа часу гэтага не пазнаеце?
57 Чаму-ж вы й самі па сабе ня судзеце праўдзіва, што мае стацца.
58 Калі ты йдзеш з супраціўнікам сваім да начальства, пастарайся пазбыцца яго ў дарозе, каб ён ня прывёў цябе да судзьдзі, а судзьдзя не аддаў-бы цябе кату, а кат ня пасадзіў цябе ў вязніцу.
59 Кажу-ж табе: — ня выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга шэлягу.

Зноскі:

48 шмат — ці — многа.
49 ужо успыхнуў — ці — хутчэй.
58 каментар — каб ня прывёў цябе да ГПУ, а ГПУ не пасадзіла-б цябе ў псіхушку.
59 каментар — пакуль ня выматаюць з цябе духу.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Лукаша, 12 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукаша 12 раздзел в переводах:
Лукаша 12 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.