Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша, 23 Паводле Лукаша, 23 глава

2 Вінавачаньне Ісуса прад Пілатам. 7 Пілат адсылае Яго да Ірада. 8 Вараўва адпускаецца. 25 Ісус перадаецца юдэям на расправу. 27 Рыданьні жанчын па Ім. 33 Укрыжаваньне Ісуса. Зьдзеп над Ім войнаў. 39 Ганьбеньне ад аднаго з разбойнікаў. 40 Запярэчаньне яму ад другога. 42 Вераю збавёны. 44 Зацямненьне сонца больш за звычайнае. 46 Ісус сканаў. 50 Язэп з Арымафеі. 53 Гроб Ісусаў.
1 І зрушыўшыся, усею грамадою павялі Яго да Пілата.
2 І пачалі Яго абвінавачваць, кажучы: мы дазналі, што гэты чалавек бунтуе народ, забараняе даваць падатак кесару, называючы Сябе Хрыстом каралём.
3 Пілат-жа спытаўся ў Яго: — ці Ты кароль Юдэйскі? і Ён у адказ сказаў яму: — ты кажаш гэта.
4 І сказаў Пілат архісьвятарам і народу: — я не знайходжу ніякае віны ў гэтым Чалавеку.
5 Яны-ж наставалі, кажучы: — Ён бунтуе народ, навучаючы па усёй Юдэі, пачынаючы ад Галілеі аж да гэтага месца.
6 Пілат, пачуўшы пра Галілею, спытаўся: — ці гэты Чалавек Галілеянін?
7 І калі даведаўся, што Ён з ваколіцы, падлеглай Іраду, адаслаў Яго да Ірада, які на той час быў таксама ў Ерусаліме.
8 Ірад, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо ад даўжэйшага часу меў жаданьне пабачыць Яго, бо шмат чуў пра Яго і спадзяваўся, што Ён учыніць прад ім некі цуд.
9 І шмат пытаньняў даваў Яму, але Ён нічога не адказваў яму.
10 Архісьвятары-ж і кніжнікі, стоячы пры гэтым, заўзята абвінавачвалі Яго.
11 Ірад з воінамі сваімі, зьняважыўшы Яго і накпіўшы, і надзеўшы на Яго сьветлае адзеньне, адправіў Яго да Пілата.
12 І з таго дня Ірад з Пілатам сталіся прыяцелямі, бо раней былі яны варожыя адзін аднаму.
13 Пілат-жа склікаў архісьвятароў і начальнікаў і народ.
14 І прамовіў да іх: — вы прывялі да мяне гэтага Чалавека, як бунтаўніка народу; і вось я, пытаючы Яго прад вамі, ніякае віны ў Ім не знайшоў у тым, у чым вы Яго вінаваціце.
15 Таксама і Ірад, да якога я пасылаў Яго, — і вось нічога ня знойдзена ў Ім, за што-б заслугоўваў на сьмерць.
16 Вось-жа, укараўшы Яго, звольню.
17 Яму-ж належала, дзеля сьвята, адпусьціць ім аднаго вязьня.
18 Але ўвесь народ стаў крычаць: вазьмі Яго, а нам адпусьці Вараўву.
19 Той-жа быў пасаджаны ў вязьніцу за бунт у месьце і забойства.
20 Пілат зноў прамовіў да іх, хочучы адпусьціць Ісуса.
21 Але яны ўзьнялі голас, крычучы: — укрыжуй Яго, укрыжуй Яго!
22 І ён у трэйці раз зьвярнуўся да іх: — якое-ж зло ўчыніў Ён? нічога-ж павіннага сьмерці я не знайшоў у Ім; і вось, укараўшы Яго, адпушчу.
23 Але яны ўсьтяж моцным крыкам дамагаліся, каб Ён быў укрыжаваны; і перамог крык іхны і архісьвятароў.
24 І Пілат прысудзіў паводля іхнага дамаганьня.
25 І звольніў ім пасаджанага ў вязьніцу за бунт і забойства, каго яны прасілі, а Ісуса выдаў на іхную волю.
26 І як павялі Яго, то захапілі каго-сь Сымана Кірынейца, які йшоў з поля, і ўсклалі на яго крыж, каб нёс за Ісусам.
