Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша 2 Паводле Лукаша 2 раздзел

1 Загад кесара Аўгуста. 6 Нараджэньне Хрыста Спаса. 13 Песьня ангелаў. 21 Абрэзаньне Ісуса. 22 Ачышчэньне Марыіна. 28 Сымеон бярэ на рукі Ісуса. 29 Песьня Сымеонава. 36 Ганна прарочыца. 40 Узрастаньне Ісуса духова. 46 Дванаццацілетні Ісус слухае й пытае настаўнікаў у сьвяцілішчы.
1 Дзеялася ў дні тыя: выйшаў ад кесара Аўгуста загад зрабіць перапіс па ўсёй зямлі.
2 Гэтае сьпісаньне было першае з часу гаспадараньня Кірынея ў Сірыі.
3 І пайшлі запісвацца ўсе, кажны ў сваё места.
4 Пайшоў і Язэп з Галілеі, з места Назарэту ў Юдэі, у места Давыдава, званае Бэтлеэм, бо ён быў з Дому й роду Давыдавага;
5 Каб запісацца з Марыяй, заручанай з ім жаною, якая была цяжарнай.
6 І сталася: як яны былі там, надыйшоў дзень, у які прышла пара ёй радзіць.
7 І парадзіла Сына Свайго Першароднага, і спавіла Яго, і палажыла Яго ў ясьлях, бо нястала ім месца ў гасподзе.
8 У той-жа ваколіцы былі на полі пастухі, якія на варте ночнай сьцераглі статак свой.
9 І вось Ангел Гасподні стануў прад імі, і слава Гасподняя азарыла іх; яны-ж праняліся вылікім страхам.
10 І сказаў ім Ангел: — ня бойцеся! я абвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям.
11 Бо сёньня нарадзіўся вам у месьце Давыдавым Збавіцель, Хто ёсьць Хрыстос Гаспад.
12 І вось вам знак: вы знойдзеце Дзіцятка ў пялёнках, паложанае ў ясьлях.
13 І раптам зьявілася з Ангелам шматлікае ваяцтва нябеснае, славячы Бога й прамаўляючы:
14 — Слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, а ў людзях дабраволеньне.
15 Калі-ж ангелы адыйшлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: — пойдзем да Бэтлеэму й паглядзім, што там сталася, пра што абвясьціў нам Госпад.
16 І яны ў сьпеху пайшлі, і знайшлі Марыю й Язэпа, і Дзіцятка, паложанае ў ясьлях.
17 А, ўбачыўшы, зразумелі й расказалі пра тое, што было ім абвешчана пра Дзіцятка.
18 А ўсе, слухаючы, дзівіліся з таго, што расказвалі ім пастухі.
19 Марыя-ж захавала ўсе тыя словы, пакладаючы ў сэрцы сваім.
20 І пастухі вярнуліся, услаўляючы і ўсхваляючы Бога за ўсё тое, што чулі й бачылі, як і сказана ім было.
21 І калі споўнілася восем дзён дзеля абрэзаньня Яго, далі Яму імя Ісус, нарачонае праз Ангела яшчэ да зачацьця Яго ў улоньні маці.
22 А калі споўніліся дні ачышчэньня яе, паводля закону Майсеевага, прынясьлі Яго ў Ерусалім, каб паставіць прад Госпадам;
23 Як сказана ў законе Гасподнім: каб усякае дзіця мужчынскага полу, якое разрывае ложасну, Госпаду пасьвячана было.
24 І каб прынясьці ў ахвяру, згодна закону Гасподняга, пару галубкоў, ці двое галубянят.
25 І быў тады ў Ерусаліме чалавек на імя Сымеон. Быў ён муж праведны й дабрачэсны, чакаў уцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім.
26 Было яму абяцана Духам Сьвятым, што не пабачыць ён сьмерці, дакуль не пабачыць Хрыста Гасподняга.
27 І вось, кіраваны натхненьнем Духа Сьвятога, ён прыйшоў у храм; і калі бацькі прынясьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім вымаганы законам уклад,
28 Ён узяў Яго на рукі, сьвятаславіў Бога й прамовіў:
29 — Цяпер адпускаеш слугу Твайго, Уладыка, подля слова Твайго ў супакой;
30 Бо абачылі вочы мае збавеньне Тваё,
31 Якое Ты прыгатаваў прад воблікам усіх народаў —
32 Сьвет для прасьвятленьня няверных, і славу народу Твайго Ізраіля.
33 І Язэп і Маці Яго дзівіліся з усяго сказанага пра Яго.
34 Сымеон-жа дабрасловіў іх і сказаў Марыі, Маці Ягонай — вось ляжыць прызначаны на ўпадак і на ўздым многіх у Ізраэлі, і на знак прараканьня.
35 І Табе Самой душу меч праніжа, бо выявяцца помыслы многіх сэрцаў.
36 Таксама была тут Ганна прарочыца, дачка Фануіла, з роду Асіравага, была яна ў глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам сем гадоў ад дзявоцтва свайго;
37 Удава гадоў васьмідзесяці чатырох, яна не адыйходзіла ад храму, у посьце й малітве трымалася прад Богам і дзень і ноч.
38 І яна, у той час прыйшоўшы, праслаўляла Госпада й гаварыла пра Яго ўсім, хто чакаў выбаўленьня ў Ерусаліме.
39 І калі яны выканалі ўсё, подля закону Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у сваё места Назарэт.
40 Дзіцятка-ж расло і ўмацоўвалася духам, і поўнілася мудрасьцю; і ласка Божая была на Ім.
41 Бацькі-ж Ягоныя кажны год хадзілі ў Ерусалім на сьвята Пасхі.
42 І калі Ён быў дванаццаці летнім, прышлі яны, як звычайна, ў Ерусалім на сьвята.
43 І калі кончыліся дні сьвята, і яны варачаліся, юнак Ісус застаўся ў Ерусаліме; і не заўважылі гэтага Язэп і Маці Ягоная.
44 Бо думалі, што Ён ідзе з іншымі; прайшоўшы-ж дзённую дарогу, сталі шукаць Яго між сваякоў і знаёмых;
45 І не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго.
46 Па трох днёх знайшлі Яго ў храме; Ён сядзеў сярод вучыцялёў, слухаючы іх і пытаючы іх.
47 Усе, хто слухалі Яго, дзівіліся з розуму й адказаў Яго.
48 І яны задзівіліся, ўбачыўшы Яго; і сказала Яму Маці Ягоная: Сыне, што Ты зрабіў з намі? вось, айцец Твой і я з вялікім жалем шукалі Цябе.
49 Ён-жа сказаў ім: нашто вам было шукаць Мяне? хіба-ж вы ня ведалі, што Мне прызначана быць у тым, што належыць да Айца Майго?
50 Але яны не зразумелі выказаных Яго словаў.
51 І Ён пайшоў з імі й прыйшоў да Назарэту, і быў у паслушэнстве ім; і Маці Ягоная захавала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім.
52 Ісус-жа ўзрастаў у мудрасьці й сталасьці ды ў ласцы прад Богам і людзьмі.

Зноскі:

24 двое галубянят — ці — дзьве горліцы (горлінкі).
31 воблікам — ці — абліччам; народаў — ці — людзей.
35 бо выявяцца помыслы многіх сэрцаў — ці — калі выкрыюцца помыслы шматлікіх сэрцаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Лукаша, 2 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Лукаша 2 раздзел в переводах:
Лукаша 2 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.