Библия БКБПЦ Пераклад праваслаўнай царквы

Лукі, 19 Паводле Лукі, 19 глава

1 І ўвайшоўшы, Ён праходзіў праз Іерыхон.
2 І вось чалавек, зва́ны íмем Закхе́й, які быў начальнік мы́тнікаў і быў багаты,
3 імкну́ўся ўба́чыць Іісуса, хто Ён, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малы́ ростам;
4 і, забе́гшы наперад, узлез на смако́ўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там прахо́дзіць.
5 І калі прыйшоў Іісус на гэтае месца, то, паглядзе́ўшы, убачыў яго і сказаў яму: Закхей! хутчэй злазь, бо сёння ў доме тваім нале́жыць Мне быць.
6 І той паспе́шна злез і прыня́ў Яго з радасцю.
7 І ўсе, уба́чыўшы гэта, нарака́лі, ка́жучы: да грэшнага чалавека зайшоў Ён.
8 Закхей жа, устаўшы, сказаў Госпаду: вось, палову маёмасці маёй, Госпадзі, я дам убо́гім, і калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы́ больш.
9 Сказаў яму Іісус: сёння наста́ла спасе́нне дому гэтаму, таму што і ён — сын Аўраамаў;
10 бо Сын Чалавечы прыйшоў, каб знайсцí і спасцí тое, што загíнула.
11 Калі ж яны слухалі гэта, Ён дада́ў яшчэ прытчу, таму што быў блізка ад Іерусаліма, і яны думалі, што зараз жа Царства Божае ма́е явíцца.
12 Дык сказаў Ён: нейкі чалавек знатнага роду пайшоў у далёкую краíну, каб атрыма́ць сабе царства і вярну́цца;
13 і, паклíкаўшы дзесяць рабоў сваіх, ён даў ім дзесяць мін і сказаў ім: укладзíце ў справу, пакуль я вярну́ся.
14 Але яго грамадзя́не ненавíдзелі яго і пасла́лі ўслед за ім пасольства, ка́жучы: не хочам, каб ён царстваваў над намі.
15 І ста́лася: калі ён вярнуўся, атрыма́ўшы царства, то сказаў паклíкаць тых рабоў, якім даў срэ́бра, каб даведацца, хто што набы́ў.
16 І прыйшоў першы, ка́жучы: гаспадар, мíна твая прыне́сла дзесяць мін.
17 І ён сказаў яму: добра, раб добры; за тое, што ў найме́ншым ты быў верны, будзь уладаро́м над дзесяццю́ гарадамі.
18 І прыйшоў другі, ка́жучы: гаспадар, міна твая прыне́сла пяць мін.
19 Сказаў і гэтаму: і ты будзь над пяццю́ гарадамі.
20 І яшчэ адзін прыйшоў, ка́жучы: гаспадар, вось міна твая, якую я трымаў схава́ную ў ху́стцы,
21 таму што я баяўся цябе, бо ты чалавек жорсткі: бярэш, чаго не клаў, і жне́ш, чаго не сеяў.
22 А той кажа яму: ву́снамі тваімі буду судзíць цябе, ліхí раб: ты ведаў, што я чалавек жорсткі, які бярэ, чаго не клаў, і жне, чаго не сеяў;
23 чаму ж ты не аддаў маё срэ́бра ў абаро́т, каб я, прыйшо́ўшы, атрымаў яго з прыбы́ткам?
24 І сказаў прысутным: вазьміце ў яго міну і аддайце таму, хто ма́е дзесяць мін.
25 І сказалі яму: гаспадар, ён жа ма́е дзесяць мін.
26 Кажу вам, што кожнаму, хто ма́е, будзе да́дзена, а ў таго, хто не ма́е, ады́мецца і тое, што ма́е ён;
27 а тых ворагаў жа маіх, якія не хацелі, каб я стаў царом над імі, прывядзíце сюды і пазабіва́йце перада мною.
28 І, сказаўшы гэта, Ён пайшоў дале́й, узыхо́дзячы ў Іерусалім.
29 І ста́лася: калі Ён наблізіўся да Віфагíі і Віфа́ніі, да гары, што заве́цца Елеонскай, паслаў двух вучняў Сваіх,
30 сказаўшы: ідзіце ў се́лішча, што насу́праць; увайшо́ўшы ў яго, зно́йдзеце прывя́занае асляня́, на якое ніколі ніхто з людзей не сяда́ў; адвяжы́це яго і прывядзíце;
31 і калі хто спытае ў вас: «навошта адвя́зваеце?», скажы́це яму так: «яно патрэбна Госпаду».
32 Пасла́ныя пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
33 Калі ж яны адвя́звалі асляня́, гаспадары́ яго сказалі ім: нашто вы адвя́зваеце асляня́?
34 Яны сказалі: яно патрэбна Госпаду.
35 І прывялí яго да Іісуса, і, накíнуўшы во́пратку сваю на асляня́, пасадзíлі на яго Іісуса.
36 І калі Ён ехаў, людзі пасціла́лі во́пратку сваю на дарогу.
37 А калі Ён набліжа́ўся ўжо да спу́ску з гары Елеонскай, усё мноства вучняў, ра́дуючыся, пачало́ моцным го́ласам хвалíць Бога за ўсе цуды, якія бачылі яны,
38 ка́жучы: благаславёны Цар, Які прыходзіць у імя́ Гасподняе! мір на нябёсах і слава ў вы́шніх!
39 І некато́рыя фарысеі з натоўпу сказалі Яму: Настаўнік! забаранí ву́чням Сваім.
40 А Ён прамовіў ім у адказ: кажу вам, што калі яны змо́ўкнуць, то камянí закрыча́ць.
41 І, калі Ён наблíзіўся, то, уба́чыўшы горад, заплакаў па ім,
42 ка́жучы: калі б і ты хоць у гэты дзень твой зразуме́ў, што́ трэба для міру твайго! але цяпер гэта скры́та ад вачэй тваіх;
43 бо пры́йдуць на цябе дні, і ўзвяду́ць ворагі твае вакол цябе вал, і акру́жаць цябе, і сцíснуць цябе адусю́ль,
44 і знíшчаць цябе і дзяцей тваіх у табе, і не пакíнуць ка́меня на ка́мені ў табе за тое, што не разуме́ў ты ча́су наве́дання цябе.
45 І, увайшоўшы ў храм, Ён пачаў выганя́ць тых, што прадава́лі ў ім і купля́лі,
46 ка́жучы ім: напíсана: «дом Мой — гэта дом малітвы», а вы зрабілі з яго логава разбойнікаў.
47 І Ён кожны дзень вучыў у храме. А першасвятары́ і кніжнікі шука́лі, як загубíць Яго, таксама і першыя людзі ў народзе,
48 і не знахо́дзілі, што зрабíць з Ім, бо ўвесь народ, слу́хаючы, абступа́ў Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 19 глава. Пераклад праваслаўнай царквы

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейская камісія БПЦ
© 2017

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.