1 Пілат зьмяшаў кроў галілеян з ахвярамі іхнымі. 4 Вежа ў Сілааме. 6 Смакоўніца няплодная. 11 Ацаленьне жанчыны скурчанай. 19 Зерне гарчычнае. 21 Закісь ў рошчыне. 23 Пытаньне пра цяжкасьуь збавеньня. 24 Трэба старацца ўвайходзіць цеснымі дзьвярыма. 32 Ірад ліс.
1 У гэты час прыйшлі хтось й расказалі Яму пра галілеян, якіх кроў Пілат зьмяшаў з ахвярамі іхнымі.
2 Ісус у адказ сказаў ім: — ці вы думаеце, што гэтыя галілеяне, якія адцярпелі гэткія мукі, былі найбольш грашныя з усіх галілеян?
3 Не, кажу вам, але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце.
4 Ці тыя васемнаццаць, на якіх упала Сілаамская вежа ды забіла іх, вы думаеце, былі больш вінныя за ўсіх жыхароў у Ерусаліме?
5 Не, гавару вам, але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце.
6 І сказаў ім гэткую прыпавесьць: — нехта меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу, і прыйшоў шукаць на ёй плоду й не знайшоў.
7 І сказаў вінаградару: — вось трэйцяе лета прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы й не знайходжу; сьсячы яе, бо надарма зямлю займае.
8 Але той у адказ сказаў яму: — гаспадару! пакінь яе й на гэтае лета, пакуль акапаю накокал яе й аблажу гноем.
9 Можа яна дасьць плод, калі-ж не, то ў наступнае лета пасячэш яе.
10 Было-ж, калі навучаў Ён у аднэй з сынагогаў у сыботу.
11 І была там жанчына, якая праз васемнаццаць лет мела духа немачы, і была скурчаная й не магла разагнуцца.
12 Ісус, угледзеўшы яе, падклікаў і сказаў ёй: — жанчына! вызваляешся ты ад нядугу твайго.
13 І узлажыў на яе рукі; і ўраз разагнулася, і стала славіць Бога.
14 Тады начальнік сынагогі, узлаваны, што Ісус ацаліў у сыботу, зьвярнуўшыся да народу, сказаў: — шэсьць дзён ёсьць вызначана да працы, дык у тыя дні й прыходзьце ацаляцца, а ня ў дзень сыботні.
15 І сказаў яму Госпад у адказ: — Крывадушнік! ці-ж не адвязвае кажны з вас свайго вала ці асла ад ясьляў у сыботу і ці не вядзе яго паіць?
16 Гэтую-ж дачку Абрагама, якую зьвязаў шатан вось ужо васемнаццаць лет, ці-ж не належала вызваліць яе ад путаў гэтых у дзень сыботні?
17 І калі гаварыў Ён гэта, засаромеліся ўсе супраціўнікі Ягоныя; а ўвесь народ радаваўся з усіх слаўных дзеяньняў Ягоных.
18 Ён-жа гаварыў: — да чаго падобнае Уладарства Божае, і да чаго прыпадобню Яго.
19 Яно падобнае да зярняці гарчычнага, якое чалавек, узяўшы, пасадзіў у садзе сваім; і вырасла, і сталася вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя хаваліся ў галінах яго.
20 Яшчэ сказаў: — Да чаго прыпадобню Уладарства Божае?
21 Яно падобнае да рашчыны, якую жанчына ўзяўла й палажыла ў тры меркі мукі, пакуль усё закісьне.
22 І прайходзіў праз месты й паселішчы, навучаючы, і кіруючы шлях Свой да Ерусаліму.
23 І вось адзін хтось кажа Яму: — Госпадзе! няўжо мала будзе збавеных? Ён-жа сказаў ім:
24 — старайцеся ўвайсьці праз цесную браму; бо кажу вам, — многія будуць шукаць уваходу, ды ня будуць здольныя ўвайсьці.
25 Калі Ўладар дому ўвойдзе й зачыніць дзьверы, вы, стоячы зворку, пачняце стукаць у дзьверы й гаварыць: — Госпадзе, Госпадзе! адчыні нам; але Ён скажа вам у адказ: — ня ведаю вас, адкуль вы.
26 Тады станеце гаварыць: — мы елі й пілі прад Табою, і на вуліцах нашых Ты навучаў.
27 Але Ён скажа: — гавару вам, ня ведаю вас, адкуль вы; адыйдзеце ад Мяне ўсе, спраўцы беззаконьня.
28 Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўбачыце Абрагама, Ісака й Якуба і ўсіх прарокаў у Каралеўстве Божым; вас-жа прагоняць вон.
29 І прыйдуць з Усходу й Захаду, з Паўначы й Паўдня, і засядуць у Каралеўстве Божым.
30 І вось, ёсьць апошнія, якія стануцца першымі, і ёсьць першыя, якія стануцца апошнімі.
31 У той-жа дзень падыйшлі некаторыя з фарысеяў, кажучы Яму: — выйдзі ды сыйдзі адгэтуль, бо Ірад хоча забіць Цябе.
32 І сказаў ім: — ідзеце й скажэце лісу таму: вось я выганяю злыдухаў і твару ацаленьні, сёньня й заўтра, а на трэйці дзень буду канчаць.
33 Тымчасам, трэба Мне йсьці сёньня й заўтра й пазаўтра, бо ня можа стацца, каб прарок загінуў па-за Ерусалімам.
34 Ерусаліме, Ерусаліме! што забіваеш прарокаў і каменьнямі пабіваеш пасланых да цябе; колькі разоў Я хацеў сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад крылы, і вы не захацелі.
35 Вось пакідаецца вам дом ваш пустым; кажу-ж вам, — ня ўбачыце вы Мяне пакуль ня прыйдзе час, калі скажаце: — дабраславёны, Хто йдзе ў імя Гасподняе.
Зноскі:
3 кажу — гавару.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Сьвятое Евангельле Лукаша, 13 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.