Библия Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Лукі, 10 Эвангельле Лукі, 10 глава

1 Пасьля гэтага выбраў Госпад і другіх се́мдзесят вучняў і паслаў іх па двох перад абліччам Сваім у кожнае ме́ста і ме́сца, куды Сам ме́ўся йсьці.
2 І сказаў ім: жніво бага́тае, а работнікаў мала; дык прасе́це Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво Сваё.
3 Ідзе́це! Я пасылаю вас, як ягня́т сярод ваўкоў.
4 Не бярэце ні мяшка, ні торбы, ні абутку і нікога ў дарозе ня вітайце.
5 У якую-ж хату ўво́йдзеце, пе́рш кажэце: мір дому гэтаму!
6 І калі будзе там сын міру, то супачыне на ім мір ваш; а калі не́, то да вас ве́рнецца.
7 У доме-ж тым аставайцеся, е́шце і піце, што ў іх ёсьць; бо работнік варт платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом.
8 І калі пры́дзеце ў якое ме́ста, і прымуць вас, е́шце, што вам дадуць;
9 і адзараўляйце ў іх хворых, і кажэце ім: падыйшло да вас Царства Божае.
10 Калі-ж пры́дзеце ў якое ме́ста, і ня прымуць вас, то, выйшаўшы на вуліцу, скажэце:
11 і пыл, што прыліп да нас ад вашага ме́ста, абтрасаем вам: аднак жа ве́дайце, што падыйшло да вас Царства Божае.
12 Кажу-ж вам, што Садому ў дзе́нь той ле́пей будзе, чымся ме́сту гэткаму.
13 Гора табе́, Харазін! гора табе́, Віфсаіда! Бо калі-б у Тыры й Сідоне сталіся цуды, што дзе́яліся ў вас, то даўно-б яны пака́яліся, се́дзячы ў валася́ніцы ды по́пелі;
14 але Тыру й Сідону ле́пш будзе на судзе́, чым вам.
15 І ты, Капэрнаум, да не́ба ўзьнёсшыся, да пе́кла спадзе́ш.
16 Хто слухае вас — Мяне́ слухае, і хто вас цураецца, той Мяне́ цураецца; а хто цураецца Мяне́, цураецца і Пасла́ўшага Мяне́.
17 Семдзесят вучняў вярнуліся з радасьцю ды гаварылі: Госпадзе! і чарты́ слухаюцца нас дзеля іме́ньня Твайго.
18 Ён жа сказаў ім: Я бачыў шатана́, спаўшага з не́ба як мало́ньня;
19 вось даю вам уладу наступаць на зьме́яў і скарпіёнаў, і на ўсю сілу варожую, і нішто не пашкодзіць вам;
20 аднак жа з таго ня це́шцеся, што духі вам пакараюцца; але це́шцеся з таго, што іме́ньні вашыя запісаны на нябёсах.
21 У той час узрадаваўся духам Ісус і сказаў: Хвала́ Табе, Ойча, Госпадзе не́ба й зямлі, што ты ўтаіў гэтае ад мудрых і разумных і адкрыў малым. Запраўды, Ойча; бо так яно ўпадабалася прад абліччам Тваім.
22 І, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў: усё Мне́ адда́на Айцом Маім; і Хто ёсьць Сын, ня ве́дае ніхто, апрача Айца, і Хто ёсьць Аце́ц, ня ве́дае ніхто, апрача Сына і каму Сын хоча адкрыць.
23 І, зьвярнуўшыся да вучняў, сказаў ім асобна: шчасьлівыя во́чы, бачучы тое, што вы бачыце!
24 бо кажу вам, што многія прарокі й цары хаце́лі бачыць, што́ вы бачыце, і ня бачылі; і слышаць, што́ вы чуеце, і ня слышалі.
25 І вось адзін законьнік устаў і, спакуша́ючы Яго, сказаў: Вучыцель! што мне́ рабіць, каб унасьле́даваць жыцьцё ве́чнае?
26 А Ён сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
27 Ён сказаў у адказ: узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсе́ю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе́.
28 Ісус сказаў яму: справядліва ты адказаў; так рабі, і будзеш жыць.
29 Але ён, хочучы апраўдаць сябе́, сказаў Ісусу: а хто мой бліжні?
30 На гэтае сказаў Ісус: не́йкі чалаве́к ішоў з Ерузаліму да Ерыхону і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ле́дзь жывым.
31 Здарэньнем адзін сьвяшчэньнік ішоў гэтай дарогай і, угле́дзіўшы яго, прайшоў міма.
32 Таксама й лявіт, быўшы на тым ме́сцы, падыйшоў, паглядзе́ў і прайшоў міма.
33 Самаранін жа не́йкі, ідучы, найшоў на яго і, угле́дзіўшы, зьлітаваўся,
34 і, падыйшоўшы, перавязаў яму ра́ны, паліўшы але́ем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў зае́зд і паклапаціўся аб ім;
35 а на другі дзе́нь, ад’яжджаючы, дастаў два дынары, даў гаспадару зае́зду і сказаў яму: даглядай яго і, калі выдаш што бале́й, я, вярнуўшыся, аддам табе́.
36 Хто з гэтых трох, думаеш ты, быў бліжні таму, што папаўся разбойнікам?
37 Ён сказаў: той, што зьлітаваўся над ім. Тады Ісус сказаў яму: ідзі й ты рабі гэтак.
38 І сталася ў часе дарогі іх, прыйшоў Ён у вадно сяло; тут жанчына, іме́ньнем Марта, прыняла Яго ў дом свой;
39 у яе́ была сястра, на імя Марыя, якая се́ла ля ног Ісусавых і слухала слова Яго.
40 Марта-ж клапацілася аб вялікай паслузе і, падыйшоўшы, сказала: Госпадзе! ці-ж Табе́ ня рупіць, што сястра мая адну мяне́ пакінула паслугоўваць? скажы ёй, каб памагла мне́.
41 Ісус жа сказаў ёй у адказ: Марта! Марта! ты турбуешся і клапоцішся аб многае,
42 а адно толькі патрэбна. Марыя-ж выбрала добрую частку, якая не адымецца ў яе́.

Примечания к тексту

17 Пачыная з выдання 1985 года у тэксте змена: «чарты́» на → «дэманы».
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Эвангельле Лукі, 10 глава. Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.