Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Лукі 15 Эвангельле Лукі 15 раздзел

1 Падыходзілі да Яго ўсе́ мытнікі і грэшнікі слухаць Яго.
2 І нарака́лі фарысэі і кніжнікі, кажучы: Ён прыймае грэшнікаў і е́сьць разам з імі.
3 Але Ён сказаў ім вось гэткую прыповесьць:
4 Хто з вас, маючы сто аве́ц і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзе́вяцьдзесят дзевяць у пустыні і ня пойдзе за прапаўшай, пакуль ня знойдзе яе́?
5 А, знайшоўшы, возьме яе́ на пле́чы свае́ з радасьцю;
6 і, прыйшоўшы дамоў, скліча сяброў і сусе́дзяў ды скажа ім: паце́шцеся са мною: я знайшоў маю́ прапаўшую аўцу.
7 Кажу-ж вам, што так на нябёсах бале́й будзе радасьці з аднаго ка́ючагася грэшніка, чымся з дзевяцьдзесятдзевяцёх пра́веднікаў, ня маючых патрэбы ў пакая́ньні.
8 Ці якая жанчына, маючая дзе́сяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не засьве́ціць сьве́чкі й не пачне́ мясьцí пакою і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе?
9 А, знайшоўшы, скліча сябровак і сусе́дак ды скажа: паце́шцеся са мною, я знайшла згубленую драхму.
10 Так кажу вам: бывае радасьць у ангелаў Божых з аднаго грэшніка, які ка́ецца.
11 Яшчэ сказаў: у аднаго чалаве́ка былі два сыны;
12 і сказаў малодшы з іх айцу: Бацька, дай мне́ нале́жную мне́ частку маемасьці. І аце́ц падзяліў ім маемасьць.
13 І праз не́йкі час малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую старану і там змарнаваў маемасьць сваю, жывучы распусна.
14 Калі-ж пражыў усё, настаў вялікі голад у гэнай старане́, і ён пачаў галадаць;
15 і пайшоў, прыста́ў да аднаго з жы́хараў стараны́ гэнае, а той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіне́й;
16 і ён рады быў бы нае́сца ражкамі, што е́лі сьвіньні, але ніхто не даваў яму.
17 І, апамятаўшыся, сказаў: колькі наймітаў у айца́ майго маюць лішку хле́ба, а я ўміраю ад голаду!
18 Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: аце́ц! я саграшыў перад не́бам і перад табою,
19 і ўжо ня варты называцца сынам тваім; прыймі мяне́, як аднаго з наймітаў тваіх.
20 Устаў і пайшоў да айца́ свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, згле́дзіў яго аце́ц яго і зьлітаваўся, і пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго.
21 Сын жа сказаў яму: аце́ц, я саграшыў проці не́ба і перад табою і ўжо ня варты называцца сынам тваім.
22 А аце́ц сказаў слугам сваім: прынясе́це найле́пшую адзе́жу і адзе́ньце яго, і дайце пе́рсьцень на руку яго і вобуй на ногі;
23 і прывядзе́це кормнае цялё і закале́це: будзем е́сьці і весяліцца,
24 бо гэты сын мой быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца.
25 Старшы-ж сын яго быў у полі; і, варочаючыся, як падыйшоў да дому, пачуў сьпе́вы і скокі.
26 І, паклікаўшы аднаго з слуг, спытаўся: што гэта такое?
27 Той жа сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў ко́рмнае цялё, бо прыняў яго здаровым.
28 Ён жа ўзлаваўся і не хаце́ў увайсьці, а бацька яго, выйшаўшы, клікаў яго.
29 Але ён сказаў у адказ бацьцы: вось я колькі гадоў служу табе́ і ніколі не пярэчыў прыказаньням тваім. Але ты ніколі ня даў мне́ і казьляці, каб мне́ павесяліцца з сябрамі маімі;
30 а калі гэты сын твой, марна страціўшы маемасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цялё.
31 Ён жа сказаў яму: сын мой! ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё;
32 а з таго трэба было це́шыцца і весяліцца, што брат твой гэты быў умёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле, 15 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукі 15 раздзел в переводах:
Лукі 15 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.