Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша 22 Паводля Лукаша 22 раздзел

1 Набліжалася ж Сьвята Праснакоў, што называецца Пасхаю.
2 І шукалі архірэі і кніжнікі, як бы забіць Яго; але баяліся народу.
3 Увайшоў жа шатан у Юду, празванага Іскарыётам, аднаго зь ліку дванаццацёх;
4 і, пайшоўшы, (ён) дамовіўся з архірэямі і начальнікамі, як Яго прадаць ім.
5 І (яны) узрадаваліся, і згадзіліся даць яму срэбнікаў.
6 І (ён) паабяцаў і шукаў нагоды выдаць Яго ім, ды і ня пры народзе.
7 Надыйшоў жа Дзень Праснакоў, у які належала быць заколатай Пасцы.
8 І (Ён) паслаў Пятра і Яана, сказаўшы: пайдзіце, прыгатуйце нам з’есьці Пасху.
9 Яны ж сказалі Яму: дзе хочаш нам прыгатаваць?
10 Ён жа сказаў ім: вось, пры ўваходзе вашым у места сустрэнецца з вамі чалавек, нясучы збан вады; пайдзіце ўсьлед за ім у дом, куды (ён) увойдзе.
11 І скажыце гаспадару дому: Настаўнік кажа табе: дзе пакой у якім бы (Мне) з’есьці Пасху з вучнямі Маімі?
12 І ён вам пакажа вялікі верхні засланы пакой; там прыгатуйце.
13 Пайшоўшы ж, (яны) знайшлі як (Ён) сказаў ім; і прыгатавалі Пасху.
14 І як прыйшла гадзіна, (Ён) узьлёг і дванаццаць Апосталаў зь Ім,
15 і сказаў ім: жаданьнем вялікім Я зажадаў з’есьці з вамі гэтую Пасху, перш Маёй пакуты;
16 бо кажу вам, што ўжо ня буду есьці яе, пакуль яна ня будзе ўтворана ў Гаспадарстве Бога.
17 І, узяўшы чару (і) аддаўшы падзяку, сказаў: вазьміце яе і падзяліце паміж сабою,
18 бо кажу вам, што ня буду піць ад плоду вінаграднага, пакуль ня прыйдзе Гаспадарства Бога.
19 І, узяўшы хлеб (і) аддаўшы падзяку, паламаў і падаў ім, кажучы: гэта ёсьць Цела Маё, што за вас даецца; рабіце гэтае на ўспамін пра Мяне.
20 Таксама і чару пасьля вячэры, кажучы: гэта чара — Новы Запавет у Маёй Крыві, Якая за вас праліваецца.
21 Ды вось, рука таго, хто выдае Мяне, са Мною за сталом;
22 І хаця Сын Чалавечы ідзе па прызначэньню, але гора таму чалавеку, цераз каторага (Ён) прадаецца.
23 Тады яны пача́лі між сабою ўзбуджана выясьняць, хто бы сярод іх гатовы гэтае зрабіць.
24 Узьнялася і спрэчка паміж імі, хто зь іх вылучаецца відавочна быць большым.
25 Ён жа сказаў ім: каралі народаў валадараць над імі, а тыя, хто гаспадарыць над імі, дабрачынцамі называюцца.
26 Вы ж ня так: але бо́льшы сярод вас няхай будзе, як меншы, а начальнік, як слуга.
27 Бо хто большы: ці той, хто ўзьляжыць, ці той, хто паслугуе? Хіба́ ня той, хто ўзьляжыць? А Я сярод вас як паслугуючы.
28 Вы ж прабылі ў выпрабаваньнях Маіх са Мною ста́ла.
29 І Я прызначаю вам, як прызначыў Мне Бацька Мой — Валадарства,
30 каб вы елі і пілí за сталом Маім, і пасядзеце на пасадах, судзячы дванаццаць кален Ізраэлявых.
31 І Госпад сказаў: Сымоне! Сымоне! вось шатан вымагаў, каб прасеяць вас, як пшаніцу;
32 але Я памаліўся за цябе, каб ня заняпала вера твая; і ты некалі, навярнуўшыся, умацуй братоў тваіх.
33 Ён жа сказаў Яму: Госпадзе! з Табою я гатовы і ў вязьніцу і на сьмерць ісьці.
34 Але Ён сказаў: кажу табе, Пётра, ня прапяе сягоньня певень да таго як (ты) тройчы адрачэшся, (кажучы), што ня ведаеш Мяне.
35 І сказаў ім: калі Я пасылаў вас бяз кашалька і (бяз) торбы і абутку, ці мелі (вы) у чым-небудзь патрэбу? Яны ж адказалі: ніякай.
36 Тады сказаў ім: але цяпер, хто мае кашалёк, хай возьме, таксама і торбу; а хто ня мае, прадай вопратку сваю і купі меч.
