Біблія » Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша 19 Паводле Лукаша 19 раздзел

2 Закхей мытнік. 12 Чалавек высокага роду, які даў дзесяць мінаў дзесяцём слугам. 24 Ісус увайходзіць у Ерусалім. 41 І плача па ім. 45 Выганяе гандляроў з храму.
1 І прайходзячы па дарозе ўвайшоў у Ерыхон.
2 І вось чалавек, на імя Закхей, старшы над мытнікамі й багаты,
3 — Хацеў пабачыць Ісуса, Хто Ён ёсьць, і ня мог за народам, бо быў малы ростам.
4 Тады, забегшы наперад, узьлез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо тудою меўся праходзіць.
5 Ісус-жа, прыйшоўшы на гэтае месца, ўзглянуў і ўбачыу яго й сказаў яму: — Закхей, хутчэй зьлезь, бо сёньня мне трэба затрымацца ў цябе ў доме тваім.
6 І ён хутка зьлез, і прыняў Яго ў радасьці.
7 Усе-ж, бачачы гэтае, пачалі наракаць, кажучы, што да грэшніка ўвайшоў з прывітаньнем.
8 Закхей-жа, стануўшы прад Госпадам, сказаў: — Госпадзе! палавіну дабра свайго я аддам убогім, і калі каго чым скрыўдзіў, вярну чацьвярыцаю.
9 Ісус сказаў яму: — сёньня прыйшло збавеньне дому гэтаму, бо й ён сын Абрагама.
10 А Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці й выбавіць загінутае.
11 Калі яны слухалі гэтае, сказаў ім яшчэ й прыпавесьць, бо быў Ён недалёка ад Ерусаліму, і ўсе думалі, што хутка ўжо павінна аб'явіцца Уладарства Божае.
12 Дзеля гэтага сказаў: чалавек адзін высокага роду адыйходзіў у дальні край прыняць на сябе уладарства й вярнуцца.
13 Прызваўшы дзесяць слугаў сваіх, даў ім дзесяць мін срэбра й сказаў ім: пускайце іх у рух, пакуль не вярнуся.
14 Але грамадзяне ненавідзелі яго, і паслалі ўсьлед за ім пасланцоў, кажучы: — ня хочам, каб ён уладарыў над намі.
15 І сталася, калі вярнуўся, прыняўшы уладарства, загадаў паклікаць да сябе слугаў тых, якім даў срэбра, каб даведацца, хто што прыдбаў.
16 І прыйшоў першы й сказаў: — гаспадару! міна твая прынясла дзесяць мінаў.
17 І сказаў яму: — добра, добры слуга; таму што ў малым быў мне верным, вазьмі пад сваю ўладу дзесяць местаў.
18 Прыйшоў і другі й сказаў: — гаспадару! міна твая прынясла пяць мін.
19 І яму сказаў: вазьмі й ты пад сваю ўладу пяць местаў.
20 Прыйшоў трэйці й сказаў: — гаспадару! вось твая міна, якую я схаваў, увязаўшы ў хусьціну.
21 Бо я баяўся цябе, таму што ты чалавек жорсткі: бярэш, чаго ня клаў, і жнеш, чаго ня сеяў.
22 Гаспадар сказаў яму: — вуснамі тваімі буду судзіць цябе, ліхі слуга; калі ведаў, што я чалавек жорсткі, бяру, чаго ня клаў, і жну, чаго ня сеяў,
23 — Чаму ты не аддаў срэбра майго ў банк, каб я, прыйшоўшы, атрымаў яго з прыбыткам?
24 І сказаў былым там: — вазьмеце ў яго міну й дайце таму, хто мае дзесяць мінау.
25 І сказалі яму: — гаспадару! ён-жа мае дзесяць мінаў.
26 Але, кажу вам: — ўсякаму, хто мае, дададзена будзе, а хто ня мае, ў таго адыймецца й тое, што й мог-бы мець.
27 А тых ворагаў маіх, якія не хацелі, каб я быў уладца над імі, прывядзеце сюды й зьбеце прада мною.
28 І сказаўшы гэтае, Ён пайшоў далей, ідучы да Ерусаліму.
29 І калі наблізіліся да Віфагіі й Віфаніі, што пры гары, называнай Аліўнаю, Ён паслаў двух вучняў Сваіх,
30 — Сказаўшы: ідзеце проста наперад у сялібу; увайшоўшы ў яе знайдзеце асьлё прывязанае, на якое ніхто з людзей ніколі не садзіўся, адвяжэце яго й прывядзеце.
31 А калі хто ў вас папытае: — нашто адвязваеце? — скажэце яму так: яно патрэбнае Госпаду.
32 Пасланыя пайшлі й знайшлі, як і сказаў Ён ім.
33 Калі-ж яны адвязвалі асьлё, гаспадары яго сказалі ім: — нашто адвязваеце асьлё?
34 Яны-ж адказвалі: — яно патрэбнае Госпаду.
35 І прывялі яго да Ісуса, і накінуўшы вопраткі свае на асьлё, пасадзілі на яго Ісуса.
36 Калі-ж Ён ехаў, пасьцілалі адзеньне сваё па дарозе.
37 Калі-ж Ён ужо наблізіўся да спуску з гары Аліўнай, усё мноства вучняў Ягоных у радасьці пачалі галосна ўслаўляць Госпада за ўсе цуды, якія яны бачылі,
38 — Прамаўляючы: — Дабраславёны Валадар, Хто йдзе ў імя Гасподняе! мір на небе, і слава ў вышынях.
39 А некаторыя фарысеі спасярод народу сказалі Яму: — Вучыцель! забарані вучням Тваім.
40 Але Ён сказаў ім у адказ: — кажу вам, што калі яны змоўкнуць, то каменьні загалосяць.
41 І калі падыйшоў да места, то, гледзячы на яго, заплакаў па ім
42 І прамовіў: — о, каб пазнаў і ты хоць у гэты дзень твой, што служыць да супакою твайго! але гэта цяпер сукрыта ад вачэй тваіх.
43 Бо настануць для цябе дні, калі ворагі твае абложаць цябе акопамі, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль.
44 І зруйнуюць цябе, і паб'юць дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе каменя на камені, за тое, што не пазнаў ты часу наведаньня твайго.
45 І, ўвайшоўшы ў храм, пачаў выганяць як тых, хто прадаваў, так і тых, хто купляў,
46 — Кажучы ім: — напісана, — дом Мой — дом для малітвы, а вы зрабілі яго лагвом разбойнікаў.
47 І навучаў штодзень у храме; а першасьвятары й кніжнікі й старшыні народныя шукалі спасобу, каб загубіць Яго.
48 І не маглі нічога ўчыніць Яму, бо ўвесь народ быў пры Ім, слухаючы словы Ягоныя.

Зноскі:

36 Калі-ж Ён ехаў — ці — І калі Ён ехаў.

Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Сьвятое Евангельле Лукаша, 19 раздзел. Пераклад Міхася Міцкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукаша 19 раздзел в переводах:
Лукаша 19 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.