Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша, 16 Паводле Лукаша, 16 глава

1 Прыпавесьуь пра растратнага домаправіцеля. 13 Нельга служыць двум гаспадам. 16 Закон і прарокі. 19 Багаты й Лазар.
1 Прамовіў таксама й да вучняў Сваіх: — быў адзін багаты чалавек, які меў аканома, і той абгавораны быў прад гаспадарам, што растрачвае маемасьць яго.
2 І прызваўшы яго, сказаў яму: — што гэта я чую пра цябе? здай разьлік з твайго справаваньня, бо ты ня можаш надалей аставацца управіцелем.
3 Тады аканом стаў разважаць сам сабе: — што мне рабіць? бо гаспадар адыймае ад мяне кіраваньне гаспадарствам; капаць я не магу, жабраваць саромеюся.
4 Але — ведаю, што зраблю, каб, калі адстаўлены буду ад кіравецтва, прынялі мяне ў дамы свае.
5 І, заклікаўшы паасобку вінных гаспадару сваіму, сказаў першаму: — колькі вінен гаспадару майму?
6 Той-жа сказаў: — сто мерак алею; і сказаў яму: — вазьмі сваю расьпіску й садзіся хутчэй напішы — пяцьдзясят.
7 Потым сказаў другому: — а ты колькі вінен? — і той адказаў: — сто мерак пшаніцы; і яму сказаў: — вазьмі расьпіску тваю й напішы — восемдзесят.
8 І пахваліў гаспадар управіцеля нявернага, што асьцярожна ўчыніў, бо сыны сьвету гэтага ў родзе сваім больш кемныя за сыноў сьвятла.
9 І Я кажу вам: — здабывайце сабе прыяцеляў з багацьця нясправядлівасьці, каб яны, калі будзеце спанявераны, прынялі вас у сялібы вечныя.
10 Хто верны ў найменшым, той і ў большым верны, і хто ў малым несправядлівы, той несправядлівы і ў вялікім.
11 Для таго, калі вы ў несправядлівым багацьці ня былі вернымі, хто даверыць вам праўдзівае?
12 І калі ў чужым ня былі вернымі, хто дасьць вам вашае?
13 Ніякі слуга ня можа служыць двум гаспадарам, бо альбо аднаго зьненавідзіць, а другога любіць, альбо аднаму будзе служыць, а другога занядбае; ня можаце служыць Богу й мамоне.
14 Чулі ўсё гэтае й срэбралюбцы фарысеі й сьмяяліся з Яго.
15 І Ён сказаў ім: вы выстаўляецеся праведнікамі прад людзьмі, Бог-жа ведае сэрцы вашыя; бо што ў людзей узьнёслае, тое прад Богам агідлівае.
16 Закон і прарокі да Яна; з таго часу абвяшчаецца Уладарства Божае, і кажны з натугаю ўвайходзіць у яго.
17 Але хутчэй неба й зямля прамянуць, ніж хоць адна рыса з Закону выпадзе.
18 Усякі, хто пакідае жану сваю і жэніцца з іншай — блудадзее, і хто жэніцца з пакіненай мужам, — чыніць блудадзеяньне.
19 Быў адзін багаты чалавек; адзяваўся ён у парфіру і віссон, і кажны дзень банкетаваў раскошна.
20 І быў адзін жабрак, на імя Лазар, які ляжаў ля варот яго, увесь у струпох.
21 І рад быў пажывіцца крошкамі ад стала багача; і сабакі прыходзілі й лізалі раны ягоныя.
22 І сталася: памёр убогі, і ангелы аднесьлі яго ў аселішча Абрагамава; памёр і багач, і пахавалі яго.
23 І апынуўшыся ў пекле, у вялікіх муках ён узьняў вочы свае, і убачыў здалёк Абрагама й Лазара ля яго.
24 І, усклікнуўшы, ён прамовіў: — войча, Абрагаме! зьмілуйся нада мною й пашлі Лазара, няхай абмочыць канец пальца свайго й асьвежыць язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым.
25 Абрагам-жа сказаў: — сыне! прыпомні, колькі ўжыў ты дабра за жыцьця твайга, а Лазар — благоцьця; цяпер-жа ён цешыцца, а ты пакутуеш.
26 Датаго-ж між намі й вамі паложана вялікая бездань, і калі-б хто хацеў перайсьці з гэтага боку да вас, то ня могуць; таксама й адтуль да нас не перайходзяць.
27 Тады сказаў ён: — дык малю цябе, войча, пашлі яго ў дом айца майго;
28 Бо я маю пяць братоў, няхай пасьветчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае месца мучэньня.
29 Абрагам сказаў яму: — у іх ёсьць Майсей і прарокі, няхай слухаюць іх.
30 Ён-жа сказаў: — не, войча Абрагаме! але калі хто з умершых прыйдзе да іх, то пакаюцца.
31 Тады Абрагам сказаў яму: — калі Майсея й прарокаў ня слухаюць, то хоць-бы хто й з памершых устаў — не павераць.

Примечания к тексту

8 кемныя — ці — праварнійшыя.
11 несправядлівым — ці — неправедным; вернымі — ці — праведным.
13 зьненавідзіць — ці — будзе ганьбіць; служыць — ці — дагаджаць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 16 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.