Библия Гадлеўскі Пераклад В. Гадлеўскага

Лукаша, 18 Паводле Лукаша, 18 глава

1 Сказаў да іх і прыповесьць, што трэба заўсёды маліцца і не пераставаць,
2 кажучы: У вадным горадзе быў нейкі судзьдзя, каторы Бога не баяўся і чалавека ня стыдаўся.
3 А ў тым горадзе была адна ўдава, і хадзіла да яго, кажучы: Абарані мяне ад праціўніка майго.
4 І не хацеў праз доўгі час. Пасьля-ж сказаў сам у сабе: Хоць я Бога не баюся і чалавека ня ўстыдаюся,
5 аднак-жа, таму што гэтая ўдава мне дакучае, абараню яе, каб урэшце прыйшоўшы не зьняважыла мяне.
6 І сказаў Пан: Чуеце, што кажа несправядлівы судзьдзя?
7 Ці-ж Бог не абароніць выбраных сваіх, галосячых да яго дзень і ноч і ці-ж будзе цярплівым адносна іх?
8 Кажу вам, што скора абароніць іх. Аднак-жа Сын чалавечы, прыйшоўшы, думаеш, знойдзе веру на зямлі?
9 Казаў-жа і да некаторых, што ў сабе пэўныя былі, быццам справядлівыя і пагарджалі іншымі, гэту прыповесьць:
10 Два чалавекі ўвайшлі ў сьвятыню, каб памаліцца, адзін фарызэй, а другі мытнік.
11 Фарызэй стоячы, гэтак сам у сабе маліўся: Божа, дзякую табе, што я не такі, як іншыя людзі, зьдзерцы, несправядліўцы, чужаложнікі, як і гэты мытнік.
12 Пашчу два разы ў тыдзень, даю дзесятую часьць з усяго, што маю.
13 А мытнік, стоячы здалёк, не хацеў і вачэй падняць у неба, але біўся ў грудзі свае, кажучы: Божа, будзь міласьцівы мне грэшнаму.
14 Кажу вам, адыйшоў гэты апраўданым у дом свой, а ня той. Бо кожны, хто сябе павышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе павышаны.
15 Прыносілі-ж да яго і дзетак, каб да іх дакрануўся. Калі гэтае ўбачылі вучні, сварыліся на іх.
16 Езус-жа клічучы іх, сказаў: Пусьцеце дзетак прыходзіць да мяне і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць каралеўства Божае.
17 Сапраўды кажу вам: Хто-б ня прыняў каралеўства Божага як дзіця, той ня ўвойдзе ў яго.
18 І спытаўся ў яго адзін начальнік, кажучы: Вучыцель добры, што робячы я здабуду жыцьцё вечнае?
19 Сказаў-жа яму Езус: Чаму ты завеш мяне добрым? Ніхто ня ёсьць добры, толькі адзін Бог.
20 Ведаеш прыказаньні: «Не забівай, не чужалож, не крадзі, ня сьведч фальшыва, паважай бацьку твайго і матку» (Вых. 20:12-16).
21 Ён сказаў: Гэтага ўсяго я пільнаваўся ад молдасьці маей.
22 Пачуўшы гэтае, Езус сказаў яму: Яшчэ аднаго табе не стае: прадай усё, што маеш і дай убогім, і будзеш мець скарб у небе, і прыходзь, ідзі за мною.
23 Пачуўшы гэтае, ён засмуціўся, бо быў вельмі багаты.
24 Езус-жа, бачачы, што ён зрабіўся смутным, сказаў: Як трудна будзе тым, што маюць грошы, увайсьці ў каралеўства Божае!
25 Бо лягчэй вярблюду прайсьці праз дзірку ад іголкі, чымся багатаму ўвайсьці ў каралеўства Божае.
26 І сказалі тыя, што слухалі: І хто-ж можа быць збаўлены?
27 Сказаў ім: Што немагчымае ў людзей, тое магчымае ў Бога.
28 Пётр-жа сказаў: Вось мы пакінулі ўсё і пайшлі за табою.
29 Ён сказаў ім: Сапраўды кажу вам: няма нікога, хто-б пакінуў дом, або бацькоў, або братоў, або жонку, або дзяцей дзеля каралеўства Божага
30 і не атрымаў многа болей у гэтым часе, а ў прышлым веку жыцьцё вечнае.
31 І ўзяў Езус дванаццацёх і сказаў ім: Вось ідзём у Ерузалім, і скончыцца ўсё, што напісана праз прарокаў аб Сыне чалавечым.
32 Бо будзе выданы паганам, і будзе абсьмяяны і ўбічаваны і апляваны,
33 а ўбічаваўшы, заб’юць яго, і на трэці дзень уваскрэсьне.
34 А яны нічога з гэтага не зразумелі, і было гэтае слова закрытае ад іх, і не разумелі, што гаварылася.
35 Сталася-ж, калі прыбліжаўся да Ерыхону, адзін сьляпы сядзеў ля дарогі, жабруючы.
36 І калі пачуў праходзячую міма грамаду, спытаўся, што гэта такое?
37 І сказалі яму: Што Езус Назарэнскі праходзіць.
38 І закрычаў, кажучы: Езусе, Сыне Давіда, зжалься нада мною!
39 А каторыя ішлі наперадзе сварыліся на яго, каб маўчаў; але ён тым болей крычаў: Сыне Давіда, зжалься нада мною!
40 Езус-жа стаўшы, загадаў яго прывесьці да сябе. І калі прыбліжыўся, спытаў яго,
41 кажучы: Што хочаш, каб я табе зрабіў? А ён сказаў: Пане, каб мне відзець!
42 І сказаў яму Езус: Праглянь, вера твая цябе аздаравіла.
43 І зараз-жа відзеў і ішоў за ім, славячы Бога. А ўвесь народ убачыўшы, аддаў хвалу Богу.

Примечания к тексту

8 Прыйшоўшы на апошні суд, Хрыстус ня знойдзе вялікай веры ў людзей.

9 Фарызэі ўважалі сябе за справядлівых перад Богам, калі спаўнялі ўсе зьверхнія рэлігійныя практыкі.

10 Аб мытніках гл. Мт. 9:9.

11 «Малітва» фарызэя нават ня была малітвай, гэта была хвальба сябе і пагарда для мытніка і іншых людзей.

12 Фарызэі пасьцілі ў панядзелкі і чацьвяргі, бо паводле іх навукі ў чацьвер Майсей узыйшоў на гару Сынай, а ў панядзелак адтуль вярнуўся.

14 Гл. Мт. 23:12.

15 Гл. Мт. 19:13.

18 «Начальнік» — тут наагул чалавек, які стаіць «на чале» грамадзянства. Як ведаем з Матэуша (19:20), ён быў яшчэ маладым дзяцюком.

19 Гл. Мт. 19:17.

25 Гл. Мт. 19:24.

31 Мука Хрыста была прадвешчана ўжо прарокамі ў Старым Законе.

Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 18 глава. Пераклад В. Гадлеўскага

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.