Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Лукі 9 Паводле Лукі 9 раздзел

1 Склíкаўшы ж дванаццаць, Ён даў ім сілу і ўладу над усімі дэманамі, і ацаля́ць ад хвароб;
2 і паслаў іх прапаведаваць Царства Божае і ацаля́ць хворых.
3 І сказаў ім: нічога не бяры́це ў дарогу: ні посаха, ні торбы, ні хле́ба, ні срэ́бра, і не ма́йце па дзве во́праткі;
4 і ў які дом уво́йдзеце, там застава́йцеся і адтуль выпраўля́йцеся дале́й;
5 а калі хто не пры́ме вас, то, выходзячы з горада таго, абтрасíце пыл з ног вашых у све́дчанне на іх.
6 І, пайшоўшы, яны праходзілі па се́лішчах, дабраве́сцячы і ацаля́ючы ўсюды.
7 І пачуў Ірад тэтра́рх пра ўсё, што рабіў Іісус, і недаўмява́ў, бо некаторыя казалі, што Іаан паўстаў з мёртвых,
8 а некаторыя, што Іса́ія явіўся, а іншыя, што адзін са старажытных прарокаў уваскрэс.
9 І сказаў Ірад: Іаану я адсе́к галаву; хто ж Гэты, пра Каго я чую такое? І імкну́ўся ўбачыць Яго.
10 І, вярну́ўшыся, апосталы расказа́лі Яму, што́ зрабілі; і ўзяўшы іх, пайшоў асобна ў пустэ́льнае ме́сца каля горада, які называ́ўся Віфсаíда.
11 Але людзі, даве́даўшыся, пайшлі за Ім; і Ён, прыня́ўшы іх, гаварыў ім пра Царства Божае, і тых, хто меў патрэ́бу ў ацале́нні, ацаля́ў.
12 Дзень жа пачаў хілíцца да вечара. І, падышоўшы, дванаццаць сказалі Яму: адпусці людзей, каб пайшлі ў навако́льныя се́лішчы і вёскі і знайшлі прыту́лак і ежу, бо мы тут у пустэ́льным ме́сцы.
13 Але Ён сказаў ім: вы ім дайце есці. Яны ж сказалі: няма ў нас больш нічога, акрамя́ пяці хлябо́ў і дзвюх ры́бін, хіба́ што пайсці нам купíць ежы для ўсіх гэтых людзей.
14 Бо іх было каля пяці тысяч мужчын. Але Ён сказаў вучням Сваім: рассадзíце іх групамі па пяцьдзесят.
15 І зрабілі так, і рассадзíлі ўсіх.
16 Ён жа, узяўшы пяць хлябо́ў і дзве ры́біны, і ўзвёўшы вочы на неба, благаславíў іх і пераламíў, і даваў вучням, каб разне́слі народу.
17 І елі, і насы́ціліся ўсе; і сабра́на было ў іх рэ́шты кава́лкаў дванаццаць кашоў.
18 І ста́лася: калі Ён маліўся ў адзіно́це, з Ім былí вучні, і Ён спытаўся ў іх: за каго Мяне прыма́е народ?
19 Яны ж сказалі ў адказ: за Іаана Хрысцíцеля, іншыя ж за Ілію́, а іншыя кажуць, што нехта са старажы́тных прарокаў уваскрэ́с.
20 Ён жа сказаў ім: а вы за каго прыма́еце Мяне? І ў адказ Пётр сказаў: за Хрыста Божага.
21 Але Ён, забараня́ючы ім, загадаў нікому не казаць пра гэта,
22 сказаўшы, што Сыну Чалавечаму нале́жыць многа адпаку́таваць, і быць адры́нутым старэйшынамі, і першасвятара́мі, і кніжнікамі, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэ́снуць.
23 А да ўсіх казаў: хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэ́цца ад сябе і во́зьме крыж свой штодня́ і ідзе ўслед за Мною.
24 Бо хто хоча душу́ сваю ўратава́ць, той загу́біць яе; а хто загу́біць душу́ сваю дзе́ля Мяне, той урату́е яе.
25 Бо якую карысць ма́е чалавек, здабы́ўшы ўвесь свет, а сябе загубíўшы ці сабе пашко́дзіўшы?
26 Бо хто пасаро́меецца Мяне і Маіх слоў, таго Сын Чалавечы пасаро́меецца, калі пры́йдзе ў славе Сваёй і Айца, і святых Ангелаў.
27 Кажу вам па праўдзе: ёсць сярод тых, што стаяць тут, некато́рыя, якія не зазна́юць смерці, пакуль не ўбачаць Царства Божага.
28 І ста́лася пасля гэтых слоў дзён праз восем: узяўшы Пятра, Іаана і Іакава, узышоў Ён на гару памаліцца.
29 І калі маліўся, выгляд твару Яго стаў іншым, і ўбра́нне Яго стала белым і зіхатлíвым.
30 І вось, два мужы́ размаўлялі з Ім, гэта былí Маісей і Ілія́;
31 явíўшыся ў сла́ве, яны гаварылі пра адыход Яго, які Ён меў здзе́йсніць у Іерусаліме.
