Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша 15 Паводля Лукаша 15 раздзел

1 І набліжаліся да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.
2 І наракалі хварысэі і кніжнікі, кажучы: Ён прыймае грэшнікаў і есьць разам зь імі.
3 Але (Ён) сказаў ім (вось) гэткую прыповесьць, кажучы:
4 які сярод вас чалавек, маючы сто авечак і згубіўшы адну зь іх, ня пакідае дзявяноста дзевяці ў пустэльні і ня йдзе за згубленай, пакуль ня знойдзе яе?
5 І, знайшоўшы, бярэ на плечы свае, радуючыся.
6 І, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: парадуйцеся са мною, бо (я) знайшоў маю згубленую авечку.
7 Кажу вам, што гэтак радасьць будзе на Небе большая за аднаго грэшніка, які каецца, чым за дзявяноста дзевяць праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў пакаяньні.
8 Альбо якая жанчына, якая мае дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, і ці ня запальвае сьвечку і ня мяце ў хаце, і шукае старанна да таго часу, пакуль ня знойдзе?
9 І, знайшоўшы, (яна) склікае сябровак і суседак, кажучы: парадуйцеся са мною, бо я знайшла драхму, якую (была) згубіла.
10 Кажу вам: гэтак бывае радасьць у Ангелаў Бога (і) за аднаго грэшніка, які каецца.
11 І (Ён) сказаў: адзін чалавек меў двух сыноў.
12 І сказаў малодшы зь іх бацьку: бацька! дай мне належную (мне) частку маёмасьці. І (бацька) падзяліў ім маёмасьць.
13 І праз некалькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую старану і там змарнаваў маёмасьць сваю, жывучы распусна.
14 Калі ж ён патраціў усё, настаў вялікі голад у гэнай старане, і ён пачаў цярпець галоту;
15 і, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з жыхароў той краіны, а той паслаў яго на свае палі пасьвіць сьвіньняў;
16 і ён жадаў напоўніць страўнік свой ражкамі, якія елі сьвіньні, але ніхто ня даваў яму.
17 І, апамятаўшыся, (ён) сказаў: колькі наймітаў у бацькі майго маюць хлеба ўдосталь, а я гіну з голаду;
18 устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: тата, я саграшыў супраць Неба і перад табою,
19 і ўжо я ня варты называцца сынам тваім; прыймі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх.
20 І, устаўшы, пайшоў да бацькі свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго ба́цька ягоны і зжаліўся; і, пабегшы, кінуўся яму на шыю і пацалаваў яго.
21 Сын жа сказаў яму: тата! я саграшыў супраць Неба і перад табою і ўжо ня варты называцца сынам тваім.
22 А бацька сказаў рабам сваім: прынясіце найлепшую вопратку і апраніце яго, і дайце персьцень на руку ягоную і абутак на ногі;
23 і, прывёўшы, укормленае цяля зарэжце; і, паеўшы, будзем весяліцца,
24 бо гэты мой сын быў мёртвы і ажыў, і быў згублены і знайшоўся. І пача́лі весяліцца.
25 А старэйшы ягоны сын быў у полі; і калі, вяртаючыся, падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі.
26 І, паклікаўшы аднаго са слугаў сваіх, пытаўся: што тут робіцца?
27 Той жа сказаў яму: брат твой вярнуўся, і бацька твой зарэзаў укормленае цяля, бо прыняў яго здаровым.
28 І (ён) узлаваўся, і ня хацеў увайсьці. Бацька ж ягоны, выйшаўшы, угаворваў яго.
29 Ён жа, адказаўшы, сказаў бацьку: вось (я) столькі гадоў служу табе і ніколі загадам тваім ня грэбаваў, а ты мне ніколі ня даў казляняці, каб мне з сябрамі маімі павесяліцца.
30 А калі гэты твой сын, які змарнатравіў тваю маёмасьць з блудадзейкамі, вярнуўся, (ты) зарэзаў яму ўкормленае цялё.
31 Ён жа сказаў яму: сынок! ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё;
32 а ўзрадавацца і ўзьвесяліцца трэба было, таму што гэты брат твой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле, 15 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукаша 15 раздзел в переводах:
Лукаша 15 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.