Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Паводле Лукі, 13 Святое Евангелле паводле Лукі, 13 глава

1 І ў гэты самы час прыйшлі некато́рыя і паве́дамілі Яму пра Галіле́ян, кроў якіх Пілат змяша́ў з ахвя́рамі іх.
2 І ў адказ Іісус сказаў ім: вы думаеце, што гэтыя Галіле́яне былí грэшныя больш за ўсіх Галіле́ян, калі яны так пацярпе́лі?
3 Не, кажу вам; але калі не пака́ецеся, усе гэтакса́ма загíнеце.
4 Або тыя васемнаццаць, на якіх упа́ла ве́жа Сілаа́мская і пабіла іх, думаеце, што яны былí вінава́тыя больш за ўсіх людзей, якія жывуць у Іерусаліме?
5 Не, кажу вам; але калі не пака́ецеся, усе гэтакса́ма загінеце.
6 І казаў такую прытчу: нехта меў у вінагра́дніку сваім паса́джаную смако́ўніцу; і прыйшоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў;
7 і сказаў вінагра́дару: вось ужо трэці год я прыхо́джу шукаць пло́ду на гэтай смако́ўніцы і не знахо́джу; ссячы́ яе, нашто яна і зямлю́ марну́е?
8 Але той сказаў яму ў адказ: гаспадар! пакінь яе і на гэты год, пакуль я абкапа́ю яе і абкладу́ гноем,
9 і можа, яна дасць плод; калі ж не, то нале́та ссячэ́ш яе.
10 І вучыў Ён у адной з сінагог у суботу;
11 і вось, была́ там жанчына, што васемнаццаць гадоў ме́ла духа не́мачы; і была́ яна ску́рчаная і не магла вы́прастацца зусім.
12 Уба́чыўшы яе, Іісус падазва́ў і сказаў ёй: жанчына! ты вы́звалена ад не́мачы тваёй.
13 І ўскла́ў на яе ру́кі; і адразу яна вы́прасталася, і сла́віла Бога.
14 А старэйшына сінагогі, абу́рыўшыся, што Іісус ацалíў у суботу, сказаў на гэта народу: ёсць шэсць дзён, у якія нале́жыць працаваць; у тыя і прыходзьце ацаля́цца, а не ў дзень суботні.
15 Гасподзь жа сказаў яму ў адказ: крываду́шнік! ці ж не адвя́звае кожны з вас у суботу свайго вала́ або асла́ ад я́сляў і не вядзе паíць?
16 А гэтую дачку́ Аўраамаву, якую вось ужо васемнаццаць гадоў як звяза́ў сатана, ці не трэба было́ вы́зваліць ад пу́таў гэтых у дзень суботні?
17 І калі гаварыў ён гэта, засаромеліся ўсе працíўнікі Яго, і ўвесь народ радаваўся усім сла́ўным учы́нкам Яго.
18 Ён жа казаў: да чаго падо́бна Царства Божае, і з чым параўна́ю яго?
19 яно падо́бна да зярня́ці гарчы́чнага, якое чалавек, узяўшы, пасадзíў у са́дзе сваім; і яно вы́расла, і стала вялікім дрэвам, і птушкі нябесныя сялíліся ў го́ллі яго.
20 Яшчэ сказаў: з чым параўна́ю Царства Божае?
21 яно падо́бна да заква́скі, якую жанчына, узя́ўшы, пакла́ла ў тры ме́ры мукí, пакуль не ўкíсла ўсё.
22 І прахо́дзіў Ён па гарадах і вёсках, навуча́ючы і трыма́ючы шлях у Іерусалім.
23 І сказаў Яму нехта: Госпадзі, ці ма́ла ёсць тых, якія спаса́юцца? Ён жа сказаў ім:
24 намага́йцеся ўвайсцí праз ву́зкія вароты; бо многія, кажу вам, будуць імкну́цца ўвайсцí, і не змогуць.
25 Калі ўста́не гаспадар до́ма і зачы́ніць дзверы, то вы, сто́ячы знадво́рку, пачняце́ сту́каць у дзверы і казаць: Госпадзі! Госпадзі! адчыні нам! І ў адказ Ён скажа вам: не ведаю вас, адкуль вы.
26 Тады пачняце́ каза́ць: мы елі перад Табою і пілí, і на вуліцах нашых вучыў Ты.
27 А Ён скажа: кажу вам: не ведаю вас, адкуль вы; адыдзíце ад Мяне ўсе, хто чы́ніць няпраўду.
28 Там будзе плач і скры́гат зубоў, калі ўбачыце Аўраа́ма, і Ісаа́ка, і Іа́кава, і ўсіх прарокаў у Царстве Божым, а сябе вы́гнанымі вон.
29 І пры́йдуць з усхо́ду і за́хаду, і з по́ўначы і по́ўдня, і ўзля́гуць у Царстве Божым.
30 І вось, ёсць апошнія, якія будуць першымі, і ёсць першыя, якія будуць апошнімі.
31 У той дзень падышлí некато́рыя з фарысеяў і казалі Яму: вы́йдзі і ідзі адсюль, бо Ірад хоча Цябе забіць.
32 І сказаў ім: ідзіце, скажы́це гэтаму лíсу: вось, Я выганяю дэманаў і ацале́нні твару́ сёння і заўтра, а на трэці дзень ско́нчу;
33 аднак нале́жыць Мне сёння і заўтра, і ў насту́пны дзень хадзíць, бо не можа ста́цца, каб прарок загíнуў па-за Іерусалімам.
34 Іерусаліме, Іерусаліме, які забіва́еш прарокаў і каме́ннем пабіва́еш пасла́ных да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка птушанят сваіх пад кры́лы, і вы не захаце́лі!
35 Вось, пакіда́ецца вам дом ваш пусты́. І кажу вам: не ўбачыце Мяне, пакуль не пры́йдзе час, калі скажаце: «благаславёны, Хто прыхо́дзіць у імя́ Гасподняе!»
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Святое Евангелле паводле Лукі, 13 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.