27 Ішло-ж усьлед за Ім вялікае мноства народу, і жанчыны плакалі і галасілі па Ім.
28 Ісус-жа, зьвярнуўшыся да іх, сказаў: — дочкі Ерусалімскія! ня плачце па Мне, валей плачце па сабе і па дзецях вашых.
29 Бо надыйходзяць дні, калі будуць гаварыць: — шчасьлівыя няплодныя, і ўлоньні, якія не раджаді, і грудзі, якія не кармілі.
30 Тады скажуць горам — падзеце на нас! — і узгоркам — паркрыйце нас.
31 Бо калі з зялёным дрэвам гэтае твораць, то з сухім што будзе?
32 Вялі-ж з Ім на сьмерць і двух ліхадзеяў.
33 І калі прыйшлі на месца, званае Чараповішча, там укрыжавалі Яго і двух разбойнікаў, аднаго з правага боку, а другога з левага.
34 Ісус-жа прамовіў: — Ойча! даруй ім, бо ня ведаюць, што твораць. І дзялілі адзеньне Ягонае, кідаючы жэрабе.
35 Народ-жа стаяў, дзівуючыся; насьмяхаліся разам з імі і начальнікі, кажучы: — іншых выбаўляў, няхай-жа выбавіць Сябе Самога, калі Ён Хрыстос, выбранец Божы.
36 Таксама і воіны зьдзекаваліся з Яго, падыйходзячы і падносячы Яму воцат.
37 І гаварылі: — калі Ты кароль Юдэйскі, выбаві Сябе Самога.
38 Быў-жа над Ім і напіс, пісьмом грэцкім, рымскім і юдэйскім: «Гэты ёсьць кароль Юдэйскі».
39 Адзін з укрыжаваных злачынцаў стаў дакараць Яму, кажучы: — калі Ты Хрыстос, выбаві Сябе і нас.
40 Другі-ж сунімаў яго і гаварыў: — ці ты не баішся Бога, калі і сам засуджаны на тое-ж.
41 І мы засуджаны справядліва, бо належнае за ўчынкі нашыя дасталі; Ён-жа нічога злога не зрабіў.
42 І прамовіў да Ісуса: — памяні мяне, Госпадзе, калі прыйдзеш у Ўладарства Сваё.
43 І сказаў яму Ісус: — папраўдзе кажу табе: — сёння-ж будзеш са Мною ў раі.
44 Было-ж блізу шостай гадзіны, і цемра агарнула ўсю зямлю да гадзіны дзявятай.
45 І сонца зацьмілася, і завеса ў храме разьдзерлася папалам.
46 І, усклікнуўшы моцным голасам, Ісус прамовіў: — Ойча, ў рукі Твае аддаю Дух Мой, — і гэта прамовіўшы, сканаў.
47 Сотнік-жа, абачыўшы, што зьдзеялася, узьнёс хвалу Богу, сказаўшы: — запраўды Чалавек гэты Праведнікам быў.
48 І ўсе людзі, які прыйшлі з цікавасьці, пабачыўшы, што сталася, вяртаючыся, білі сябе ў грудзе.
49 Стаялі-ж і ўсе знаёмыя Ягоныя здалёк, і жоны, спадарожніцы Яго з Галілеі, гледзячы на ўсё гэтае.
50 І вось чалаввек на імя Язэп, раднік, муж добры і справядлівы;
51 Родам з Юдэйскага места Арымафеі, які не згаджаўся з за судам і паступаваньнем сынедрыёну, і сам чакаў Уладарства Божага, —
52 Прыйшоў да Пілата і прасіў Цела Ісусавага.
53 І зьняўшы Яго, авінуў плашчаніцаю і палажыў Яго ў гробе, высечаным у скале, дзе яшчэ ніхто ня быў паложаны.
54 Быў-жа дзень той — Пятніца дзень прыгатовы — і надыйходзіла сыбота.
55 Сьледам за ім ішлі жанчыны, якія прыйшлі з ім з Галілеі, і агледзелі гроб, і як паложана было Цела Ягонае.
56 І, вярнуўшыся, прыгатавалі духмянасьці і масьці, а ў сыботу супачывалі, як было запавядана.

Примечания к тексту

2 кесару — ці — цэзару.
9 Ён — ці — Ісус.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 23 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.