1 І набліжаліся да Яго ўсе зборшчыкі падаткаў і грэшнікі, каб слухаць Яго.
2 І наракалі фарысеі і кніжнікі, кажучы: Гэты чалавек прымае грэшнікаў і есць з імі.
3 І Ён сказаў ім такую прыпавесць, кажучы:
4 Які чалавек з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакідае дзевяноста дзевяці ў пустэльні і не ідзе па загубленую, пакуль не знойдзе яе?
5 І, знайшоўшы, кладзе яе на свае плечы, радуючыся,
6 і, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: «Парадуйцеся са мною, бо я знайшоў сваю згубленую авечку».
7 Кажу вам, што гэтак радасць на небе будзе большая за аднаго грэшніка, які каецца, чым за дзевяноста дзевяць праведнікаў, што не маюць патрэбы ў пакаянні.
8 Або якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запальвае святло і не мяце дом, і не шукае рупна, пакуль не знойдзе?
9 І, знайшоўшы, склікае сябровак і суседак, кажучы: «Парадуйцеся са мною, бо я знайшла драхму, якую згубіла».
10 Гэтаксама, кажу вам, бывае радасць у Анёлаў Божых за аднаго грэшніка, што каецца.
11 І Ён сказаў: У аднаго чалавека было два сыны.
12 І малодшы з іх сказаў бацьку: Тата, дай мне належную частку маёмасці. — І той падзяліў паміж імі дабро.
13 І як мінула трохі дзён, малодшы сын, сабраўшы ўсё, падаўся ў далёкую краіну і там спусціў сваю маёмасць, жывучы распусна.
14 А калі ўсё змарнаваў, настаў моцны голад у той краіне, і ён пачаў цярпець нястачу.
15 І, прыйшоўшы, прыстаў да аднаго з жыхароў той краіны, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней,
16 І ён прагнуў наесціся ражкоў37, якія елі свінні, ды ніхто не давай яму.
17 І, апамятаўшыся, ён сказаў: Колькі наймітаў у майго бацькі маюць хлеба ўдосталь, а я тут гіну з голаду.
18 Устану, пайду да майго бацькі і скажу яму: «Татухна, саграшыў я супроць неба і перад табою,
19 я ўжо не варты называцца тваім сынам; прымі мяне як аднаго з тваіх наймітаў».
20 І, устаўшы, пайшоў да свайго бацькі. І калі ён яшчэ быў далёка, яго бацька ўбачыў яго і зжаліўся і, пабегшы, кінуўся яму на шыю і пацалаваў яго.
21 І сын сказаў яму: Татухна, саграшыў я супроць неба і перад табою, я ўжо не варты называцца тваім сынам.
22 Але бацька сказаў сваім слугам: Хутка вынесьце найлепшыя шаты і ўбярыце яго і дайце рерсцень яму на руку і сандалі на ногі,
23 І вядзіце кормнае цяля, закаліце, будзем есці і весяліцца,
24 бо гэты мой сын быў мёртвы і ажыў, быў прапаў і знайшоўся. — І пачалі весяліцца.
25 А яго старэйшы сын быў на полі; і калі, вяртаючыся, наблізіўся да дому, пачуў ён музыку і танцы,
26 і, паклікаўшы аднаго са слуг, спытаўся, што гэта.
27 І той сказаў яму: Твой брат прыйшоў, і бацька твой закалоў кормнае цяля, бо здаровым яго зноў сустрэў.
28 І ён разгневаўся і не хацеў увайсці, і яго бацька, выйшаўшы, прасіў яго.
29 І ў адказ ён сказаў свайму бацьку: Вось гэтулькі гадоў я служу табе і ніколі твайго загаду не пераступіў, а мне ты ніколі не даў казляняці, каб я з маімі сябрамі павесяліўся;
30 а калі гэты твой сын, што з распусніцамі праеў тваё дабро, прыйшоў, ты закалоў яму кормнае цяля.
31 Ён жа сказаў яму: Дзетка, ты заўсёды са мною і ўсё маё — тваё.
32 Але трэба было весяліцца і радавацца, бо гэты твой брат быў мёртвы і ажыў, [быў] загінуў і знайшоўся.

Зноскі:

16 37: У некат. рукап.: напоўніць свой жывот ражкамі.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Лукі, 15 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукі 15 раздзел в переводах:
Лукі 15 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.