32 А Пятра і тых, што былí з ім, змары́ў сон; прабудзíўшыся ж, яны ўбачылі сла́ву Яго, і двух мужоў, што стаялі з Ім.
33 І ста́лася: калі яны адыхо́дзілі ад Яго, сказаў Пётр да Іісуса: Настаўнік! добра нам тут быць; і зробім тры шатры́: адзін Табе, і адзін Маісею, і адзін Іліí, — не ве́даючы, што́ кажа.
34 Калі ж ён гаварыў гэта, узнíкла во́блака і ахіну́ла іх; і яны спало́халіся, калі ўвайшлí ў во́блака.
35 І быў з во́блака голас, які гаварыў: гэта Сын Мой Узлю́блены; Яго слу́хайце.
36 І калі быў голас гэты, апыну́ўся Іісус адзін. І яны маўчалі, і нікому не расказа́лі ў тыя дні нічога з таго, што бачылі.
37 І ста́лася на другі дзень: калі яны сышлí з гары́, сустрэла Яго мноства народу.
38 І вось, нейкі чалавек з натоўпу ўскры́кнуў, гаворачы: Настаўнік! малю́ Цябе, узгля́нь на сына майго; бо ён адзіны ў мяне;
39 і вось, дух хапа́е яго, і ён раптам ускры́квае, і ку́рчыць яго, так што ён пену пуска́е; і ледзь адступа́е ад яго, зму́чыўшы яго;
40 я прасіў вучняў Тваіх, каб вы́гналі яго, і яны не змаглí.
41 Іісус жа сказаў у адказ: о, ро́дзе бязве́рны і разбэ́шчаны! даку́ль буду з вамі і буду цярпець вас? прывядзі сюды сы́на свайго.
42 І калі той яшчэ падыходзіў, кінуў яго дэман і ску́рчыў. Але Іісус забараніў духу нячыстаму, і ацалíў хло́пца, і аддаў яго ба́цьку яго.
43 І ўсе дзівíліся ве́лічы Божай. Калі ўсе здзіўля́ліся ўсяму, што рабіў Іісус, Ён сказаў вучням Сваім:
44 укладзíце вы ў вушы свае словы гэтыя: Сын Чалавечы адда́дзены будзе ў ру́кі чалавечыя.
45 Яны ж не разумелі сло́ва гэтага, і было́ яно скры́та ад іх, так што яны не спасцíглі яго; і баяліся яны спытацца ў Яго пра слова гэтае.
46 І прыйшло ім на думку: хто быў бы з іх бо́льшы?
47 Іісус жа, ба́чачы по́мысел сэ́рца іх, узяў дзіця́, паставіў яго каля Сябе
48 і сказаў ім: хто пры́ме гэтае дзіця́ ў імя́ Маё, той Мяне прыма́е; а хто пры́ме Мяне, прыма́е Таго, Хто паслаў Мяне; бо хто меншы між усіх вас, той вялікі.
49 Іаан жа сказаў у адказ: Настаўнік! мы бачылі некага, хто íмем Тваім выганяў дэманаў, і забаранíлі яму, бо ён не сле́дуе за Табою з намі.
50 І сказаў яму Іісус: не забараняйце; бо хто не супраць вас, той за вас.
51 І ста́лася: калі набліжа́ліся дні ўзя́цця Яго на неба, Ён цвёрда вы́рашыў ісці ў Іерусалім;
52 і паслаў вестуно́ў перад аблíччам Сваім; і яны пайшлі і ўвайшлі ў пасе́лішча самара́нскае, каб падрыхтава́ць для Яго;
53 але там не прынялí Яго, таму што Ён ішоў у Іерусалім.
54 Убачыўшы гэта, вучні Яго Іакаў і Іаан сказалі: Госпадзі! хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знíшчыў іх, як і Ілія́ зрабіў?
55 Але Ён, абярнуўшыся, забаранíў ім, ка́жучы: не ведаеце, якога вы духа;
56 бо Сын Чалавечы прыйшоў не загубíць ду́шы чалавечыя, але ўратава́ць. І пайшлі ў другое пасе́лішча.
57 І ста́лася: калі яны былí ў дарозе, сказаў нехта Яму: я пайду за Табою, куды б ты не ішоў, Госпадзі!
58 І сказаў яму Іісус: лíсы маюць норы, і птушкі нябесныя — гнёзды, а Сын Чалавечы не ма́е дзе галаву́ прытулíць.
59 Другому ж сказаў: ідзі ўслед за Мною. А той сказаў: Госпадзі! дазволь мне пайсці і перш пахава́ць бацьку майго.
60 Але Іісус сказаў яму: пакінь мёртвым хаваць сваіх паме́рлых; а ты ідзі абвяшча́й Царства Божае.
61 І сказаў яшчэ адзін: я пайду за Табою, Госпадзі, але перш дазволь мне развіта́цца з тымі, хто ў доме маім.
62 Іісус жа яму сказаў: ніхто з тых, хто кладзе́ руку́ сваю на плуг і азіра́ецца назад, не прыда́тны для Царства Божага.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Лукі, 9 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукі 9 раздзел в переводах:
Лукі 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.