Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша, 10 Паводле Лукаша, 10 глава

1 Пасылаюцца семдзесят вучняў. 10 Гора местам, якія ня прыймаюць евангельскага вяшчаньня. 16 Паварот семдзесяцёх. 24 Хто бліжні? 30 Чалавек, на якога напалі разбойнікі. 33 Самаранін. 38 Сёстры — Марфа й Марыя. Першая патрэба.
1 Пасьля гэтага паставіў Госпад і іншых семдзясят, і паслаў іх па двух прад Абліччам Сваім у кажнае места й паселішча, куды Сам меўся ісьці.
2 І сказаў ім: — жніва вялікае, а работнікаў мала, дык малеце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніва Сваё.
3 Ідзеце; вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў.
4 Не бярэце ніякіх ношаў: ні сумкі, ні кашалька, ні абутку, і ні з кім у дарозе ня вітайцеся.
5 У які дом зойдзеце, найперш гаварэце: мір дому гэтаму.
6 І калі там будзе сын міру, супачыне на ім мір ваш; а калі-ж не, да вас вернецца.
7 У тым-жа доме заставайцеся, ешце й пеце, што ў іх ёсьць, бо работнік дастойны ўзнагароды свае; не пераходзьце з дому ў дом.
8 І калі прыйдзеце ў якое места, і прымуць вас, ешце, што дадуць вам.
9 І ацаляйце нядужных, якія ёсьць там, і кажэце ім: набліжаецца да вас Уладарства Божае.
10 У каторае-ж места прыйдзеце, і ня прымуць вас, выходзячы з вуліц яго гаварэце:
11 — І пыл, які асеў на нас ад места вашага, атрасаем вам; аднак-жа ведайце, што Уладарства Божае недалёка ад вас.
12 Кажу вам, што лепш будзе Садому ў дзень той, ніж месту гэткаму.
13 Гора табе, Харазіне, гора табе, Віфсаіда! бо калі-б у Тыры й Сідоне дзеяліся цуды, якія твораны ў вас, то даўно яны, налажыўшы на сябе валасяніцу й попел, пакаяліся-б.
14 Але Тыру й Сідону лягчэй будзе ў дзень судны, ніж вам.
15 І ты, Капернауме, да неба ўзьнесшыся, да пекла ніспадзеш.
16 Хто слухае вас — Мяне слухае, а хто вас адракаецца — Мяне адракаецца, а выракаючыся Мяне, выракаецца й Таго, Хто паслаў Мяне.
17 І вярнуліся семдзесят у радасьці, кажучы: — Госпадзе, нават і дэманы падаюцца нам за імя Тваё.
18 Ён-жа сказаў ім: — Я бачыў шатана, які, як маланка, спадаў з неба.
19 Вось даю вам уладу наступаць на зьмеяў і скарпіёнаў й на ўсю сілу варожую, і ні што не пашкодзіць вам;
20 Аднак-жа, ня радуйцеся таму, што духі вам пакараюцца, а радуйцеся таму, што іменьні вашыя запісаны ў нябёсах.
21 І ў той час узрадаваўся Ісус у Духу Сьвятым і сказаў: — Я слаўлю Цябе, Войча, Госпадзе неба й зямлі, што Ты закрыў гэтае прад мудрацамі й наўчонымі й адкрыў для малых; так, Войча, бо гэткае было Тваё дабраволеньне.
22 І, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: — усё Мне перадаў Айцец Мой, і ніхто ня ведае, Хто ёсьць Сын, апрача Айца, і ніхто ня ведае, Хто ёсьць Айцец, апрача Сына, і каму Сын хоча адкрыць.
23 І сказаў вучням асобна: — шчасьлівыя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце.
24 Бо кажу вам, што многія прарокі й каралі хацелі-б бачыць, што вы бачыце, і ня бачылі, і чуць, што вы чуеце, і ня чулі.
25 І вось законьнік адзін устаў і, спакусьліва да Яго, сказаў: — Вучыцель! што маю рабіць, каб насьледаваць жыцьцё вечнае.
26 Ён-жа сказаў яму: — а ў законе што напісана? як чытаеш?
27 І той у адказ сказаў: — узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваею, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе.
28 Ісус сказаў яму: добра ты адказаў, гэтак рабі й будзеш жыць.
29 Але ён, хочучы выпраўдаць сябе, сказаў Ісусу: — а хто мой бліжні?
30 І ў адказ яму Ісус сказаў: — адзін чалавек ішоў з Ерусаліму ў Ерыхон ды натрапіў на разбойнікаў; яны зьнялі адзеньне яго, паранілі й пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога.
31 Выпадкова йшоў тэй дарогаю сьвятар і, убачыўшы яго, прамінуў.
32 Таксама й лявіт быў на тым месцы й, падышоўшы, глянуў і пайшоў міма.
33 Самаранін-жа нехта, падарожнік адзін, найшоў на яго, і ўбачыўшы, зьміласэрдзіўся.
34 І падышоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном, пасадзіў яго на свайго асла, прывёз яго да заезду, і даглядаў яго.
35 А на другі дзень, ад'яжджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару заезду й сказаў яму: — даглядай яго, і калі затраціш што больш, я аддам табе, вярнуўшыся.
36 Хто-ж з тых трох, на думку тваю, бліжні таму, хто папаўся разбойнікам?
37 І той адказаў: — каторы, зьлітаваўся над ім; Ісус-жа сказаў яму: — ідзі й ты рабі гэтак.
38 Было-ж у часе падарожжа іхнага; прыйшоў Ён у паселішча адно; тут жанчына, на імя Марта, прыняла Яго ў дом свой.
39 У яе была сястра Марыя, яна села ў ногах Ісусавых і слухала слова Ягонае.
40 Марта-ж клапацілася над добрым пачастункам і, падыйшоўшы, сказала: — Госпадзе! ці Табе не абыйходзіць, што сястра мая пакінула мяне адну паслугоўваць? скажы ёй, каб памагла мне.
41 І сказаў Ісус ёй у адказ: Марта! Марта! ты турбуешся й клапоцішся пра многае;
42 Адно-ж толькі патрэбна; і Марыя выбрала лепшую частку, якая не адыймецца ад яе.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 10 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.