Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша 3 Паводля Лукаша 3 раздзел

1 У пятнаццаты ж год гаспадараньня Тыбэрыя кесара (і) гаспадаруючага Понція Пілата (у) Юдэі, і зьяўляючагася чацьвертаўладнікам Галілеі — Гірада, Піліпа ж, брата ягонага — зьяўляючагася чацьвертаўладнікам Ітурэі і Траханіцкай краіны, і Лісанія зьяўляючагася чацьвертаўладнікам (у) Абілінэі;
2 пры архірэях Ганьне і Каяхве было Слова Божае да Яана, Захаравага сына, у пустэльні.
3 І (ён) прайшоў па ўсёй ваколіцы Ярдану, абвяшчаючы хрышчэньне пакаяньня дзеля дараваньня грахоў,
4 як напісана ў кнізе слоў Гісаі прарока, які кажа: голас крычачага ў пустэльні: прыгатуйце шлях Госпада, простымі зрабіце сьцежкі Яму;
5 кожны дол няхай напоўніцца, і кожная гара і ўзгорак няхай панізіцца, і крывулі стануць простымі, і няроўныя дарогі (стануць) гладкімі;
6 і ўбачыць кожнае цела збаўленьне Божае.
7 І вось казаў (ён) людзям, якія прыходзілі хрысьціцца ад яго: спародзьзе яхідзінавае! хто нахіліў вас уцякаць ад надыходзячага гневу?
8 Зрабіце ж плады годныя пакаяньня, і ня думайце гаварыць самі сабе: ба́цьку маем Абрагама, бо кажу вам, што Бог можа з каменьняў гэтых стварыць дзяцей Абрагаму.
9 Бо ўжо і сякера каля караня дрэваў ляжыць; усякае дрэва, якое плоду добрага ня прыносіць, сьсякаецца й кіда́ецца ў вагонь.
10 І пыталіся ў яго людзі, кажучы: што ж (нам) рабіць?
11 Адказаўшы ж (ён) ім гаворыць: хто мае дзьве адзежыны, той няхай дасьць таму, хто ня мае, і, хто мае ежу, няхай робіць гэтаксама.
12 Прыйшлі ж і мытнікі ахрысьціцца і сказалі яму: настаўнік! што на́м рабіць?
13 Ён жа адказаў ім: нічога большага за загаданае вам ня спаганяйце.
14 Пыталіся ў яго таксама і жаўнеры, кажучы: а нам што рабіць? І сказаў ім: ні ў ко́га ня вымагайце грошы і ня паклёпнічайце, і будзьце задаволены сваёй платай.
15 Калі ж народ мучыўся думкай, і разважалі ўсе ў сэрцах сваіх пра Яана, ці ня Хрыстос ён,
16 адказаў Яан усім, кажучы: я сапраўды хрышчу вас вадою. Але ідзе Дужэйшы за мяне, у Якога я ня варты разьвязаць рамень абутку Ягонага; Ён будзе хрысьціць вас Духам Сьвятым і агнём;
17 і гархва Ягоная ў Руцэ Ягонай, і (Ён) ачысьціць гумно Сваё і зьбярэ пшаніцу ў сьвіран Свой, а мяккіну спаліць агнём няпагасным.
18 І вось, і многае другое, навучаючы, дабравесьціў (ён) народу.
19 Гірад жа чацьвертаўладнік, дакараны ім за Гірадзіяду, жонку брата ягонага Піліпа, і за ўсё, што Гірад зрабіў благога,
20 дадаў да ўсяго і тое, што пасадзіў Яана ў вязьніцу.
21 І сталася, як хрысьціўся ўвесь народ, і Ісус ахрысьціўшыся маліўся, адчынілася неба,
22 і зыйшоў на Яго Дух Сьвяты ў цялесным выглядзе, як галуб, і быў голас зь неба, ка́жучы: Ты Сын Мой улюблены, Цябе (Я) упадабаў!
23 І Сам Ісус быў гадоў каля трыццаці, пачынаючы (Сваё служэньне), і быў, як думалі, Сын Язэпаў, Íліяў,
24 Маттатаў, Ле́віяў, Ме́льхіяў, Яанаў, Язэпаў,
25 Маттаціяў, Амо́саў, Навумаў, Ясьлімаў, Нагеяў,
26 Маатаў, Маттаціяў, Самеяў, Язэпаў, Юдаў,
27 Яананаў, Рысаяў, Зараба́бэляў, Салятыілаў, Нірыяў,
28 Мэльхіяў, Адзіяў, Касамаў, Ялмадамаў, Іраў,
29 Ясіяў, Яліязэраў, Іярымаў, Маттатаў, Ле́віяў,
30 Сымонаў, Юдаў, Язэпаў, Яананаў, Яліякімаў,
31 Мэлеаяў, Маінанаў, Маттатаяў, Натанаў, Давідаў,
32 Ясеяў, Абідаў, Баозаў, Салмонаў, Наасонаў,
33 Амінадабаў, Арамаў, Ясромаў, Хварэсаў, Юдаў,
34 Якубаў, Ісагакаў, Абрагамаў, Тараў, Нахораў,
35 Сэрухаў, Рагабаў, Хвалекаў, Ябераў, Салаў,
36 Каінанаў, Архваксадаў, Сэмаў, Нояў, Ламехаў,
37 Матусалаў, Янохаў, Ярэдаў, Малеляіляў, Каінанаў,
38 Яносаў, Сэтаў, Адамаў, Божы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле, 3 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукаша 3 раздзел в переводах:
Лукаша 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.