Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Лукі 5 Паводле Лукі 5 раздзел

1 І ста́лася: калі народ цíснуўся да Яго, каб пачуць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Генісарэ́цкага;
2 убачыў Ён дзве лодкі, што стаялі пры возеры; а рыбакі, выйшаўшы з іх, прамыва́лі мярэ́жы.
3 Увайшоўшы ў адну з лодак, якая нале́жала Сíману, Ён прасіў яго адплыць крыху́ ад берага; і, сеўшы, з лодкі вучыў народ.
4 А калі скончыў гаварыць, сказаў Сíману: адплыві на глыбіню́, і закіньце мярэ́жы вашы для лову.
5 І сказаў Сíман у адказ Яму: Настаўнік! мы працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але па слову Твайму закіну мярэ́жу.
6 І зрабіўшы гэта, яны злавілі вялікае мноства рыбы, нават мярэ́жа іх прарыва́лася.
7 І далí знак супо́льнікам, якія былі ў другой лодцы, каб прыйшлі памагчы́ ім; і тыя прыйшлі, і напоўнілі абе́дзве лодкі, так што яны пачыналі тануць.
8 Убачыўшы ж гэта, Сíман Пётр прыпа́ў да каленяў Іісусавых і сказаў: выйдзі ад мяне, бо я чалавек грэшны, Госпадзі.
9 Таму што жах ахапіў яго і ўсіх, хто быў з ім, ад такога ўлову рыбы, вы́цягнутай імі;
10 а таксама Іакава і Іаана, сыноў Зевядзе́евых, што былí тава́рышамі Сíмана. І сказаў Сíману Іісус: не бойся, з гэтага часу будзеш лавіць людзей.
11 І, вы́цягнуўшы лодкі на бераг, яны пакінулі ўсё і пайшлі ўслед за Ім.
12 І ста́лася: калі быў Іісус у адным з гарадоў, вось чалавек, увесь у прака́зе, убачыўшы Іісуса, упаў ніц, мо́лячы Яго і ка́жучы: Госпадзі! калі хочаш, можаш мяне ачы́сціць.
13 І, працягну́ўшы руку́, Іісус дакрануўся да яго і сказаў: хачу, ачы́сціся. І адразу прака́за сышла з яго.
14 І Ён загадаў яму нікому не расказваць: але ідзі, пакажы́ся святару́ і прынясі ахвяру за ачышчэ́нне тваё, як загадаў Маісей, дзе́ля све́дчання ім.
15 Але ўсё болей разыхо́дзіліся чу́ткі пра Яго; і збіралася мноства народу слухаць і ацаля́цца ў Яго ад не́мачаў сваіх.
16 Ён жа адыходзіў у пустэ́льныя месцы і маліўся.
17 І ста́лася аднаго дня: Ён вучыў; і сядзелі фарысеі і законавучы́целі, якія прыйшлі з усіх вёсак галіле́йскіх і іудзейскіх і з Іерусаліма; і сіла Гасподняя была́, каб ацаля́ць іх;
18 вось людзі прыне́слі на пасцелі чалавека, які быў спаралізава́ны, і спрабава́лі ўне́сці яго і пакла́сці перад Іісусам;
19 і, не знайшо́ўшы як пране́сці яго з-за натоўпу, яны, падня́ўшыся на дах, праз чарапіцу апусцілі яго з пасцеллю на сярэ́дзіну перад Іісусам.
20 І Ён, убачыўшы веру іх, сказаў яму: чалавеча, адпускаюцца табе грахі твае.
21 І пачалí разважа́ць кніжнікі і фарысеі, гаворачы: хто гэта такі, што блюзне́рыць? Хто можа адпускаць грахі акрамя аднаго Бога:
22 Іісус жа, зразумеўшы по́мыслы іх, сказаў ім у адказ: што́ разважа́еце ў сэ́рцах вашых?
23 Што лягчэй — сказаць: «адпускаюцца табе грахі твае» ці сказаць: «устань і хадзі»?
24 Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы ма́е ўладу на зямлі адпуска́ць грахі, — Ён сказаў спаралізава́наму: табе кажу: устань, вазьмі пасцель тваю і ідзі ў дом твой.
25 І адразу ўстаўшы перад імі і ўзяўшы тое, на чым ляжаў, ён пайшоў у дом свой, сла́вячы Бога.
26 І жах ахапіў усіх, і сла́вілі Бога, і, перапоўненыя страхам, гаварылі: дзíўнае бачылі мы сёння.
27 І пасля гэтага Іісус выйшаў і ўбачыў мы́тніка íмем Левíй, які сядзеў на мы́тні, і сказаў яму: ідзі ўслед за Мною.
28 І, пакінуўшы ўсё, той устаў і пайшоў услед за Ім.
29 І зрабіў Левíй для Яго вялікі пачастунак у доме сваім, і было́ там мноства мы́тнікаў і іншых, якія з імі ўзляжа́лі.
30 І наракалі кніжнікі іхнія і фарысеі на вучняў Яго, ка́жучы: навошта вы з мы́тнікамі і грэшнікамі ясце́ і п’яце́?
31 І ў адказ Іісус сказаў ім: не здаровыя маюць патрэбу ў ле́кары, а хворыя;
32 Я прыйшоў заклíкаць не праведнікаў, а грэшнікаў да пакая́ння.
33 Яны ж сказалі Яму: чаму вучні Іаанавы по́сцяць часта і малітвы дзе́юць, гэтаксама і фарысейскія, а Твае яду́ць і п’юць?
34 Ён жа сказаў ім: хіба́ можаце вы прымусіць пасцíць сыноў харо́маў вясе́льных, калі з імі жаніх?
35 Але пры́йдуць дні, калі будзе ўзя́ты ад іх жаніх, тады будуць пасцíць у тыя дні.
36 Сказаў жа і прытчу ім: ніхто латкі з адзе́жыны новай не наклада́е на адзе́жыну стару́ю; інакш і новую разарве́, і да старо́й не пады́дзе латка ад новай.
37 І ніхто не ўліва́е віно маладое ў мяхí стары́я; інакш прарве маладое віно мяхі, і само вы́цеча, і мяхí прападу́ць;
38 а віно маладое ў мяхí новыя ўліва́ць трэба: і зберага́ецца тое і другое.
39 І ніхто, піўшы старо́е, не захоча адразу маладога, бо кажа: старо́е лепшае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Лукі, 5 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукі 5 раздзел в переводах:
Лукі 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.