Библия Міцкевіч Пераклад Міхася Міцкевіча

Лукаша, 20 Паводле Лукаша, 20 глава

4 Хрышчэньне Янава адкуль? 9 Вінаграднік зданы вінадзелам. 16 Камень выглавы. 22 Ці трэба даваць падатак кесару? 27 Садукеі запярэчваюць уваскрасеньню. 41 Ці можа быць Хростос Сынам Давыдавым?
1 І было ў адзін з дзён тых, калі Ён навучаў людзей у храме й дабравесьціў, падыйшлі архісьвятары й кніжнікі з старэйшынямі;
2 І пыталі ў Яго, кажучы: — скажы нам, якою ўладаю Ты гэтае творыш, ці хто даў Табе гэтую ўладу?
3 Ён-жа, адказваючы ім, сказаў: — Я таксама скажу вам адно пытаньне, і адкажэце Мне:
4 Хрышчэньне Янава з неба было, ці ад людзей?
5 Яны-ж, падумалі сабе, разважаючы: — калі скажам — з неба, — скажа — чаму не паверылі яму.
6 А калі скажам — ад людзей, то людзі паб'юць нас каменьнямі, бо яны перакананы, што Ян — прарок.
7 І яны адказалі: — ня ведаем адкуль.
8 Ісус сказаў ім: — і Я не скажу вам, якою ўладаю гэтае твару.
9 І пачаў гаварыць да народу гэткую прыпавесьць. Чалавек адзін засадзіў вінаграднік, і здаўшы яго вінадзелам, адлучыўся на доўгі час.
10 У сваю-ж пору паслаў да вінаградараў слугу свайго, каб яны далі яму частку плёну з вінаградніку; але вінаградары, пабіўшы яго, адаслалі з нічым.
11 Тады ён паслаў другога слугу, але яны й таго пабілі й назьдзекаваліся й адаслалі з нічым.
12 Яшчэ паслаў трэйцяга слугу, але й таго, акалечыўшы, выгналі.
13 І сказаў гаспадар вінаградніку: — што мне зрабіць? пашлю сына майго ўлюбёнага, можа, пабачыўшы яго, паўстыдаюцца.
14 Але вінаградары, убачыўшы яго, разважалі між сабою, кажучы: — гэта спадкаемца; пойдзем, заб'ём яго, і спадчына яго будзе нашая.
15 І вывеўшы яго з вінаградніку, забілі. Што-ж ўчыніць ім гаспадар вінаградніку?
16 Прыйдзе й выгубіць вінаградараў тых, а вінаграднік здасьць іншым; тыя-ж, хто слухалі Яго, сказалі: — няхай ня станецца.
17 Ён-жа, глянуўшы на іх, прамовіў: — а што азначае пісаньне гэтае? — Камень, збракованы будаўнічымі, той стаўся галавою вугла.
18 Кажны, хто ўпадзе на той камень, разаб'ецца, а на каго ён упадзе, таго разтрушчыць.
19 І памыкаліся архісьвятары й кніжнікі ў той час налажыць на Яго рукі, але баяліся народу; самі-ж зразумелі, што на іх сказаў Ён прыпавесьць гэтую.
20 І выглядаючы зручнага моманту, падаслалі віжоў падступных, якія удаючы сябе праведнікамі, падлавілі-б Яго на якім-небудзь слове, каб выдаць Яго старшыням і ўладзе правіцеля.
21 І тыя спыталіся ў Яго, кажучы: — Вучыцель! мы ведаем, што Ты справядліва гаворыш і навучаеш і ня ўзіраешся на асобы, але праўдзіва на шлях Божы настаўляеш.
22 Ці належыцца нам даваць падатак кесару, ці не?
23 Ён-жа, ведаючы іхную падступнасьць, сказаў ім: — што вы Мяне спакушаеце?
24 Пакажэце Мне дынары: чыё на ім аблічча й чый подпіс? — яны сказалі: — кесаравы.
25 І Ён сказаў ім: — дык аддавайце кесарава кесару, а Божае Богу.
26 І не маглі падлавіць Яго на слове прад народам, і задзівіўшыся з адказу Ягонага, замоўклі.
27 Тады падыйшлі некія ад садукеяў, якія ня вераць у ўваскрасеньне, і спыталіся ў Яго, кажучы:
28 — Вучыцель! Майсей напісаў нам: калі-б у каго памёр жанаты брат бязьдзетным, то брат яго няхай возьме жану яго й адродзіць патомства брату свайму.
29 Было-ж сем братоў; і першы, узяў жану, і памёр бязьдзетным.
30 Тады ўзяў яе другі, і той памёр бязьдетным.
31 І трэйці узяў яе, і таксама ўсе сем бралі, і паўміралі, не пакінуўшы патомства.
32 Пасьля-ж ўсіх памерла й жана.
33 Дык пры ўваскрасеньні каторага з іх яна будзе жаною, бо-ж усе сем мелі яе за жонку.
34 І сказаў ім Ісус: сыны сьвету гэтага жэняцца й замуж ідуць.
35 Тыя-ж, якія будуць дастойнымі прыждаць таго сьвету і ўваскрасеньня мертвых, ні жэняцца, ані замуж ня йдуць.
36 І памераць больш ня могуць, бо яны ўжо роўныя ангелам, і ўжо сталіся сынамі Божымі, стаўшыся сынамі ўваскрасеньня.
37 І Майсей паказаў пры купіне, калі назваў Госпада Богам Абрагама, і Богам Ісака, і Богам Якуба.
38 Бог-жа ня ёсьць Богам мертвых, але жывых, бо ў Яго ўсе жывуць.
39 І некаторыя з кніжнікаў сказалі на гэта: — Вучыцель! добра Ты сказаў.
40 І больш не адважваліся пытаць у Яго пра што-колечы; Ён-жа сказаў ім:
41 — Як гэта кажуць, што Хрыстос Сын Давыдаў?
42 А сам Давыд у кнізе псальмаў гаворыць: — сказаў Госпад Госпаду майму: «сядзі праваруч ад Мяне,
43 Дакуль палажу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх».
44 Вось-жа, Давыд Госпадам называе Яго; як-жа Ён сын яму?
45 І голасна прад усім народам прамовіў да вучняў Сваіх: —
46 Сьцяражэцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у даўгім адзеньні, і любяць вітаньні на рынках і першыя месцы ў сынагогах і пяршэнствы на банкетах.
47 Яны аб'ядаюць домы ўдавіцаў і аблыжна падоўгу моляцца; гэтыя прыймуць тымцяжэйшае асуджэньне.

Примечания к тексту

20 выглядаючы — ці — шукаючы.
27 ня вераць у ўваскрасеньне — ці — цьвердзяць, што няма ўваскрасеньня.
34 сыны сьвету — ці — дзеці сьвету.
35 дастойнымі — ці — дастойныя.
38 мертвых — ці — памершых.
41 кажуць — ці — гавораць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 20 глава. Пераклад Міхася Міцкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.