1 І сталася: у адзін з тых дзён, калі Ён навучаў народ у святыні і дабравесціў, падступілі першасвятары і кніжнікі са сатрэйшынамі
2 і сказалі, звяртаючыся да Яго: Скажы нам, якою ўладаю Ты гэта робіш, ці хто даў Табе гэтую ўладу?
3 І ў адказ Ён сказаў ім: Спытаюся і я ў вас адным, і скажыце Мне:
4 Іаанава хрышчэнне з неба было ці ад людзей?
5 Яны ж разважалі між сабою, кажучы: Калі скажам: «З неба», Ён скажа: «Чаму ж вы не паверылі яму?»
6 Калі ж скажам: «Ад людзей», увесь народ укаменуе нас, бо ён упэўнены, то Іаан — прарок.
7 І яны адказалі, што не ведаюць, адкуль.
8 І Ісус сказаў ім: І Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю.
9 І Ён пачаў казаць народу гэтую прыпавесць: [Адзін] чалавек насадзіў вінаграднік і здаў яго вінаградарам і адлучыўся на доўгі час.
10 І ў пэўны час паслаў да тых вінаградараў слугу, каб далі яму ад пладоў вінаградніка; а вінаградары, пабіўшы яго, адаслалі ні з чым.
11 І ён яшчэ паслаў другога слугу, ды яны і таго пабіўшы і зняважыўшы, адаслалі ні з чым.
12 І ён яшчэ паслаў трэцяга, ды яны і гэтага, параніўшы, выгналі.
13 І сказаў гаспадар вінаградніка: Што мне рабіць? Пашлю свайго ўлюбёнага сына, можа, яго [ўбачыўшы], пасаромеюцца.
14 Але, вінаградары, убачыўшы яго, разважалі між сабою, кажучы: Гэта спадкаемец; [хадзем,] заб’ём яго, каб спадчына стала нашаю.
15 І, выкінуўшы яго вон з вінаградніка, забілі. Што ж зробіць з імі гаспадар вінаградніка?
16 Ён прыйдзе і знішчыць гэтых вінаградараў і аддасць вінаграднік іншым. — Пачуўшы гэта, тыя сказалі: Хай не будзе!
17 Ён жа, паглядзеўшы на іх, сказаў: Што ж значыць гэтае напісанае: «Камень, які адкінулі будаўнікі, той самы зрабіўся галавою вугла»?
18 Кожны, хто ўпадзе на той камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, раздушыць яго.
19 І ў гэтую гадзіну кніжнікі і першасвятары хацелі накласці рукі на Яго, але пабаяліся народу, — бо зразумелі, што пра іх Ён сказаў гэтую прыпавесць.
20 І, высочваючы, яны падаслалі сваіх выведнікаў, якіх ўдавалі сябе за праведных, каб прылавіць Яго на слове і тады выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
21 І яны спыталіся ў Яго, кажучы: Настаўніку, мы ведаем, што Ты правільна кажаш, і навучаеш, і не зважаеш на асобы, але праўдзіва дарозе Божай вучыш;
22 ці дазваляецца нам плаціць падатак кесару, ці не?
23 Ён жа, зразумеўшы іх падступнасць, сказаў ім: [Што вы Мяне выпрабоўваеце?]
24 Пакажыце Мне дынарый: чыя на ім выява і надпіс? — Яны ж сказалі: Кесарава.
25 І Ён сказаў ім: Значыць, аддавайце кесарава кесару, а Божае — Богу.
26 І не змаглі яны прылавіць Яго на слове перад народам і, здзівіўшыся Яго адказу, змоўклі.
27 І падышлі некаторыя з садукеяў, якія кажуць, што няма ўваскрэсення, і спыталіся ў Яго,
28 кажучы: Настаўніку, Маісей напісаў нам: «Калі ў каго памрэ брат, што меў жонку, і ён [памрэ] бяздзетны, няхай возьме яго брат жонку і ўзновіць патомства свайму брат».
29 Дык было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны;
30 і другі [ўзяў гэтую жонку, і ён памёр бяздетны]
31 і трэці ўзяў яе, гэтак жа і ўсе сямёра не пакінуді дзяцей і памерлі.
32 Пазней [за ўсіх] памерла і жанчына.
33 Дык гэтая жанчына пры ўваскрашэнні каго з іх будзе жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку.
34 І сказаў [у адказ] ім Ісус: Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж,
35 а ўшанаваныя дасягнуць таго веку і ўваскрэсення з мёртвых не жэняцца і замуж не выходзяць;
36 бо і памерці ўжо не могуць: бо яны роўныя Анёлам і дзеці Божыя яны, будучы дзецьмі ўваскрэсення.
37 А што мёртвыя ўваскрашаюцца, і Маісей паказаў — пры кусце, — калі ён называе госпада Богам Аўраамавым, і Богам Ісаакавым, і Богам Іякавым.
38 Ён жа Бог не мёртвых, а жывых, бо ўсе ў Яго жывыя.
39 І ў адказ некаторыя з кніжнікаў сказалі: Настаўніку, Ты добра сказаў.
40 Бо яны ўжо не адважваліся пытацца ў Яго ні пра што.
41 А Ён сказаў ім: Як жа кажуць, што Хрыстос — сын Давідаў?
42 Бо сам Давід кажа ў кнізе Псалмоў: «Сказаў Госпад майму Госпаду: сядзі праваруч Мяне,
43 пакуль Я не пакладу Тваіх ворагаў у падножжа Тваіх ног».
44 Значыць, Давід называе Яго Госпадам, дык як Ён яго сын?
45 А калі слухаў увесь народ, Ён сказаў [Сваім] вучням:
46 Асцерагайцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у доўгіх шатах і якім падабаюцца прывітанні на рыначных плошчах і першыя крэслы ў сінагогах, і першыя месцы на банкетах,
47 што ўдовіны дамы праядаюць, і напаказ доўга моляцца; яны атрымаюць большы прысуд.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Лукі, 20 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Лукі 20 раздзел в переводах:
Лукі 20 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.