Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша 19 Паводля Лукаша 19 раздзел

1 І, увайшоўшы, праходзіў праз Ярыхон.
2 І вось мужчына, называемы імем Закхей, а ён быў начальнікам мытнікаў і багацеям,
3 таксама імкнуўся ўбачыць Ісуса, Хто Ён, але ня мог з-за натоўпу, бо быў малы ростам;
4 і, забегшы наперад, залез на сікамору, каб убачыць Яго, бо Яму належала праходзіць міма яе.
5 І калі прыйшоў на гэтае мейсца, глянуўшы ўверх, Ісус убачыў яго і сказаў яму: Закхей! Хутчэй злазь, бо сягоньня трэба Мне быць у цябе ў доме.
6 І той пасьпешна зьлез і прыняў яго з радасьцю.
7 І ўсе, убачыўшыя, наракалі, кажучы: да грэшнага чалавека зайшоў Ён.
8 Устаўшы ж Закхей сказаў Госпаду: вось, палову маёмасьці маёй, Госпадзе, аддаю я ўбогім, і калі каго чым-небудзь пакрыўдзіў (то) аддам у чатыры разы больш.
9 А Ісус сказаў яму: сягоньня настала выратаваньне дому гэтаму, бо і ён — сын Абрагама.
10 Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і выратаваць загінуўшае.
11 А як яны слухалі гэтае, дадаўшы, сказаў прыповесьць, бо Ён быў блізка ад Ярузаліму, і яны думалі, што хутка павінна зьявіцца Гаспадарства Бога.
12 Дык (Ён) сказаў: нейкі чалавек знатнага роду пайшоў у далёкую краіну, каб атрымаць сабе гаспадарства і вярнуцца.
13 І, паклікаўшы, дзесяць рабоў сваіх, даў ім дзесяць мінаў і сказаў ім: пусьціце ў абарачэньне, пакуль ня вярнуся.
14 Але ягоныя грамадзяне нянавідзілі яго і паслалі ўсьлед за ім пасольства, кажучы: ня хочам яго, каб (ён) гаспадарыў над намі.
15 І сталася: пры вяртаньні сваім, атрымаўшы гаспадарства, сказаў ён паклікаць да сябе тых рабоў, якім (ён) даў срэбра, каб даведацца, хто што прыдбаў.
16 І прыйшоў першы, кажучы: гаспадар! Міна твая прынесла прыбытак у дзесяць мінаў.
17 І (ён) сказаў яму: добра, добры раб! за тое, што (ты) у найменшым быў верны, будзь уладаром над дзесяцьцю местамі,
18 і прыйшоў другі, кажучы: гаспадар! міна твая прынесла пяць мінаў.
19 Сказаў жа і гэтаму: і ты будзь (уладаром) над пяцьцю местамі.
20 І (яшчэ) адзін прыйшоў, кажучы: вось міна твая, якую (я) трымаў, схаваўшы ў хустцы,
21 таму, што баяўся цябе, бо ты чалавек жорсткі: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў.
22 (Гаспадар) жа кажа яму: вуснамі тваімі буду судзіць цябе, нягодны раб! Ты ведаў, што я чалавек жорсткі, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў.
23 Дык чаму (ты) ня аддаў срэбра майго мянялу, і я, прыйшоўшы, атрымаў бы яго з прыбыткам?
24 І сказаў прысутным: вазьміце ў яго міну і аддайце таму, у каго дзесяць мінаў.
25 І сказалі яму: гаспадар! ён (жа) мае дзесяць мінаў!
26 Дык кажу вам, што кожнаму, хто мае, дадзена будзе, а ў таго, хто ня мае, будзе аднята і тое, што мае.
27 А ворагаў маіх, тых, што ня захацелі мяне, каб (я) гаспадарыў над імі, прывядзіце сюды і забіце перада мною.
28 І, сказаўшы гэта, ішоў далей, узыходзячы да Ярузаліму.
29 І сталася, калі наблізіўся да Бітхвагі і Бітані, да гары, што называецца (гарой) Аліваў, паслаў двух вучняў Сваіх,
30 сказаўшы: пайдзіце ў сяло, што насупраць, у каторым, уваходзячы, знойдзеце прывязанае асьляня, на якое ніхто ніколі із людзей ня садзіўся; адвязаўшы яго, прывядзіце.
31 І, калі хто спытаецца ў вас: нашто адвязваеце? Скажыце яму так: яно патрэбна Госпаду.
32 Пайшоўшы ж, пасланыя знайшлі, як (Ён) сказаў ім.
33 Калі ж яны адвязвалі асьляня, гаспадары ягоныя сказалі ім: нашто адвязваеце асьляня?
34 Яны ж сказалі: яно патрэбна Госпаду.
35 І прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы на асьляня свае вопраткі, пасадзілі на (яго) Ісуса.
36 І калі Ён ехаў, падсьцілалі вопраткі свае на дарозе.
37 А калі Ён ужо пад’яжджаў да спуску з гары Аліваў, усё мноства (Ягоных) вучняў пачало, радуючыся, моцным голасом славіць Бога за ўсе цуды, якія (яны) убачылі,
38 кажучы: Багаслаўлены Гаспадар, што ідзе ў імя Госпада! Мір на Небе, і слава ў вышэйшых нябёсах!
39 Тады нікаторыя хварысэі з натоўпу сказалі Яму: Настаўнік! забарані вучням Тваім!
40 І, адказаўшы, сказаў ім: кажу вам, што калі яны замоўкнуць, дык каменьні закрычаць.
41 І калі наблізіўся, то ўбачыўшы места, заплакаў па ім,
42 кажучы: о, каб ты (Ярузалім) зразумеў хоць у гэты твой дзень, што для міру твайго! Цяпер жа (гэта) укрыта ад вачэй тваіх,
43 бо прыйдуць на цябе дні, і ворагі твае акружаць цябе валам і сьціснуць цябе адусюль,
44 і зьнішчаць цябе і дзяцей тваіх у табе і ня пакінуць у табе каменя на камені за тое, што ня распазнаў (ты) часу наведаньня цябе.
45 І, увайшоўшы ў Сьвятыню, пачаў выганяць тых, хто прадаваў у ёй і купляў,
46 кажучы ім: напісана: Дом Мой ёсьць Дом малітвы, а вы яго зрабілі лагвом разбойнікаў (Гісая 56:7; Яр. 7:4).
47 І вучыў (Ён) у Сьвятыні кожны дзень; архірэі ж і кніжнікі шукалі, як Яго загубіць, і старэйшыны народу;
48 і ня знаходзілі, што зрабіць (зь Ім), бо ўвесь народ абступаў Яго, слухаючы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле, 19 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Лукаша 19 раздзел в переводах:
Лукаша 19 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.