Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі, 5 Евангеля Лукі, 5 глава

1 І сталася, як людзі ціснуліся да Яго, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў ля возера Ґенісарэцкага,
2 І абачыў два стругі, ля возера стаячыя, а рыбакі ж былі вышаўшы зь іх і паласкалі сеткі.
3 І ўвыйшоўшы ў вадзін із стругаў, што быў Сымонаў, прасіў яго адамкнуць троху ад зямлі. І, сеўшы, вучыў гурбы із струга.
4 А як перастаў гукаць, кажа Сымону: «Выплыві на глыбіню й закінь сеткі свае на лаўбу».
5 І, адказуючы, Сымон сказаў Яму: «Вучыцелю, мы цэлую ноч працавалі, і нічога не злавілі; але на слова Твае закіну сетку».
6 Зрабіўшы гэта, яны злавілі вялікую множасьць рыбы, ажно сетка іхная ірвалася.
7 І кіўнулі сябром, што былі ў другім струзе, каб прышлі памагчы ім; і прышлі, і напоўнілі абодва стругі, ажно пачалі занурацца.
8 Як Сымон Пётра абачыў гэта, паў Ісусу да каленяў, кажучы: «Адыйдзі ад мяне, Спадару, бо я людзіна грэшная».
9 Бо зуменьне апанавала яго і ўсіх бытых ізь ім ад такога ўлову рыбы, што яны злавілі;
10 І таксама Якава а Яана, сыноў Зэведэявых, што былі сябрамі із Сымонам. І сказаў Ісус Сымону: «Ня бойся, бо адгэтуль ты будзеш лавіць людзёў».
11 І выцягнуўшы свае стругі на зямлю, яны, пакінуўшы ўсе, пайшлі за Ім.
12 І сталася, як Ён быў у вадным ізь местаў, вось, прышоў чалавек поўны праказы, каторы, бачачы Ісуса, паў ніцма й маліў Яго, кажучы: «Спадару, калі хочаш, можаш мяне ачысьціць».
13 І выцягнуўшы руку, даткнуўся да яго, кажучы: «Хачу, ачысьціся». І праказа якга зышла зь яго.
14 І расказаў яму нікому не казаць, але «йдзі пакажыся сьвятару і абрачы за ачышчэньне свае, як расказаў Масей, на сьветчаньне ім».
15 Але тым балей пашыралася дзейка празь Яго, і вялікія гурбы зыходзіліся слухаць і ўздараўляцца ім у сваіх няўздоленьнях.
16 Ён жа адыходзіўся на пустыні й маліўся.
17 І сталася аднаго з тых дзён, калі Ён вучыў, і сядзелі тамака фарысэі а вучыцелі права, вышлыя з усіх местачкаў Ґалілеі а Юдэі а Ерузаліму, і моц Спадарова была зь Ім, каб уздараўляць іх.
18 І вось, прынесьлі на пасьцелі хворага на паляруш, і стараліся ўнесьці яго, і палажыць перад Ім.
19 І, не знайшоўшы кудэй унесьці яго, з прычыны гурбы, узьлезьлі на страху і пераз стрэшніцы спусьцілі яго з пасьцеляю на сярэдзіну перад Ісусам.
20 І, бачачы веру іхную, сказаў яму: «Чалавеча, дараваны табе грахі твае».
21 А кніжнікі а фарысэі пачалі разважаць, кажучы: «Хто гэта, што блявузґае? Хто можа дараваць грахі, апрача аднаго Бога?»
22 Пазнаўшы думкі іхныя, Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Што вы разважаеце ў сэрцах сваіх?
23 Што лацьвей сказаць: "Дараваны табе грахі твае"? ці сказаць: "устань і хадзі"?
24 Але каб вы ведалі, што Сын Людзкі мае ўладу на зямлі дараваць грахі (сказаў хвораму на паляруш): «Табе кажу: устань, і вазьмі пасьцелю сваю, і йдзі да дому свайго».
25 І зараз ён устаў перад імі, і ўзяў тое, на чым ляжаў, і адышоў да дому свайго, славячы Бога.
26 І зумеліся ўсі; і славілі Бога, і, напоўненыя страхам, гукалі: «Чудоўныя рэчы бачылі мы сядні».
27 А просьле гэтага вышаў і абачыў мытніка, імям Леў, на мыце седзячага, і сказаў яму: «Ідзі за Імною».
28 І, пакінуўшы ўсе, устаўшы, пайшоў за Ім.
29 І справіў Яму вялікую чэсьць Леў у доме сваім, і была гурба вялікая мытнікаў і іншых, што ўзьляжалі зь імі.
30 Але кніжнікі а фарысэі наракалі, кажучы вучанікам Ягоным: «Чаму вы ясьце а п’іце з мытнікамі а грэшнікамі?»
31 І, адказуючы, Ісус сказаў ім: «Не здаровыя патрабуюць лекара, але хворыя.
32 Я ня прышоў пагукаць справядлівых, але грэшнікаў да каяты».
33 Яны ж сказалі Яму: «Чаму вучанікі Яанавы постуюць часта і чыняць малітвы, таксама й фарысэйскія, а Твае ядуць а п’юць?»
34 І Ён сказаў ім: «Ці можаце прысіліць сыноў вясельнага палацу поставаць, пакуль ізь імі малады?
35 Але настануць дні, калі адберуць у іх маладога, і тады будуць поставаць тыя дні».
36 І сказаў таксама прыпавесьці ім: «Ніхто не аддзірае лапіка ад новага адзецьця, каб прышыць да старога, бо новае падзярэць, і лапік із новага ня годзіцца да старога.
37 «І ніхто ня ільлець маладога віна ў старыя скураныя мяхі, бо маладое віно прарвець мяхі, і разальлецца, і мяхі загінуць.
38 Але маладое віно маюць ліць у мяхі новыя; і захаваюцца абое.
39 І ніхто, піўшы старое, зараз не захоча новага, бо кажа: "старое лепшае"».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Евангеля Лукі, 5 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.