Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Лукі, 2 Паводле Лукі, 2 глава

1 І ста́лася ў тыя дні: выйшаў указ ад ке́сара Аўгуста зрабіць пе́рапіс па ўсёй зямлі.
2 Гэта быў першы пе́рапіс, калі Сíрыяй пра́віў Квіры́ній.
3 І ўсе ішлі запíсвацца, кожны ў свой горад.
4 Пайшоў таксама і Іосіф з Галіле́і, з горада Назарэ́та, у Іудзею, у горад Давідаў, які называецца Віфлее́м, бо ён быў з дому і роду Давідавага,
5 запісацца з Марыяй, заручо́най з ім Жонкай, Якая была цяжа́рная.
6 І ста́лася: калі яны былí там, споўніліся дні, каб радзíць Ёй;
7 і нарадзíла Сына Свайго Першынца, і спавіла́ Яго, і пакла́ла Яго ў я́слях, бо не было ім ме́сца ў гасцíніцы.
8 У той краіне былí пастухі, што пільнава́лі і не́слі начную ва́рту каля статку свайго.
9 І вось Ангел Гасподні стаў перад імі, і слава Гасподняя азары́ла іх; і напоўніліся страхам вялікім.
10 І сказаў ім Ангел: не бойцеся, бо вось абвяшча́ю вам радасць вялікую, якая будзе ўсяму народу:
11 нарадзíўся вам сёння ў горадзе Давідавым Спасіцель, Які ёсць Хрыстос Гасподзь;
12 і вось вам знак: вы зно́йдзеце Дзіця́тка спавíтае, што ляжы́ць у я́слях.
13 І раптам з’явілася з Ангелам шматлікае воінства нябеснае, усхваля́ючы Госпада і прамаўля́ючы:
14 слава ў вы́шніх Богу і на зямлі мір, у лю́дзях добрая воля.
15 І ста́лася: калі адышлí ад іх Ангелы на неба, людзі-пастухі казалі адзін аднаму: по́йдзем у Віфлеем і паглядзíм тое, што адбыло́ся, пра што Гасподзь абвясцíў нам.
16 І, спяша́ючыся, прыйшлі, і знайшлі Марыю і Іосіфа, і Дзіця́тка, што ляжала ў я́слях.
17 Убачыўшы ж, абвясцíлі тое, што было́ ска́зана ім пра гэтае Дзіця́.
18 І ўсе, хто чуў, здзіўляліся таму, што́ казалі ім пастухі.
19 А Марыя захоўвала ўсе словы гэтыя, склада́ючы ў сэрцы Сваім.
20 І вярнуліся пастухі, сла́вячы і хва́лячы Бога за ўсё, што пачулі і ўбачылі, як было ска́зана ім.
21 І калі спо́ўнілася восем дзён, каб абрэ́заць Дзіця́, далí імя́ Яму Іісус, назва́нае Ангелам перш, чым Ён зача́ты быў ва ўлонні.
22 І калі споўніліся дні ачышчэння іх паводле закону Маісеевага, прыне́слі Яго ў Іерусалім, каб прадста́віць Яго Госпаду, —
23 як напíсана ў законе Гасподнім: каб кожнае дзіця мужчынскага полу, што раскрыва́е ўлонне, было́ пасвячо́на Госпаду, —
24 і каб прыне́сці ахвяру паводле ска́занага ў законе Гасподнім: па́ру го́рліц або дваіх птушаня́т галубíных.
25 І вось, быў у Іерусаліме чалавек, імя́ якому Сімяо́н. І чалавек гэты, праведны і богабая́зны, чакаў суцяшэ́ння Ізра́іля, і Дух Святы быў на ім.
26 І было́ яму прадве́шчана Духам Святым, што ён не ўбачыць смерці, пакуль не ўбачыць Хрыста Гасподняга.
27 І прыйшоў ён па натхне́нню Духа ў храм. І калі бацькí прыне́слі Дзіця́ Іісуса, каб вы́канаць над Ім устано́ўленае па закону,
28 ён узяў Яго на ру́кі, благаславíў Бога і сказаў:
29 цяпер адпуска́еш раба́ Твайго, Уладыка, паводле сло́ва Твайго, з мірам;
30 бо бачылі вочы мае́ спасе́нне Тваё,
31 якое Ты ўгатава́ў перад аблíччам усіх народаў,
32 святло для асветы язычнікаў і славу народа Твайго Ізра́іля.
33 Іосіф жа і Маці Яго здзіўля́ліся ска́занаму пра Яго.
34 І благаславíў іх Сімяо́н і сказаў Марыі, Маці Яго: вось, Ён ляжы́ць для падзе́ння і паўстання многіх у Ізра́ілі і на знаме́нне супярэ́чання, —
35 і Табе Самой душу́ пратне́ меч, — каб адкрыліся по́мыслы многіх сэ́рцаў.
36 І была́ Анна прарочыца, дачка Фану́ілава, з калена Асíравага, якая дасягнула глыбокай старасці, пражы́ўшы з мужам сем год ад дзяво́цтва свайго,
37 удава́ гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, паста́мі і малітвамі слу́жачы Богу дзень і ноч.
38 І яна ў той самы час, падышоўшы, сла́віла Госпада і гаварыла пра Яго ўсім, хто чакаў збаўле́ння ў Іерусаліме.
39 І калі вы́каналі яны ўсё паводле Закону Гасподняга, вярнуліся ў Галіле́ю, у горад свой Назарэ́т.
40 Дзіця́ ж расло́ і ўмацо́ўвалася духам, напаўня́ючыся мудрасцю, і благадаць Божая была́ на Ім.
41 І хадзілі бацькí Яго штогод у Іерусалім на свята Пасхі.
42 І калі Яму было́ дванаццаць гадоў, узышлí яны ў Іерусалім, паводле звы́чаю свя́та,
43 і правялí тыя дні; і калі вярта́ліся яны, застаўся Хлопчык Іісус у Іерусаліме; і не ведалі Іосіф і Маці Яго;
44 думаючы, што Ён разам са спадаро́жнымі, прайшлі яны дзённы шлях; і сталі шукаць Яго сярод сваяко́ў і знаёмых;
45 і, не знайшоўшы Яго, вярнуліся ў Іерусалім, шука́ючы Яго.
46 І ста́лася: праз тры дні знайшлі Яго ў храме, калі сядзеў Ён сярод настаўнікаў, слухаў іх і пытаўся ў іх;
47 і дзівíліся ўсе, хто слухаў Яго, розуму і адказам Яго.
48 І, убачыўшы Яго, яны вельмі здзівíліся, і Маці Яго сказала Яму: Дзіця́! чаму Ты зрабіў нам так? Вось, бацька Твой і Я, паку́туючы, шукалі Цябе.
49 І сказаў Ён ім: чаго ж вы шукалі Мяне? хіба́ вы не ведалі, што Я павінен быць у тым, што нале́жыць Айцу Майму?
50 Але яны не зразуме́лі сло́ва, якое Ён казаў ім.
51 І Ён пайшоў з імі, і прыйшоў у Назарэт; і быў паслухмя́ны ім. І Маці Яго захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэ́рцы Сваім.
52 А Іісус узраста́ў у мудрасці і гада́х, і ў любві ў Бога і ў людзей.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 2 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.