37 Бо кажу вам, што ўсё гэта напісанае павінна споўніцца на Мне: і да злачынцаў залічаны. Бо што тычыцца Мяне — надыходзіць канец.
38 Яны ж сказалі: Госпадзе! вось тут два мечы! Ён жа сказаў ім: даволі.
39 І, выйшаўшы, пайшоў, як звычайна, на гару Аліваў. І ўсьлед за Ім пайшлі і Ягоныя вучні.
40 Прыйшоўшы ж на тое мейсца, Ён сказаў ім: маліцеся, каб ня ўвайсьці ў спакушэньне.
41 І Ён адыйшоў ад іх, як кінуць камень і, укленчыўшы, маліўся,
42 кажучы: Тата Мой! о, каб Ты зажадаў пранесьці гэту чару міма Мяне! Аднак ня Мая воля, але Твая хай станецца.
43 Зьявіўся ж Яму Ангел зь Неба, падмацоўваючы Яго.
44 І, апынуўшыся ў стане моцнага пакутніцкага змаганьня, Ён мацьней маліўся: і быў пот Ягоны, як згусткі крыві, што падаюць на зямлю.
45 І, устаўшы ад малітвы, прыйшоўшы да вучняў, знайшоў іх сьпячымі ў смутку.
46 І сказаў ім: што (вы) сьпíце? Устаўшы, маліцеся, каб ня трапіць у спакусу.
47 І яшчэ Ён гаварыў, і вось натоўп, а сьпераду іх ішоў адзін з дванаццаці, па імені Юда, і падыйшоў да Ісуса, (каб) пацалаваць Яго.
48 Ісус жа сказаў Яму: Юда! пацалункам прадаеш Сына Чалавечага?
49 Тыя, што былі побач зь Ім, убачыўшы да чаго даходзе, сказалі Яму: Госпадзе! ці ня ўдарыць (нам) мечам?
50 І адзін зь іх ударыў архірэйскага слугу і адсек яму правае вуха.
51 І, загаварыўшы, Ісус сказаў: пакіньце, даволі гэтага. І, дакрануўшыся да вуха ягонага, ацаліў яго.
52 Сабраўшымся ж супраць Яго архірэям і начальнікам Сьвятыні і старэйшынам Ісус сказаў: быццам на разбойніка выйшлі (вы) зь мечамі ды каламі, (каб узяць Мяне).
53 Кожны дзень бываў Я з вамі ў Сьвятыні, (і вы) ня паднялі на Мяне рук; але гэтая гадзíна ёсьць вашая, і ўлады цемры.
54 І, узяўшы Яго, павялі і прывялі Яго ў дом архірэя. Пётра ж ішоў сьледам здалёк.
55 Калі ж распалілі вогнішча пасярод двара і паселі разам, Пётра сядзеў між імі.
56 І адна служанка, убачыўшы яго, што сядзіць пры вогнішчы, і прыгледзіўшыся да яго, сказала: і гэты быў зь Ім.
57 Ён жа адрокся ад Яго, сказаўшы: жанчына, я ня ведаю Яго.
58 І няўзабаве другі, убачыўшы яго, казаў: і ты зь іх. Але Пётра сказаў: чалавеча! не!
59 І, як прайшло каля гадзіны часу, нехта другі настойваў, кажучы: сапраўды, і гэты быў зь Ім, бо і ён галілеяц.
60 Але Пётра сказаў: чалавеча! ня ведаю, (што) ты гаворыш! І адразу, калі ён яшчэ гаварыў, прапяяў певень.
61 І, павярнуўшыся, Госпад глянуў на Пётру, і ўспомніў Пётра Слова Госпада, як Ён сказаў яму: перш, чым певень прапяе, тройчы адрачэшся ад Мяне.
62 І, выйшаўшы вон, Пётра горка заплакаў.
63 І мужчыны, якія трымалі Ісуса, глуміліся над Ім, (і) зьбівалі (Яго).
64 І, накрыўшы Яго, білі Яго па Абліччу і пыталіся ў Яго, кажучы: прароч, хто ўдарыў Цябе?
65 І многа іншага, блюзьнерачы, гаварылі супраць Яго.
66 І калі настаў дзень, была сабрана рада старэйшынаў народу: архірэі і кніжнікі; і прывялі Яго ў свой сынэдрыён, кажучы:
67 Калі Ты ёсьць Хрыстос, скажы нам. (Ён) жа сказаў ім: калі вам скажу, ня паверыце;
68 А калі ж запытаюся (у вас), ня адкажаце Мне і ня звольніце.
69 Адгэтуль Сын Чалавечы сядзе праваруч Сілы Бога.
70 Сказалі ж усе: дык Ты ёсьць Сын Бога? Ён жа сказаў ім: вы кажаце, Хто Я ёсьць.
71 Яны ж сказалі: якое яшчэ нам трэба сьведчаньне? бо (мы) самі пачулі з Вуснаў Ягоных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле, 22 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукаша 22 раздзел в переводах:
Лукаша 22 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.