1 І сталася: калі натоўп ціснуўся да Яго, каб слухаць слова Божае, а Ён стаяў каля возера Геннісарэцкага,
2 убачыў Ён дзве лодкі, што стаялі пры возеры; а рыбаловы, выйшаўшы з іх, мылі сеткі.
3 І, увайшоўшы ў адну з лодак, якая была Сіманава, Ён папрасіў яго трошкі адплыць ад берага; і, сеўшы, з лодкі вучыў натоўпы.
4 А калі перастаў гаварыць, сказаў Сіману: Адплыві на глыбіню і спусціце вашы сеткі для лову.
5 І ў адказ Сіман сказаў: Настаўніку, цэлую ноч мы працавалі нічога не злавілі; але на Тваё слова спушчу сеткі.
6 І, зрабіўшы гэта, яны злавілі вялікае мноства рыбы, аж іх сеткі прарываліся.
7 І яны далі знак супольнікам у другой лодцы, каб прыйшлі дапамагчы ім; і тыя падышлі і напоўнілі абедзве лодкі, так што яны патаналі.
8 Убачыўшы ж гэта, Сіман Пётр прыпаў да Ісусавых калень, кажучы: Адыдзі ад мяне, бо я чалавек грэшны, Госпадзе.
9 Таму што жах агарнуў яго ўсіх, што былі з ім, ад улову рыбы, якую яны злавілі,
10 гэтак жа і Іякава, і Іаана, Зевядзеевых сыноў, што былі Сіманавымі таварышамі. І сказаў Сіману Ісус: Не бойся; з гэтага часу ты будзеш лавіць людей.
11 І яны, выцягнуўшы лодкі на бераг, пакінулі ўсё і пайшлі ўслед за Ім.
12 І сталася: калі Ён быў у адным з гарадоў, вось, прыйшоў адзін чалавек, увесь у праказе; убачыўшы ж Ісуса, ён упаў ніцма і маліў Яго, кажучы: Госпадзе, калі Ты хочаш, можаш ачысціць мяне.
13 І, працягнуўшы руку, Ён дакрануўся да яго, кажучы: Хачу, ачысціся! І адразу праказа адышла ад яго.
14 І Ён загадаў яму нікому не казаць: Але пайдзі, пакажыся святару і прынясі ахвяру за сваё ачышчэнне, як наказаў Майсей, у сведчанне ім.
15 Але тым больш пашырыўся погалас пра Яго, і зыходзіліся вялікія натоўпы, каб слухаць і вылечыцца ад сваіх немачаў.
16 Ён жа адыходзіў у пустэльныя месцы і маліўся.
17 І сталася: аднаго дня, калі Ён вучыў і сядзелі фарысеі і настаўнікі закона, што прыйшлі з усіх галілейскіх і іудзейскіх паселішчаў і з Іерусаліма; і сіла Гасподняя была ў Яго для вылечвання [іх].
18 І вось людзі прынеслі на пасцелі чалавека, які быў спаралізаваны, і спрабьавлаі ўнесці яго і пакласці перад Ім.
19 І не знайшоўшы, як унесці яго з-за натоўпу, яны падняліся на дах, праз чарапіцу апусцілі яго з пасцеллю на сярэдзіну перад Ісусам.
20 І Ён, убачыўшы іх веру, сказаў: Чалавеча, дараваны табе твае грахі.
21 І пачалі разважаць кніжнікі і фарысеі, кажучы: Хто гэты чалавек, што кажа богазнявагу? Хто можа дараваць грахі, акрамя аднаго Бога?
22 Ісус жа, уведаўшы іх разважанні, у адказ ім сказаў: Што разважаеце ў сваіх сэрцах?
23 Што лягчэй: сказаць: «Дараваны табе твае грахі» ці сказаць: «Устань і хадзі»?
24 Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае ўладу на зямлі дараваць грахі, — Ён сказаў спаралізаванму: Табе кажу: устань, і, узяўшы сваю пасцель, ідзі ў свой дом.
25 І ён, адразу ўстаўшы перад імі, узяўшы тое, на чым ляжаў, пайшоў у свой дом, славячы Бога.
26 І жах ахапіў усіх, і яны славілі Бога, і былі перапоўненыя страху, кажучы: Сёння мы ўбачылі незвычанае.
27 І пасля гэтага Ён выйшаў і ўбачыў зборышча падаткаў імем Левій, што сядзеў на месцы збору падаткаў, і сказаў яму: Ідзі ўслед за Мною.
28 І той, пакінуўшы ўсё, устаў і пайшоў услед за Ім.
29 І зрабіў Левій для Яго вялікі пачастунак у сваім доме, і была вялікая грамада зборшчыкаў падаткаў і іншых, што з імі ўзлягалі.
30 І наракалі фарысеі і іх кніжнікі, кажучы да Яго вучняў: Чаму вы ясце і п’яце са зборшчыкамі падаткаў і грэшнікамі?
31 І ў адказ Ісус сказаў ім: Не здаровыя маюць патрэбу ў доктары, а хворыя;
32 Я прыйшоў заклікаць не праведнікаў, а грэшнікаў на пакаянне.
33 Яны ж сказалі Яму: [Чаму] Іаанавы вучні часта посцяць і твораць малітвы, гэтак жа і фарысейскія, а Твае — ядуць і п’юць?
34 Ісус жа сказаў ім: Ці вы можаце прымусіць пасціць сыноў шлюбнага пакоя, калі з імі малады?
35 Але прыйдуць дні, калі будзе ўзяты ад іх малады, у тыя дні, будуць яны пасціць.
36 Сказаў жа і прыпавесць ім: Ніхто не накладзе латкі на старое адзенне, адарваўшы ад новага адзення; калі ж не — і новае разарве і да старога не прыдасца латка ад новага.
37 І ніхто не ўлівае маладое віно ў старыя бурдзюкі; калі ж не — маладое віно прарве бурдзюкі, і само выцячэ і бурдзюкі прападуць;
38 а маладое віно трэба ўліваць у новыя бурдзюкі [і зберагаецца тое і другое].
39 [І] ніхто, піўшы старое, не захоча [адразу] маладога; бо кажа: «Старое — лепшае».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Лукі, 5 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукі 5 раздзел в переводах:
Лукі 5 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.