Библия Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша, 2 Паводля Лукаша, 2 глава

1 І сталася ў тыя дні: выйшаў загад ад кесара Аўгуста зрабіць перапіс па ўсёй зямлі.
2 Гэта быў першы перапіс, калі ў Сірыі гаспадарыў Кірынэй.
3 І ўсе ішлі запісвацца, кожны ў сваё места.
4 Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі зь места Назарэту ў Юдэю, у места Давідавае, званае Бэтляем, бо ён быў з дому і роду Давідавага,
5 запісацца з Марыляй, заручанай зь ім жонкай, якая была цяжарная.
6 І сталася: калі яны былі там, споўніліся дні радзіць ёй;
7 і нарадзіла Сына свайго Першынца і спавіла Яго і паклала Яго ў ясьлі, бо ня было ім мейсца ў заезьдзе.
8 І ў той мясцовасьці былі пастухі ў полі, якія старажавалі ў начы, ахоўваючы свой статак.
9 І вось зьявіўся ім Ангел Госпада, і слава Госпадава асьвяціла іх; і спалохаліся страхам вялікім.
10 І сказаў ім Ангел: ня бойцеся! Бо вось абвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсяму народу;
11 бо сягоньня нарадзіўся вам у месту Давідавым Збавіцель, Каторы ёсьць Хрыстос Госпад;
12 і такі вам знак: знойдзеце Дзіця спавітае, ляжачае ў ясьлях.
13 І раптам зьявілася з Ангелам шматлікае войска Нябеснае, славячых Бога і гаворачых:
14 Слава Богу ў вышэйшых нябёсах, і на зямлі мір, у людзях добрая воля.
15 І сталася: калі адыйшлі ад іх Ангелы на неба, і тады людзі-пастухі сказалі адзін аднаму: пойдзем у Бэтляем і паглядзім тую падзею, якая адбылася, пра якую абвясьціў нам Госпад,
16 і пасьпешна прыйшлі і знайшлі Марылю і Язэпа, і Дзіцятка, што ляжыць у ясьлях.
17 Убачыўшы ж абвясьцілі пра слова, якое было сказана ім пра гэтае Дзіця.
18 І ўсе, хто пачуў зьдзівіліся з таго, што расказалі ім пастухі.
19 А Марыля захоўвала ўсе словы гэтыя, складаючы ў сэрцы сваім.
20 І вярнуліся пастухі, славячы і выхваляючы Бога за ўсё, што пачулі і ўбачылі, як было сказана ім.
21 І калі споўнілася восем дзён, (каб) абрэзаць Дзіця, і далі Яму Імя Ісус, названае Ангелам перш зачацьця Яго ў чэраве.
22 А калі споўніліся дні ачышчэньня яе па Закону Масеяваму, прынесьлі Яго ў Ярузалім, (каб) прадставіць (Яго) Госпаду,
23 як напісана ў Законе Госпада: (каб) кожная істота мужчынскага полу, раскрываючая чэрава, «сьвятое Госпаду» названа будзе (Вых. 13:2),
24 і прынесьці ахвяру паводля сказанага ў Законе Госпада, дзьве гарліцы або дваіх птушанят галубіных.
25 І вось быў у Ярузаліме чалавек, імя якому Сымон. І чалавек гэты, праведны і пабожны, ён чакаў суцяшэньня Ізраэлявага, і Дух Сьвяты быў на ім.
26 І было яму прадвешчана ад Духа Сьвятога, (што ён) ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Госпадавага.
27 І прыйшоў (ён) у Духу ў Сьвятыню. І калі бацькі прынесьлі Дзіця Ісуса, (каб) ім выканаць над Ім паводля прадпісанага Законам,
28 і ён узяў Яго на свае рукі і багаславіў Бога і сказаў:
29 цяпер адпускаеш раба Твайго, Уладару, паводля Слова Твайго, у міру,
30 бо ўбачылі вочы мае збаўленьне Тваё,
31 каторае Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў,
32 Сьвятло для асьветы паганаў і Славу народу Твайго Ізраэля.
33 Язэп жа і маці Ягоная дзівіліся ад таго, што сказана пра Яго.
34 І багаславіў іх Сымон і сказаў Марылі, маці Ягонай: вось, Ён ляжыць на ўпадак і паўстаньне многіх у Ізраэлю, і на знак, (якому) працівіцца будуць,
35 і табе самой душу́ пратне меч, каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў.
36 І была Ганна прарочыца, дачка Хвануілава, з калена Асіравага. Яна (была) састарэлай у днях многіх, пражыўшая з мужам сем гадоў ад дзявоцтва свайго.
37 І яна, удава гадоў каля васьмідзясяці чатырох, якая ня адыходзіла ад Сьвятыні, постам ды малітваю служачы Богу дзень і ноч.
38 І яна (у) той час падыйшоўшы славіла Госпада і гаварыла пра Яго ўсім, што чакаюць збаўленьня ў Ярузаліме.
39 І калі (яны) споўнілі ўсё паводля Закону Госпада, вярнуліся ў Галілею, у места іхнае Назарэт.
40 Дзіця ж узрастала і ўзмацоўвалася духам, напаўняемы мудрасьцю; і Багадаць Боская была на Ім.
41 І хадзілі бацькí Ягоныя кожны год у Ярузалім на сьвята Пасхі.
42 І калі (Яму) было дванаццаць гадоў, прыйшлі яны ў Ярузалім паводля звычаю сьвята.
43 І (калі) споўніліся тыя дні (сьвята), і калі яны вярталіся, застаўся падлетак Ісус у Ярузаліме, і ня заўважыў (таго) Язэп і маці Ягоная.
44 Мяркуючы ж, (што) Ён знаходзіцца з (другімі) спадарожнікамі, прайшлі дзённы шлях і пача́лі шукаць Яго паміж родзічамі і паміж знаёмымі.
45 І, ня знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Ярузалім, шукаючы Яго.
46 І сталася, цераз тры дні знайшлі Яго ў Сьвятыні, се́дзячы пасярод настаўнікаў і слухаючы іх, і пытаючыся іх.
47 І дзівіліся ўсе, слухаючыя Яго, розуму і адказам Ягоным.
48 І ўбачыўшы Яго зьдзівіліся; і сказала Яму маці Ягоная: Дзіця! Чаму Ты зрабіў нам так? Вось ба́цька Твой і я пакутуючы шукалі Цябе.
49 І (Ён) сказаў ім: навошта (вы) шукалі Мяне? ці (вы) ня ведалі, што Мне трэба знаходзіцца ў тым, што належыць Ба́цьку Майму?
50 Але яны ня зразумелі слова, якое (Ён) сказаў ім.
51 І (Ён) пайшоў зь імі і прыйшоў у Назарэт і быў паслухмяны ім. І маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы сваім.
52 А Ісус узрастаў у мудрасьці і ўзросьце, і ў любві ў Бога і ў людзей.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводля Лукаша, 2 глава. Пераклад Сабілы і Малахава

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.