Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Лукі, 12 Паводле Лукі, 12 глава

1 Тым часам, калі сабра́ліся многія тысячы людзей, так што цíснулі адзін аднаго́, Ён пачаў гаварыць найпе́рш вучням Сваім: сцеражы́цеся заква́скі фарысейскай, гэта значыць крываду́шнасці.
2 Няма нічога схава́нага, што не адкры́ецца, і тае́мнага, што не ста́не вядо́мым;
3 таму ўсё, што казалі вы ў це́мры, пры святле пачу́та будзе; і што́ вы прамо́вілі на вуха ў пакоі, будзе абве́шчана на да́хах.
4 Кажу ж вам, сябра́м Маім: не бойцеся тых, што забіва́юць це́ла і пасля́ гэтага нічога больш не могуць зрабіць;
5 але ўкажу́ вам, каго баяцца: бойцеся таго, хто, забіўшы, ма́е ўладу ўкíнуць у гее́ну; так, кажу вам, яго бойцеся.
6 Ці не пяць вераб’ёў прадаю́цца за два аса́рыí і ніводзін з іх не забы́ты перад Богам.
7 А ў вас і валасы́ на галаве ўсе палíчаны. Таму не бойцеся: вы больш ва́ртыя, чым мноства вераб’ёў.
8 Гавару ж вам: кожнага, хто вы́знае Мяне перад людзьмí, таго і Сын Чалавечы вы́знае перад Ангеламі Божымі;
9 а хто адрачэ́цца ад Мяне перад людзьмí, той адры́нуты будзе перад Ангеламі Божымі.
10 І кожнаму, хто скажа слова на Сына Чалавечага, дарава́на будзе; а хто будзе блюзне́рыць на Духа Святога, таму не будзе дарава́на.
11 Калі ж прывяду́ць вас у сінагогі, і да начальства, і да ўлад, не турбуйцеся, я́к ці што́ адказа́ць, альбо што́ гаварыць;
12 бо Святы Дух наву́чыць вас у тую гадзíну, што́ трэба каза́ць.
13 І сказаў Яму нехта з народу: Настаўнік! скажы брату майму, каб ён раздзялíў са мною спа́дчыну.
14 Ён жа сказаў яму: чалавеча, хто Мяне паставіў судзíць або дзялíць вас?
15 І сказаў ім: глядзíце, захо́ўвайце сябе ад хцíвасці, бо нічыё жыццё не зале́жыць ад празме́рнай яго маёмасці.
16 І расказаў ім прытчу, гаворачы: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзíла зямля;
17 і ён разважа́ў, сам сабе ка́жучы: што́ мне рабіць? не ма́ю куды сабраць свой ураджай.
18 І сказаў: вось што зраблю: разбяру́ свíрны мае́ і бо́льшыя збудую, і збяру́ туды ўсе плады́ свае і ўсё дабро сваё;
19 і скажу душы́ сваёй: душа́! маеш многа дабра́, на многія гады́ скла́дзенага — адпачыва́й, еж, пі, весяліся.
20 А Бог сказаў яму: неразу́мны! у гэтую ноч душу́ тваю забяру́ць ад цябе; а тое, што ты назапа́сіў, каму даста́нецца?
21 Так бывае з тым, хто збірае ска́рбы для сябе, а не ў Бога багаце́е.
22 І сказаў вучням Сваім: дзе́ля таго кажу вам: не турбу́йцеся для душы́ вашай, што будзеце есці, ні для це́ла, у што апра́нецеся;
23 душа́ больш значыць за ежу, а це́ла за адзе́нне.
24 Паглядзíце на воранаў: яны не сеюць, не жнуць, няма ў іх ні камо́ры, ні жы́тніцы, і Бог корміць іх. Наколькі ж вы ле́пшыя за птушак!
25 І хто з вас, турбу́ючыся, можа падо́ўжыць свой век хоць на адзін локаць?
26 Дык вось, калі і найме́ншага не мо́жаце, чаго пра іншае турбу́ецеся?
27 Паглядзíце на ліле́і, як яны расту́ць: не працу́юць, не праду́ць; але кажу вам, што і Саламон ва ўсёй славе сваёй так не апрана́ўся, як кожная з іх.
28 Калі ж траву, якая сёння ў полі, а заўтра ў печ будзе ўкíнутая, Бог убірае так, то тым болей вас, малаве́ры!
29 І вы не шука́йце, што́ вам есці, ці што́ піць, і не клапацíцеся,
30 бо ўсяго гэтага шука́юць народы свету; Айцец жа ваш ведае, што вы ма́еце патрэ́бу ў гэтым;
31 шукайце толькі Царства Божага, і гэта ўсё дада́сца вам.
