Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Лукі 4 Паводле Лукі 4 раздзел

1 Іісус жа, поўны Духа Святога, вярнуўся ад Іардана; і паве́дзены быў Духам у пусты́ню,
2 дзе сорак дзён спакуша́ў Яго дыявал; і не еў нічога ў тыя дні; а як скончыліся яны, урэ́шце адчуў голад.
3 І сказаў Яму дыявал: калі Ты Сын Божы, скажы ка́меню гэтаму, каб стаў хле́бам.
4 І сказаў Іісус яму ў адказ: напíсана, што «не хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам Божым».
5 І, узвёўшы Яго на высокую гару́, паказаў Яму дыявал усе царствы све́ту ў імгне́нне часу,
6 і сказаў Яму дыявал: Табе дам усю ўла́ду гэтую і славу іх, бо мне яна перада́дзена, і я, каму хачу, даю́ яе;
7 і вось, калі Ты пакло́нішся перада мною, будзе ўсё Тваё.
8 І ў адказ Іісус сказаў яму: адыдзí ад Мяне, сатана; бо напíсана: «Госпаду Богу твайму пакланя́йся і Яму аднаму служы́».
9 І павёў Яго ў Іерусалім, і паставіў Яго на крыле́ храма, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адсюль уніз;
10 бо напíсана: «Ангелам Сваім Ён нака́жа пра Цябе ахава́ць Цябе;
11 і на рука́х панясу́ць Цябе, каб не спатыкну́ўся Ты аб ка́мень нагою Тваёю».
12 І ў адказ Іісус сказаў яму: ска́зана: «не спакуша́й Госпада Бога твайго».
13 І, скончыўшы ўсё спакушэ́нне, дыявал адышоў ад Яго да пэўнага часу.
14 І вярнуўся Іісус у сіле Духа ў Галілею; і вестка пра Яго разышла́ся па ўсім навако́ллі.
15 І Ён вучыў у іх сінагогах, і ўсімі быў сла́ўлены.
16 І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадава́ны, і ўвайшоў, па звы́чаю Свайму, у дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць.
17 І падалí Яму кнігу Іса́іі прарока; і, разгарну́ўшы кнігу, Ён знайшоў ме́сца, дзе было напíсана:
18 «Дух Гасподні на Мне, бо Ён пама́заў Мяне дабраве́сціць убогім, паслаў Мяне ацалíць скру́шаных у сэрцы, абвясцíць палонным вызвале́нне і сляпым віду́шчасць, адпусцíць прыгне́чаных на волю,
19 абвясцíць год Гасподні спрыя́льны».
20 І, згарну́ўшы кнігу, аддаў служыцелю і сеў; і вочы ўсіх у сінагозе былі зве́рнуты да Яго.
21 І Ён пачаў гаварыць ім: сёння спо́ўнілася пісанне гэтае, пачутае вамі.
22 І ўсе засве́дчылі Яму гэта, і дзівíліся сло́вам благадаці, якія выхо́дзілі з вуснаў Яго, і гаварылі: ці не Іосіфаў гэта Сын?
23 Ён жа сказаў ім: вы, пэўна, скажаце Мне гэтае выслоўе: «ле́кару! ацалí само́га сябе»; тое, што, як мы чулі, адбыло́ся ў Капернау́ме, зрабі і тут, на ба́цькаўшчыне Тваёй.
24 І сказаў: праўду кажу вам, што ніякага прарока не прымаюць на ба́цькаўшчыне яго.
25 Па праўдзе кажу вам: многа было́ ўдоў у Ізраілі ў дні Іліí, калі зачы́нена было неба на тры гады і шэсць месяцаў, так што настаў голад вялікі па ўсёй зямлі;
26 і ні адной з іх не быў пасла́ны Ілія́, толькі ў Сарэ́пту Сідо́нскую, да жанчыны-ўдавы́;
27 і шмат было пракажо́ных у Ізра́ілі пры Елісе́і прароку, і ніводзін з іх не быў ачы́шчаны, акрамя Неема́на Сірыянíна.
28 І напоўніліся я́расцю ўсе ў сінагозе, пачуўшы гэта;
29 і, падняўшыся, вы́гналі Яго прэч з горада, і павялі Яго на верх гары́, на якой горад іх быў пабудаваны, каб скíнуць Яго;
30 Ён жа, прайшоўшы паміж імі, адышоў.
31 І спусціўся ў Капернау́м, горад Галілейскі; і вучыў іх па суботах.
32 І здзіўляліся вельмі вучэнню Яго, бо з ула́даю было́ слова Яго.
33 І быў у сінагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і закрычаў моцным голасам,
34 ка́жучы: пакінь; што Табе да нас, Іісусе Назаранíне? Ты прыйшоў загубíць нас; ведаю Цябе, хто Ты, Святы́ Божы.
35 Але Іісус забаранíў яму, ка́жучы: змоўкні і выйдзі з яго. І дэман, кінуўшы яго на сярэ́дзіну, выйшаў з яго, зусім не пашкодзіўшы яму.
36 І жах ахапíў усіх, і размаўлялі паміж сабою, гаворачы: што́ гэта за слова, што Ён з ула́даю і сілаю зага́двае духам нячыстым, і яны выхо́дзяць?
37 І разне́слася по́галаска пра Яго па ўсіх навако́льных мясцíнах.
38 Вы́йшаўшы з сінагогі, Ён увайшоў у дом Сíмана; а це́шча Сíманава была́ ахо́плена моцнай гара́чкай; і прасілі Яго за яе.
39 І, стаўшы над ёю, Ён забаранíў гара́чцы; і пакінула яе; і адразу ўстаўшы, яна прыслу́жвала ім.
40 А як захо́дзіла сонца, усе, хто меў хворых на розныя хваробы, прыво́дзілі іх да Яго; Ён жа, усклада́ючы ру́кі на кожнага з іх, ацаля́ў іх.
41 Выходзілі таксама з многіх і дэманы, якія крычалі і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. І, забараня́ючы, не дазваля́ў ім гаварыць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос.
42 А як настаў дзень, Ён, вы́йшаўшы, адправіўся ў пустэ́льнае ме́сца; і людзі шукалі Яго, і прыйшлі да Яго, і затры́млівалі Яго, каб не адыходзіў ад іх.
43 Але Ён сказаў ім: і іншым гарадам павінен дабраве́сціць Я Царства Божае, бо на тое Я пасла́ны.
44 І прапаве́даваў у сінагогах Галілейскіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Лукі, 4 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукі 4 раздзел в переводах:
Лукі 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.