Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша 21 Паводля Лукаша 21 раздзел

1 Глянуўшы ж (Ён) убачыў багатых, якія клалі дараваньні свае ў скарбніцу.
2 Убачыў жа і адну бедную ўдаву, якая паклала туды дзьве лепты,
3 і сказаў: праўду кажу вам, што гэтая бедная ўдава больш за ўсіх паклала.
4 Бо ўсе гэтыя ад лішка свайго клалі ў дары Богу; а яна ў беднасьці сваёй палажыла ўвесь пражытак свой, які мела.
5 І калі нікаторыя гаварылі пра Сьвятыню, што (яна) аздоблена дарагімі каменьнямі і дарункамі, Ён сказаў:
6 прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, ня застанецца ка́меня на ка́мені, які ня будзе зруйнаваны.
7 І спыталіся ў Яго, кажучы: Настаўнік! дык калі гэта будзе? і якая прымета, таго калі гэта мусіць стацца?
8 Ён жа сказаў: час наблізіўся, сьцеражыцеся, (каб вы) ня былі ўведзены ў аблуду; бо многія прыйдуць пад Імем Маім, кажучы: Я ёсьць, дык ня ідзіце ўсьлед за імі.
9 Калі ж пачуеце пра войны і паўстаньні, ня жахайцеся, бо гэта мусіць стацца спачатку, але ня адразу канец.
10 Далей казаў ім: паўстане народ на народ, дзяржава на дзяржаву.
11 І будуць мейсцамі вялікія землятрусы, а таксама голад і пошасьці; і будуць вялікія жахі і знакі зь неба.
12 А перад усім гэтым наложаць на вас рукі свае і будуць перасьледаваць, аддаючы ў сынагогі і ў вязьніцы, вядучы да каралёў і валадароў за Імя Маё.
13 І станецца (гэта) дзеля сьвядоцтва вам.
14 Пагэтаму пакладзіце ў сэрцы вашыя ня абдумваць загадзя, (што) адказваць.
15 Бо Я дам вам вусны і мудрасьць, якой ня змогуць ні запярэчыць, ні супрацьстаць усе праціўнікі вашыя.
16 Таксама будзеце выдадзены і бацька́мі, і братамі, і сваякамі, і сябрамі, і (нікаторых) із вас пазабіваюць;
17 і будзеце зьнянавіджаныя ўсімі за Імя Маё,
18 але і волас з галавы вашай ня прападзе.
19 У цярплівасьці вашай ратуйце душы вашыя!
20 Калі ж убачыце Ярузалім абложаным войскамі, тады ведайце, што наблізілася спусташэньне ягонае;
21 тады тыя, хто ў Юдэі хай уцякаюць у горы; і хто ў месту, хай выходзяць зь (яго); і хто ў ваколіцах, няхай ня ўваходзяць у яго,
22 бо гэта дні помсты, каб споўнілася ўсё напісанае.
23 Гора ж цяжарным і кормячым грудзьмі ў тыя дні, бо будзе вялікі гвалт на зямлі і гнеў на народ гэты.
24 І палягуць ад вастрыя мяча, і будуць адведзены ў палон да ўсіх народаў; а Ярузалім будзе таптаны паганамі пакуль ня споўняцца часы паганаў.
25 І будуць знакі на сонцы, на месяцы і на зорках, а на зямлі туга ў народах у трывозе ад равучага і бушуючага мора,
26 і людзі будуць пруцянець ад страху і чаканьня таго, што прыходзіць на чалавецтва; бо сілы нябесныя захістаюцца.
27 І тады ўбачаць Сына Чалавечага, ідучы ў хмары з сілаю і славаю вялікаю.
28 Калі ж пачне гэта дзеяцца, (то) выпрастайцеся і падніміце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленьне вашае.
29 І сказаў ім прыповесьць: паглядзіце на смакоўніцу і на ўсе дрэвы:
30 калі (яны) ужо распусьціліся, бачачы (гэта), самі ведаеце, ужо блізка лета.
31 Таксама і вы, калі ўбачыце, (што) гэта збываецца, ведайце, што блізка Гаспадарства Бога.
32 Праўду кажу вам, што ня пройдзе род гэты, як усё (гэтае) збудзецца.
33 Неба і зямля прамінуць, але Словы Мае ня прамінуць.
34 Сьцеражыцеся ж, каб сэрцы вашыя ня абцяжарыліся абжорствам і п’янствам і клопатамі жыцьцёвымі, і каб дзень той ня застаў вас няспадзявана,
35 бо ён як сіло надыйдзе на ўсіх, што жывуць на абліччы ўсёй зямлі.
36 Дык будзьце пільныя ва ўсякі час (і) маліцеся, каб спадобіцца (вам) пазбегнуць усіх тых падзей, што маюць адбыцца, і стаць перад Сынам Чалавечым.
37 Удзень Ён навучаў у Сьвятыні; а ночы, выходзячы, праводзіў на гары, называнай Аліваў.
38 І ўвесь народ з раніцы прыходзіў да Яго ў Сьвятыню слухаць Яго.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле, 21 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукаша 21 раздзел в переводах:
Лукаша 21 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.