1 А ў пятнаццаты год кіравання кесара Тыберыя, калі Понцій Пілат быў намеснікам Іудзеі, а чацвёртаўладальнікам Галілеі быў Ірад, Філіп жа, яго брат, быў чацвёртаўладальнікам Ітурэі і Траханіцкай зямлі, а Лісаній чацвёртаўладальнікам Авіліны,
2 пры першасвятары Ганну і Каіяфе, было слова Божае да Іаана, сына Захарыевана, у пустэльні.
3 І ён прайшоў усё наваколле Іардана, абвяшчаючы хрышчэнне пакаяння дзеля адпушчэння грахоў,
4 як напісана ў кнізе слоў прарока Ісаіі: «Голас прапаведніка ў пустэльні: «Падрыхтуйце дарогу Госпаду, простымі зрабіце Яму сцежкі;
5 кожны дол няхай напоўніцца, а кожная гара і пагорак няхай панізяцца, і крывое няхай выпрастаецца, і выбоістыя дарогі стануць гладкімі;
6 і ўбачыць кожнае стварэнне выратаванне Божае».
7 Дык ён казаў натоўпам, што выходзілі, каб хрысціцца ў яго: Гадзючыя выпадкі, хто паказаў вам уцякаць ад будучага гневу?
8 Дык стварыце годныя плады пакаяння і не пачынайце казаць самім сабе: «Бацька ў нас Аўраам». Бо кажу вам, што Бог можа з гэтых камянёў узняць дзяцей Аўрааму.
9 Ужо ж і сякера ляжыць пры корані дрэў; дык кожнае дрэва, што добрага плоду не родзіць, ссякаюць і кідаюць у агонь.
10 І натоўпы пыталіся ў яго, кажучы: Дык што нам рабіць?
11 Ён жа ў адказ ім казаў: Хто мае два хітоны, няхай дасць таму, хто не мае, і хто мае ежу, няхай гэтак жа зробіць.
12 Прыйшлі ж і зборшчыкі падаткаў хрысціцца і сказалі яму: Настаўніку, што нам рабіць?
13 І ён ім сказаў: Не спаганяйце нічога больш, чым вызначана вам.
14 Пыталіся ж у яго і воіны, кажучы: А нам што рабіць? — І сказаў ім: Ні ў кога нічога не вымагайце, не даносьце і задавальняйцеся сваёю платаю.
15 Калі ж народ чакаў і ўсе разважалі ў сваіх сэрцах пра Іаана, ці не Хрыстос ён,
16 Іаан адказаў, кажучы ўсім: Я вадою хрышчу вас; а ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты развязаць раменьчык Яго сандаляў; Ён вас будзе хрысціць Святым Духам і агнём;
17 у Яго руцэ веялка, каб ачысціць Свой умалот і сабраць пшаніцу ў Сваё сховішча, а мякіну спаліць незгасальным агнём.
18 Дык, і шмат у чым іншым настаўляючы, ён дабравесціў народу.
19 А Ірад, чацвёртаўладнік, выкрываны ім за Ірадыяду, жонку свайго брата, і за ўсё ліхое, што Ірад зрабіў,
20 дадаў да ўсяго і тое, што зняволіў Іаана ў турму.
21 І сталася: калі хрысціўся ўвесь народ і Ісус, ахрысціўшыся, маліўся, расчынілася неба,
22 і зышоў Святы Дух у цялесным выглядзе, як голуб на Яго, і голас з неба пачуўся: Ты Мой Сын Улюбёны, у Табе знайшоў Я задавальненне.
23 А Сам Ісус, пачынаючы Сваё служэнне, меў гадоў каля трыццаці, быў, як думалі, Сын Іосіфаў, Іліеў,
24 Матфатаў, Лявіеў, Мялхіеў, Іяннаеў, Іосіфаў,
25 Матафіеў, Амосаў, Навумаў, Гесліеў, Нагееў,
26 Маафаў, Матафіеў, Семяінаў, Іасіхаў, Іадаеў,
27 Іаананаў, Рысаеў, Дзарававелеў, Салафіілеў, Нірыеў,
28 Мялхіеў, Аддзеў, Касамаў, Элмадамаў, Іраў,
29 Ісусаў, Эліедзераў, Іарымаў, Матфатаў, Лявіеў,
30 Сімяонаў, Іудаў, Іосіфаў, Іананаў, Эліякімаў,
31 Меляаеў, Мяннаеў, Матафаеў, Нафанаў, Давідаў,
32 Іессееў, Авідаў, Ваозаў, Салаў, Наасонаў,
33 Амінадаваў, Адмінаў, Арніеў, Гесромаў, Фарэсаў, Іудаў,
34 Іякаваў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фараў, Нахораў,
35 Сярухаў, Рагаваў, Фалекаў, Эвераў, Салаў,
36 Каінамаў, Арфаксадаў, Сімаў, Ноеў, Ламехаў,
37 Мафусалаў, Энохаў, Іярэтаў, Малеляілаў, Каінамаў,
38 Эносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Лукі, 3 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Лукі 3 раздзел в переводах:
Лукі 3 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.