Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша 13 Паводля Лукаша 13 раздзел

1 І ў гэты час прыйшлі нікаторыя, (і) расказалі Яму пра галілейцаў, чыю кроў Пілат зьмяшаў зь іхнымі ахвярамі.
2 І, адказаўшы, Ісус сказаў ім: (вы) думаеце, што гэтыя галілейцы былі больш грэшныя за ўсіх галілейцаў, што так адпакутавалі?
3 Не, кажу вам, але калі ня пакаецеся, усе гэтаксама загінеце.
4 Альбо тыя васямнаццаць, на якіх упала вежа ў Сілааме і пабіла іх, думаеце, што яны былі вінаватыя больш за ўсіх людзей жывучых у Ярузаліме?
5 Не, кажу вам, але калі ня пакаецеся, усе гэтаксама загінеце.
6 І казаў гэтую прыповесьць: нехта меў у сваім вінаградніку пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць на ёй плоду і ня знайшоў.
7 І сказаў (ён) вінаградару: вось, (я) трэйці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы і ня знаходжу; сьсячы яе, на што (яна) і зямлю займае бяз карысьці?
8 Ён жа, адказаўшы, гаворыць яму: гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я абкапаю яе і абкладу гноем,
9 і можа прынясе плод, калі ж не, (то) на той год сьсячэш яе.
10 І навучаў (Ён) у адной з сынагогаў па суботах.
11 І вось (там) была жанчына, якая васямнаццаць гадоў мела духа немачы; і была яна скорчыўшыся, і ня магла ані выпрастацца.
12 Убачыўшы ж яе, Ісус падазваў яе і сказаў ёй: жанчына! (ты) вызвалена ад немачы тваёй.
13 І ўсклаў на яе Рукі; і адразу выпрасталася, і славіла Бога.
14 Загаварыўшы ж начальнік сынагогі, абураючыся, што ў суботу Ісус аздаравіў, казаў народу: ёсьць шэсьць дзён, у якія належыць працаваць, у тыя прыходзьце (і) аздараўляйцеся, а ня ў дзень суботы.
15 Тады адказаў яму Госпад і сказаў: крывадушнік! кожны з вас у суботу ці ня адвязвае вала свайго ці асла ад ясьляў і вядзе паіць?
16 А гэтую дачку Абрагамавую, якую вось ўжо васямнаццаць гадоў, як зьвязаў шатан, ці ня належала вызваліць ад путаў гэтых у дзень суботы?
17 І калі гаварыў Ён гэтае, усе праціўнікі Ягоныя засароміліся; і ўвесь народ радаваўся з усіх слаўных учынкаў Ягоных.
18 (Ён) жа сказаў: да чаго падобна Каралеўства Бога, і да чаго прыпадобню яго?
19 Яно падобна да зярняці гарчычнага, якое, узяўшы, чалавек пасадзіў у садзе сваім, і (яно) вырасла і сталася вялікім дрэвам; і птушкі нябесныя гняздзіліся ў гольлі ягоным.
20 І яшчэ сказаў: да чаго прыпадобню Каралеўства Бога?
21 Яно падобна да рашчыны, якую жанчына, узяўшы, паклала ў тры меры мукі, пакуль ня ськісла ўсё.
22 І праходзіў па местах і сёлах, навучаючы і кіруючы шлях Свой да Ярузаліму.
23 І нехта сказаў Яму: Госпадзе! няўжо ратуюцца нямногія? Ён жа сказаў ім:
24 старайцеся ўвайсьці праз вузкія (або цесныя) вароты; бо многія, кажу вам, будуць памыкацца ўвайсьці ды ня здолеюць.
25 Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзьверы, тады (вы), стоячы вонках, станеце стукаць у дзьверы і казаць: Госпадзе! Госпадзе! адчыні нам. Але, адказаўшы, (ён) скажа вам: ня ведаю вас, адкуль вы.
26 Тады пачнецё гаварыць: мы елі і пілí перад Табою, і на вуліцах (нашых) Ты нас навучаў.
27 Але (Ён) скажа: кажу вам: ня ведаю вас, адкуль вы; адыдзеце ад Мяне ўсе, што чыняць беззаконьне.
28 Там будзе рыданьне (плач наўзрыд) і скрыгот зубоў, калі вы ўбачыце Абрагама, Ісагака, Якуба і ўсіх прарокаў ў Каралеўстве Бога, вас жа праганяемымі вон.
29 І прыйдуць з усходу і захаду, і з поўначы і поўдня і ўзьлягуць у Каралеўстве Бога.
30 І вось, ёсьць апошнія, якія будуць першымі, і ёсьць першыя, якія будуць апошнімі.
31 У гэны дзень падыйшлі нікаторыя хварысэі (і) казалі Яму: выйдзі і ідзі адсюль, бо Гірад хоча Цябе забіць.
32 І сказаў ім: пайшоўшы, скажыце гэтай лісіцы: вось, (Я) выганяю дэманаў і аздараўленьні чыню сёньня і заўтра, а на трэйці (дзень) скончу Сваю справу.
33 Але Мне належыць хадзіць сягоньня і заўтра і пасьлязаўтра, бо ня бывае, каб прарок загінуў вонках Ярузаліму.
34 Ярузалім, Ярузалім, (ты) што забіваеш прарокаў і што камянуеш пасланых да цябе! Колькі разоў хацеў (Я) сабраць дзяцей тваіх, як птушка (зьбірае) птушанят (сваіх) пад крылы, але (вы) ня захацелі.
35 Вось, пакідаецца вам дом ваш пусты. І кажу вам праўду, што ня ўбачыце Мяне, пакуль ня прыйдзе (час) калі скажаце: Багаслаўлены, Каторы ідзе ў Імя Госпада!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле, 13 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукаша 13 раздзел в переводах:
Лукаша 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.