1 І ў гэты ж час прыйшлі некаторыя і паведамілі Яму пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі.
2 І ў адказ Ён31 сказаў ім: Ці думаеце вы, што гэтыя галілеяне былі больш грэшныя за ўсіх галілеян, калі яны гэтак пацярпелі?
3 Не, кажу вам, але калі вы не пакаецеся, усе гэтак сама загінеце.
4 Або тыя васямнаццаць, на якіх упала вежа ў Сілааме і забіла іх, — ці думаеце вы, што яны былі больш вінаватыя за ўсіх людзей, што жывуць у Іерусаліме?
5 Не, кажу вам, але калі вы не пакаецеся, усе гэтак жа загінеце.
6 І Ён казаў гэтую прыпавесць: У аднаго чалавека ў вінаградніку было пасаджана фігавае дрэва, і прыйшоў ён шукаць на ім плоду, і не знайшоў.
7 І ён сказаў вінаградару: Вось тры гады, як я прыходжу шукаць плоду на гэтым фігавым дрэве і не знаходжу; [дык] ссячы яго, навоўта яно і зямлю марнуе?
8 Але той у адказ яму кажа: Гаспадару, пакінь яго і на гэты год, пакуль я не абкапаю яго і не абкладу гноем,
9 ці не дасць плоду на наступны год? Калі ж не, ссячэш яго.
10 І навучаў Ён у адной з сінагог у суботу.
11 І вось была там жанчына, што васямнаццаць гадоў мела духа немачы, і была яна скурчаная і не магла зусім выпрастацца.
12 І Ісус, убачыўшы яе, паклікаў і сказаў ёй: Жанчына, ты вызваленая ад твае немачы.
13 І Ён усклаў на яе рукі, і яна зараз жа выпрасталася і славіла Бога.
14 У адказ жа на гэта начальнік сінагогі, абурыўшыся, што Ісус вылечыў у суботу, сказаў да натоўпу: «Ёсць шэсць дзён, у якія належыць працаваць; таму ў гэтыя дні прыходзьце і вылечвайцеся, а не ў суботні дзень.
15 І адказаў яму Госпад і сказаў: Крывадушнікі32, ці ж не кожны з вас у суботу адвязвае свайго вала ці асла ад ясляў і вядзе паіць?
16 А гэтую — Аўраамаву дачку, якую звязаў сатана вось ужо васямнаццаць гадоў, ці не трэба было вызваліць ад гэтых путаў у суботні дзень?
17 І калі Ён казаў гэта, засаромеліся ўсе Яго супраціўнікі, а ўвесь натоўп цешыўся з усіх слаўных учынкаў, якія Ён рабіў.
18 Дык Ён казаў: Да чаго падобнае Царства Божае і з чым яго параўнаю?
19 Яно падобнае да гарчычнага зярняці, якое чалавек, узяўшы, кінуў у свой сад, і вырасла яно і стала [вялікім] дрэвам, і нябесныя птушкі гняздзіліся ў голлі яго.
20 І зноў сказаў Ён: З чым параўнаю Царства Божае?
21 Яно падобнае да закваскі, якую ўзяла жансына і паклала ў тры саты33 мукі, пакуль усё не ўкісла.
22 І праходзіў Ён па гарадах і сёлах, навучаючы і кіруючыся ў Іерусалім.
23 І нехта сказаў Яму: Госпадзе, ці нямногія будуць уратаваны? — А Ён адказаў ім:
24 Змагайцеся, каб увайсці праз вузкія дзверы34, бо многія, кажу вам, будуць імкнуцца ўвайсці, але не змогуць.
25 Калі ўстане Гаспадар дома і зачыніць дзверы, і вы, стоячы знадворку, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: «Госпадзе, [Госпадзе,] адчыні нам», а Ён у адказ скажа вам: «Не ведаю вас, адкуль вы».
26 Тады вы пачняце казаць: «Мы елі перад Табою і пілі, і на нашых вуліцах навучаў Ты».
27 А Ён скажа, мовячы вам: [Кажу вам:] не ведаю [вас], адкуль вы; адыдзіце ад Мяне ўсе, што чыняць няправеднасці.
28 Там будзе плач і скрыгат зубоў, калі ўбачыце Аўраама, і Ісаака, і Іякава, і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, а вас выкідваюць вон.
29 І прыйдуць з усходу і захаду, і з поўначы і поўдня, і ўзлягуць у Царстве Божым.
30 І вось ёсць апошнія, якія будуць першымі, і ёсць першыя, якія будуць апошнімі.
31 У гэтую ж гадзіну35 падышлі некаторыя з фарысеяў, кажучы Яму: Выйдзі і ідзі адсюль, бо Ірад хоча забіць Цябе.
32 А Ён сказаў ім: Пайдзіце і скажыце гэтаму лісу: вось Я выганяю дэманаў і вылечваю сёння і заўтра, і на трэці дзень скончу.
33 Але Мне трэба хадзіць сёння, і заўтра, і ў наступны [дзень], бо немажліва, каб прарок загінуў па-за Іерусалімам.
34 Іерусалім, Іерусалім, што забівае прарокаў і каменуе пасланых да яго! Колькі разоў Я хацеў сабраць тваіх дзяцей, як птушка сваіх птушанят пад крылле, ды вы не захацелі!
35 Вось павідаецца вам дом ваш [пусты]. Кажу [ж] вам: Вы не ўбачыце Мяне, пакуль не [прыйдзе час, калі] скажаце: Дабраславёны Той, Хто прыходзіць у імя Госпада!»

Зноскі:

2 31: У некат. рукап.: Ісус.
15 32: У некат. рукап.: Крывадушнік.
21 33: Сат — мера сыпкіх рэчываў, каля 13 літраў.
24 34: У некат. рукап.: вароты.
31 35: У некат. рукап.: У гэты ж дзень.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангелле паводле Лукі, 13 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Лукі 13 раздзел в переводах:
Лукі 13 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.