Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі, 15 Евангеля Лукі, 15 глава

1 І ўсі мытнікі а грэшнікі бліжыліся да Яго, слухаць Яго.
2 Фарысэі ж а кніжнікі наракалі, кажучы: «Гэты прыймае грэшнікаў і есьць ізь імі».
3 Ён жа сказаў ім гэткую прыпавесьць, кажучы:
4 «Хто з вас, маючы сто авец і згубіўшы адну зь іх, не пакіне дзевяцьдзясят дзевяць на пустыні і ня пойдзе за згубленай, пакуль ня знойдзе яе?
5 А знайшоўшы, кладзець яе на плечы свае, цешачыся;
6 І, прышоўшы двору, згукае прыяцеляў а суседзяў, кажучы: "Цешчася з імною, бо я знайшоў згубленую авечку сваю".
7 Кажу вам, што так будуць цешыцца ў небе з аднаго пакаятнага грэшніка, чымся зь дзевяцьдзясят дзевяцёх справядлівых, каторыя не патрабуюць каяцца.
8 «Альбо, якая жонка, маючы дзесяць драхмаў, калі згубе адну драхму, не засьвеце лянпы, і не падмяцець хаты, і ня будзе ўважліва шукаць, пакуль ня знойдзе яе?
9 А знайшоўшы, згукае прыяцелкі а суседкі, кажучы: "Цешчася з імною, бо я знайшла драхму, каторую была згубіўшы".
10 Гэтак, кажу вам, ё радасьць перад ангіламі Божымі з аднаго каятнага грэшніка».
11 І сказаў: «Якісь чалавек меў двух сыноў;
12 І сказаў айцу малодшы зь іх: "Войча, дай імне прыпадаючую дзель собскасьці". І падзяліў ім маемасьць.
13 Як мінула троху дзён, малодшы сын, зьбершы ўсе, пайшоў да далёкага краю і там вышышкаў собскасьць сваю, жывучы раськідонліва.
14 А як ён высіліў усе, настала вялікая галадоў у тым краю, і ён згалеў.
15 І пайшоў, і прыстаў да аднаго із жыхараў таго краю, і ён паслаў яго на полі свае паеьціць сьвіньне.
16 І ён жадаў напоўніць жывот свой лускою, што елі сьвіньне, але ніхто не даваў яму.
17 І, глыбака ўдумаўшыся, сказаў: "Колькі наймітаў у вайца майго маюць даволі хлеба, а я гіну тут з голаду!
18 Устаўшы, пайду да айца свайго і скажу яму: «Войча, я ізграшыў супроці неба і перад табою,
19 Я ўжо нягожы звацца сынам тваім; прыймі мяне як аднаго з наймітаў сваіх»".
20 І, устаўшы, ён пайшоў да айца свайго. Але, як ён быў яшчэ воддаль, айцец ягоны абачыў яго, і зжаліўся над ім, і пабег, і паў на шыю яму, і горача цалаваў яго.
21 Сын жа сказаў яму: "Войча, я ізграшыў супроці неба й перад табою, я ўжо ня гожы звацца сынам тваім".
22 Але айцец сказаў слугам: "Вынясіце ўборзьдзе найлепшую адзежу, і адзеньце яго, і дайце жуковіну на руку яму, і вобуй на ногі;
23 І прывядзіце ўкормленае цялё, і зарэжча яго, і ежма, і весялімася;
24 Бо гэты сын мой быў памершы, і ажыў; быў згубіўшыся, і знайшоўся". І пачалі весяліцца.
25 «А старшы сын ягоны быў на полю; і, ідучы, як бліжыўся да дому, пачуў музыку а скокі.
26 І, гукнуўшы аднаго зь дзяцюкоў, папытаўся ў яго, што бы гэта было.
27 Тый жа сказаў яму: "Прышоў брат твой, і айцец твой зарэзаў кормнае цялё з тае прычыны, што прыняў яго ўратаванага а здаровага".
28 Але ён зазлаваўея і не хацеў увыйсьці. І айцец ягоны, вышаўшы, прасіў яго.
29 Адказуючы ж, ён сказаў айцу свайму: «Вось, толькі год я служу тэ і ніколі не выступаў з расказаньня твайго, а ты ніколі ня даў імне й казяняці, каб я мог павесяліцца з прыяцельмі сваімі.
30 А як гэты сын твой, каторы вышышкаў маемасьць тваю зь бязулямі, прышоў, ты зарэзаў яму кормнае цялё».
31 Ён жа сказаў яму: "Дзяцё, ты заўсёды з імною, і ўсе мае — твае;
32 А з гэтага надабе было весяліцца, бо гэты брат твой быў памершы, і ажыў; быў згубіўшыся, і знайшоўся"».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Лукі, 15 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.