Библия Чарняўскі-17 Пераклад Чарняўскага 2017

Лукі, 15 Паводле Лукі, 15 глава

1 Прыходзілі да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго.
2 І наракалі фарысеі і кніжнікі, кажучы: «Ён прымае грэшнікаў і есць з імі».
3 І распавядае ім тады для параўнання, кажучы:
4 «Ці ёсць між вамі чалавек, які мае сто авечак, і, калі б згубіў адну з іх, ці ж ён не пакідае дзевяноста дзевяць у пустыні і ці не ідзе за той, што прапала, пакуль яе не знойдзе?
5 І, калі яе знойдзе, кладзе сабе на плечы і цешыцца.
6 І, прыйшоўшы, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: “Павіншуйце мяне, бо я адшукаў авечку маю, якая была прапаўшая”.
7 Кажу вам: такая будзе радасць на небе дзеля аднаго грэшніка, што навяртаецца; большая, чым дзеля дзевяноста дзевяці справядлівых, якім не патрэбна навяртанне.
8 Або жанчына, якая мае дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, ці не паліць свечкі і ці не мяце ў хаце ды не шукае рупліва, аж пакуль не знойдзе?
9 А калі знойдзе, склікае сябровак і суседак, кажучы: “Павіншуйце мяне, бо я знайшла драхму, якую згубіла”.
10 Так кажу вам: будзе радасць сярод анёлаў Божых дзеля аднаго грэшніка, што навяртаецца».
11 І гаворыць далей: «Адзін чалавек меў двух сыноў.
12 І маладзейшы з іх сказаў бацьку: “Айцец, дай мне частку маёмасці, што мне належыць”. І той раздзяліў між імі маёмасць.
13 І праз некалькі дзён маладзейшы сын, забраўшы ўсё, выправіўся ў далёкую краіну і прамантачыў там сваю маёмасць, жывучы распусна.
14 І, калі растраціў усё, настаў вялікі голад у той краіне, ды і сам ён пачаў галадаць.
15 Дык пайшоў і прымкнуў да аднаго з грамадзян той краіны, і той паслаў яго на сваё поле пасвіць свінняў.
16 І ён рады быў напоўніць жывот свой стручкамі, якія елі свінні, але ніхто яму не даваў.
17 І, разважыўшы гэта, сказаў: “Колькі парабкаў у бацькі майго ўдосталь маюць хлеба, а я тут з голаду паміраю.
18 Устану і пайду да бацькі майго ды скажу яму: “Айцец, зграшыў я перад небам і перад табой,
19 і ўжо не варты называцца тваім сынам; учыні мяне адным з парабкаў сваіх”.
20 І, устаўшы, пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька яго ўбачыў яго і, узрушаны міласэрнасцю, пабегшы, кінуўся на шыю яго і цалаваў яго.
21 Сын жа сказаў яму: “Айцец, я зграшыў перад небам і перад табой; і ўжо не варты называцца сынам тваім”.
22 І сказаў бацька слугам сваім: “Хутка прынясіце найлепшыя шаты і ўздзеньце на яго, і дайце яму пярсцёнак на палец яго і пасталы на ногі,
23 і прывядзіце кормнае цяля, забіце і будзем есці і весяліцца,
24 бо сын мой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”. І пачалі весяліцца.
25 А старэйшы сын яго быў на полі і, калі вяртаўся і падыходзіў да дому, пачуў музыку і скокі,
26 і паклікаў аднаго паслугача ды спытаўся, што гэта здарылася.
27 А той сказаў яму: “Брат твой прыйшоў, дык бацька твой забіў кормнае цяля, бо атрымаў яго здаровага”.
28 Абурыўся ён тады і не хацеў заходзіць. А бацька яго выйшаў і пачаў прасіць яго.
29 А ён, адказваючы, сказаў бацьку: “Я, вось, столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, а ты мне ніколі не даў казляняці, каб я павесяліўся з сябрамі сваімі.
30 А пасля таго як вярнуўся гэты сын твой, што прамантачыў з распусніцамі маёмасць тваю, дык забіў ты яму кормнае цяля”.
31 А ён сказаў яму: “Сыне, ты заўсёды са мной, і ўсё, што маё — тваё.
32 Трэба ж аднак радавацца і весяліцца, бо брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся”».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 15 глава. Пераклад Чарняўскага 2017

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.