Біблія » БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Лукі 3 Паводле Лукі 3 раздзел

1 У пятнаццаты ж год праўле́ння ке́сара Тыве́рыя, калі Понцій Пілат быў правíцелем у Іудзеі, Ірад быў тэтра́рхам у Галіле́і, а Філіп, брат яго, тэтра́рхам у Ітурэ́і і Траханíцкай зямлі, а Ліса́ній тэтра́рхам у Авіліне́і,
2 пры першасвятарах Анне і Каіа́фе, было́ слова Божае да Іаана, сына Заха́рыі, у пусты́ні.
3 І прайшоў ён усё навако́лле Іарданскае, прапаве́дуючы хрышчэ́нне пакая́ння дзе́ля адпушчэ́ння грахоў,
4 як напíсана ў кнізе слоў Іса́іі прарока: «голас таго, хто клíча ў пусты́ні: падрыхту́йце шлях Госпаду, про́стымі зрабíце сце́жкі Яму;
5 кожны дол няхай напо́ўніцца, і кожная гара́ і ўзгорак няхай панíзяцца, і крывое няхай вы́прастаецца, і няроўныя дарогі стануць гла́дкімі,
6 і ўбачыць кожная плоць спасе́нне Божае».
7 І вось сказаў народу, які прыходзіў хрысцíцца ад яго: адро́ддзе яхíдніна! хто намо́віў вас уцяка́ць ад будучага гневу?
8 Прынясíце ж годныя плады́ пакая́ння і не думайце гаварыць самі сабе: «айцец ў нас Аўраам»; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узве́сці дзяцей Аўрааму.
9 Ужо і сяке́ра пры ко́рані дрэў ляжы́ць: бо ўсякае дрэва, якое не прыно́сіць добрага плоду, ссяка́юць і кíдаюць у агонь.
10 І пытаўся ў яго народ, ка́жучы: што ж рабіць нам?
11 Ён жа гаворыць ім у адказ: хто ма́е дзве кашу́лі, няхай дасць таму, хто не ма́е, і хто ма́е ежу, няхай зробіць гэтаксама.
12 Прыйшлі і мы́тнікі хрысцíцца ад яго і сказалі яму: настаўнік! што нам рабіць?
13 А ён сказаў ім: нічога больш за вы́значанае вам не спаганя́йце.
14 Пыталіся ў яго таксама і воіны, гаво́рачы: а нам што рабіць? І сказаў ім: не чынíце крыўды нікому, не даносьце і задавальня́йцеся пла́тай сваёй.
15 Калі ж народ быў у чака́нні і ўсе разважа́лі ў сэ́рцах сваіх пра Іаана, ці не Хрыстос ён, —
16 адказаў Іаан усім, гаворачы: я вадою хрышчу́ вас, але ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я нява́рты развяза́ць раме́нь абутку Яго; Ён будзе хрысцíць вас Духам Святым і агнём.
17 Лапа́та Яго ў руцэ́ Яго, і Ён ачы́сціць гумно́ Сваё, і збярэ́ пшаніцу ў жы́тніцу Сваю, а мякíну спа́ліць агнём непага́сным.
18 І многа ў чым іншым настаўля́ючы, дабраве́сціў ён народу.
19 А Ірад тэтра́рх, выкрыва́ны ім за Ірадыя́ду, жонку Філіпа, брата свайго, і за ўсё ліхое, што зрабіў Ірад,
20 дада́ў да ўсяго яшчэ і тое, што зачынíў Іаана ў цямнíцы.
21 І ста́лася: калі хрысцíўся ўвесь народ, і Іісус, ахрысцíўшыся, маліўся, раскры́лася неба,
22 і сышоў на Яго Дух Святы́ ў цяле́сным вы́глядзе, як голуб, і голас быў з неба, які прамовіў: Ты Сын Мой Узлю́блены, Цябе Я ўпадаба́ў.
23 А Сам Іісус меў гадоў трыццаць, калі распачына́ў, і быў, як думалі, Сын Іо́сіфаў, Ілíеў,
24 Матфа́таў, Левíеў, Мелхíеў, Іана́еў, Іо́сіфаў,
25 Матафíеў, Амо́саў, Нау́маў, Еслíмаў, Нагге́еў,
26 Маа́фаў, Матафíеў, Семеíеў, Іо́сіфаў, Іу́даў,
27 Іаана́наў, Рыса́еў, Зарава́велеў, Салафіíлеў, Ніры́еў,
28 Мелхíеў, Аддзíеў, Каса́маў, Елмада́маў, Íраў,
29 Іасíеў, Еліезе́раў, Іары́маў, Матфа́таў, Левíеў,
30 Сімяо́наў, Іу́даў, Іосіфаў, Іана́наў, Еліакíмаў,
31 Мелеа́еў, Маіна́наў, Маттафа́еў, Нафа́наў, Давíдаў,
32 Іесе́еў, Авíдаў, Вао́заў, Салмо́наў, Наасо́наў,
33 Амінада́ваў, Ара́маў, Есро́маў, Фарэ́саў, Іу́даў,
34 Іа́каваў, Ісаа́каў, Аўраа́маў, Фа́раў, Нахо́раў,
35 Серу́хаў, Рага́ваў, Фале́каў, Еве́раў, Са́лаў,
36 Каіна́наў, Арфакса́даў, Сíмаў, Но́еў, Ла́мехаў,
37 Мафуса́лаў, Ено́хаў, Іарэ́даў, Малелеíлаў, Каіна́наў,
38 Ено́саў, Сíфаў, Ада́маў, Божы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Святое Евангелле паводле Лукі, 3 раздзел. Пераклад праваслаўнай царквы.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукі 3 раздзел в переводах:
Лукі 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.