1 Паводле старадаўнага гісторыка Язэпа Флавія галілеяне разам з жыхарамі Юдэі рабілі часам забурэньні на дварышчы сьвятыні пры складаньні ахвяр, пратэстуючы проціў рымскай улады. У гэтым выпадку, аб каторым піша сьв. Лукаш, забурэньні былі настолькі вялікія, што Пілат загадаў сваім жаўнерам выступіць з аружжам у руках проціў гэных неспакойных галілеян і кроў іх была зьмяшана з крывёю ахвяраў.
4 Гэта была адна з абаронных вежаў гораду Ерузаліму блізка саджалкі Сілоэ; вось-жа гэтая вежа завалілася.
5 Кара гэта спаткала жыдоў каля 40 гадоў пасьля гэтага прароцтва (у 70 годзе па Нар. Хрыста) пры ўзяцьці Ерузаліму рымлянамі. Тады згінула многа жыдоў.
7 Фігавае дрэва прыносіць плод ужо на трэцяе лета, а калі не, дык уважаецца за няплоднае і высякаецца.
9 Уласьнікам вінаградніка ёсьць Бог, фігавае дрэва — гэта жыдоўскі народ, а вінаградар — Хрыстус. Бог згаджаецца на просьбу Хрыста, каб даць жыдоўскаму народу яшчэ каля 40 гадоў на паправу (да збурэньня Ерузаліму рымлянамі ў 70 г. па Нар. Хр.).
19 Гл. Мт. 13:32. Гарчыца ў Палестыне расьце на 3-4 мэтры вышыні.
21 Гл. Мт. 13:33.
23 Пытаньне гэтае, як відаць з далейшых слоў, датычыла ліку тых, што будуць збаўлены з народу жыдоўскага.
25 Гаспадар у гэтай прыповесьці — гэта Хрыстус, зачыненьне дзьвярэй — сьмерць.
26 «Мы елі перад табою і пілі» — значыць: былі з табою разам.
27 Значыць, да збаўленьня мала слухаць навукі Хрыста, але трэба яшчэ добрых чынаў.
30 Гэтыя словы значаць, што пагане, якія будуць пакліканы да валадарства Божага па жыдох, будуць першымі: а жыды будуць апошнімі.
32 Гэраду Антыпе не спадабалася, што Хрыстус навучаў у яго каралеўстве і хацеў Хрыста пазбыцца. Але як? Узяць сілаю баяўся, бо народ стаяў за Хрыста, дык пасылае да яго сваіх людзей, каб яны пастрашылі Хрыста, што Гэрад проціў яго нешта мае. Езус называе такога хітрага чалавека проста лісіцай і кажа, што будзе спаўняць сваё пасланства праз усе дні аж да падарожы ў Ерузалім і сваей сьмерці.
35 Гл. Мт. 23:38-39.