Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Лукі 16 Паводле Лукі 16 раздзел

1 Казаў жа Ён і вучням Сваім: адзін чалавек быў багаты і меў домаўпра́ўніка, які быў абвінава́чаны перад ім, што растра́чвае маёмасць яго;
2 і, паклíкаўшы яго, сказаў яму: што́ гэта я чую пра цябе? дай адказ пра тваё ўпраўле́нне домам, бо ты не можаш больш упраўля́ць.
3 Сказаў жа домаўпра́ўнік сам сабе: што́ мне рабіць, бо гаспадар мой адбірае ў мяне ўпраўле́нне домам? капа́ць не зду́жаю, жабра́ваць саро́меюся;
4 ведаю, што́ зрабіць, каб мяне, калі адста́ўлены буду ад упраўле́ння, прынялí ў свае дамы́.
5 І, паклíкаўшы асобна кожнага з даўжніко́ў гаспадара́ свайго, казаў першаму: колькі ты вíнен гаспадару́ майму?
6 Той жа сказаў: сто мер але́ю. І сказаў яму: вазьмі сваю распíску і сядзь хутчэй напішы: пяцьдзесят.
7 Потым сказаў другому: а ты колькі вíнен? Той адказаў: сто мер пшаніцы. І сказаў яму: вазьмі сваю распіску і напішы: восемдзесят.
8 І пахваліў гаспадар няпра́веднага домаўпра́ўніка, што ён разумна зрабіў; бо сыны́ веку гэтага разумне́йшыя за сыноў святла ў родзе сваім.
9 І Я вам кажу: здабыва́йце сабе сябро́ў багаццем няпра́ведным, каб яны, калі збядне́еце, прынялí вас у вечныя сялíбы.
10 Верны ў найме́ншым і ў многім верны, а няпра́ведны ў найме́ншым і ў многім няпра́ведны.
11 Таму калі ў няпра́ведным багацці вы не былí верныя, хто вам даве́рыць сапра́ўднае?
12 І калі ў чужы́м вы не былí верныя, хто вам дасць ваша?
13 Ніякі раб не можа служы́ць двум гаспадара́м, бо ці аднаго будзе ненавíдзець, а другога любíць, ці аднаго будзе трымацца, а другíм пагарджа́ць. Не мо́жаце Богу служы́ць і мамо́не.
14 Чулі ўсё гэта і фарысеі, якія былí срэбралюбíвымі, і насміхаліся з Яго.
15 І Ён сказаў ім: вы паказваеце сябе пра́веднымі перад людзьмí, але Бог ведае сэ́рцы вашы; бо што ў людзей высокае, тое мярзо́та перад Богам.
16 Закон і прарокі — да Іаана; з таго часу Царства Божае дабраве́сціцца, і кожны з намага́ннямі ўваходзіць у яго.
17 Ды лягчэй небу і зямлі прайсцí, чым адной ры́сцы ў законе прапа́сці.
18 Кожны, хто разво́дзіцца з жонкаю сваёю і бярэ іншую, той пралюбадзе́йнічае, і хто бярэ разве́дзеную з мужам, той пралюбадзе́йнічае.
19 Адзін чалавек быў багаты і апрана́ўся ў парфíру і вісо́н, і кожны дзень раско́шна банкетава́ў.
20 І быў адзін убо́гі, íмем Ла́зар, які ляжаў перад варотамі яго, пакры́ты я́звамі,
21 і хацеў насы́ціцца крошкамі, што па́далі са стала багача; а яшчэ і сабакі, прыхо́дзячы, ліза́лі я́звы яго.
22 І ста́лася, што памёр убо́гі і адне́сены быў Ангеламі на ло́на Аўраа́мава; памёр і багаты, і пахава́лі яго;
23 і ў пе́кле, бу́дучы ў му́ках, узня́ў вочы свае і ўба́чыў здалёк Аўраа́ма і Ла́зара на ло́не яго;
24 і, ўсклíкнуўшы, сказаў: ойча Аўраа́ме, змíлуйся нада мною і пашлí Ла́зара, каб ён абмакну́ў канец пальца свайго ў ваду́ і астудзíў язык мой, бо я паку́тую ў полымі гэтым.
25 Аўраа́м жа сказаў: дзіця́! успомні, што ты атрыма́ў добрае сваё ў жыццí сваім, а Ла́зар гэтак жа ліхо́е; цяпер жа ён тут суцяша́ецца, а ты паку́туеш;
26 і звыш усяго гэтага паміж намі і вамі про́рва вялікая ўстано́ўлена, каб тыя, што хо́чуць перайсці адсюль да вас, не маглі, і каб адтуль да нас не перахо́дзілі.
27 Тады сказаў ён: прашу цябе, ойча, пашлí яго ў дом ба́цькі майго,
28 бо ў мяне пяць братоў, няхай ён засве́дчыць ім, каб і яны не прыйшлí ў гэтае месца мучэ́ння.
29 Кажа яму Аўраа́м: яны маюць Маісе́я і прарокаў; няхай слу́хаюць іх.
30 А той сказаў: не, ойча Аўраа́ме, але калі хто з мёртвых пры́йдзе да іх, пака́юцца.
31 Ён жа сказаў яму: калі Маісе́я і прарокаў не слу́хаюць, то, калі б хто і з мёртвых уваскрэ́с, не паве́раць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Лукі, 16 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукі 16 раздзел в переводах:
Лукі 16 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.