32 Не бойся, мало́е ста́да! бо Айцец ваш меў ласку даць вам Царства.
33 Прадайце маёмасць вашую і разда́йце як мíласціну. Рыхту́йце сабе мяхí, якія не зно́шваюцца, скарб невычэ́рпны на нябёсах, куды злодзей не набліжа́ецца і дзе моль не знішча́е;
34 бо дзе скарб ваш, там і сэ́рца ваша будзе.
35 Няхай будуць паяснíцы вашыя падпераза́нымі і свяцíльнікі запа́ленымі;
36 а вы — падобнымі да людзей, што чакаюць гаспадара́ свайго, калі ён ве́рнецца з вяселля, каб, як пры́йдзе і пасту́кае, адразу адчынíць яму.
37 Блажэ́нныя рабы́ тыя, якіх, прыйшо́ўшы, гаспадар заста́не нядрэ́мнымі; праўду кажу вам: падперажэ́цца ён і паса́дзіць іх за стол, і, падышо́ўшы, будзе прыслу́жваць ім.
38 І калі пры́йдзе ў другую ва́рту, і калі ў трэцюю ва́рту пры́йдзе, і заста́не іх такімі, то блажэ́нныя рабы́ тыя.
39 Вось што ведайце: калі б гаспадар дома ведаў, у які час пры́йдзе зло́дзей, то не спаў бы і не дазволіў бы падкапа́ць дом свой;
40 будзьце ж і вы гатовы, бо ў час, пра які не думаеце, Сын Чалавечы пры́йдзе.
41 Тады сказаў Яму Пётр: Госпадзі! нам прытчу гэтую гаворыш, ці ўсім?
42 А Гасподзь сказаў: хто ж ёсць верны домаўпра́ўнік і му́дры, якога паставіць гаспадар над слу́гамі сваімі, каб даваў ім у свой час ме́ру хле́ба?
43 Блажэ́нны раб той, якога гаспадар яго, прыйшоўшы, заста́не, што ён робіць так;
44 праўду кажу вам, што над усёй маёмасцю сваёю паставіць яго.
45 Калі ж скажа раб той у сэ́рцы сваім: «не хутка гаспадар мой пры́йдзе», і пачне́ біць слуг і служанак, есці і піць, і напіва́цца, —
46 пры́йдзе гаспадар раба таго ў дзень, у які ён не чакае, і ў гадзíну, якой ён не ведае, і рассячэ́ яго напала́м, і вы́значыць яму адзін лёс з няве́рнымі.
47 Той раб, які ведаў волю гаспадара́ свайго і не падрыхтава́ўся і не зрабіў па волі яго, будзе бíты многа;
48 а той, які не ведаў, але зрабіў нешта ва́ртае пакара́ння, будзе бíты ма́ла. З кожнага, каму да́дзена многа, многа будзе спагна́на з яго, і каму дару́чана многае, бо́льшага будуць патрабава́ць ад яго.
49 Агонь прыйшоў Я зве́сці на зямлю́, і як хачу Я, каб ён ужо загарэ́ўся!
50 Хрышчэ́ннем ма́ю Я быць ахры́шчаны, і як Я тамлю́ся, пакуль гэта не здзе́йсніцца!
51 Вы думаеце, што Я прыйшоў даць мір на зямлí не, кажу вам, а хутчэй раздзяле́нне;
52 бо ад гэтага часу пяцёра ў адным доме будуць раздзе́леныя: трое су́праць двух і двое су́праць трох;
53 раздзе́ляцца: бацька су́праць сы́на, і сын су́праць ба́цькі; маці су́праць дачкí, і дачка́ су́праць маці; свякроў су́праць нявесткі сваёй, і нявестка су́праць свекрывí сваёй.
54 Гаварыў Ён і народу: калі вы бачыце, што хмара падыма́ецца з за́хаду, адразу ка́жаце: «будзе дождж», і бывае так;
55 і калі дзьме паўднёвы вецер, ка́жаце: «будзе спёка», і бывае.
56 Крываду́шнікі! аблíчча зямлí і неба распазнава́ць уме́еце, як жа часу гэтага не распазнаяце́?
57 Чаму ж вы і самі па сабе не су́дзіце, што́ правільнае?
58 Бо калі ты ідзеш з працíўнікам сваім да нача́льніка, то па дарозе пастарайся пазба́віцца ад яго, каб ён не пацягну́ў цябе да суддзí, а суддзя́ не аддаў цябе пры́ставу, а пры́стаў не кінуў цябе ў цямнíцу;
59 кажу табе: не вы́йдзеш адтуль, пакуль не аддасí і апошняга гро́ша.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 12 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.