Біблія » Дзекуць-Малея Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Лукі 16 Эвангельле Лукі 16 раздзел

1 Сказаў жа і да вучняў Сваіх: адзін чалаве́к быў багаты і ме́ў эканома, на якога данясьлі яму, што растра́чвае маемасьць яго;
2 і, паклікаўшы яго, сказаў яму: што гэта я чую аб табе́? Дай справаздачу з гаспадараваньня твайго, бо ты ня можаш бале́й гаспадараваць.
3 Тады эканом сказаў сам у сабе́: што мне́ рабіць? Гаспадар мой адыймае ад мяне́ кіраўніцтва домам; капа́ць ня здужаю, прасіць саромлюся:
4 ве́даю, што зро́блю, каб прынялі мяне́ ў дамы́ сваі, калі адстаўлены буду ад эканомства.
5 І, паклікаўшы пазычальнікаў гаспадара свайго кожнага паасобку, сказаў пе́ршаму: колькі вíнен гаспадару майму?
6 Той сказаў: сто ме́р але́ю. І сказаў: вазьмі тваю расьпіску і сядай, хутчэй напішы пяцьдзесят.
7 Потым другому сказаў: а ты колькі вінен? Той адказаў: сто ме́р пшаніцы. І сказаў яму: вазьмі тваю расьпіску і напішы: восемдзесят.
8 І пахваліў гаспадар эканома няве́рнага, што дага́дліва ўчыніў; бо сыны ве́ку гэтага дага́длівей за сыноў сьвятла́ ў родзе сваім.
9 І Я кажу вам: здабывайце сабе́ прыяцеляў багацьцем няправедным, каб яны, як зьбядне́еце, прынялі вас у ве́чныя сялібы.
10 Ве́рны ў малым і ў многім верны, а няве́рны ў малым няверны і ў многім.
11 Дык вось, калі вы ў няпра́ведным багацьці ня былі ве́рны, хто даве́рыць вам праведнае?
12 І калі ў чужым ня былі ве́рны, хто дасьць вам вашае?
13 Ніякі слуга ня можа служыць двом гаспадаром, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму пачне́ пільна служыць, а пра другога нядба́ць. Ня можаце служыць Богу і мамоне.
14 Чулі ўсё гэтае і срэбралюбы фарысэі і сьмяяліся з Яго.
15 І сказаў ім: вы паказуеце сябе́ праведнымі перад людзьмі, але Бог ве́дае сэрцы вашыя: бо што высока ў людзе́й, тое агіда перад Богам.
16 Закон і прарокі да Іоана: адгэтуль жа Царства Божае абвяшчаецца, і кожын сілаю ўваходзіць у яго.
17 Але хутчэй не́ба і зямля прамінуць, чым адна рыса з закону загіне.
18 Усякі, хто разводзіцца з жонкаю сваёю і жэніцца з другой, блудзіць, і кожны, хто жэніцца з разьве́дзенай з мужам, блудзіць.
19 Адзін чалаве́к быў багаты, адзяваўся ў парфіру ды віссон і кожны дзе́нь раскошна банкетаваў.
20 Другі-ж быў убогі, на імя Лазар, ды ляжаў ля варот яго ўве́сь у струпох;
21 і жадаў насыціцца крошкамі, што па́далі з стала багача, і сабакі, прыходзячы, лізалі струпы яго.
22 І ста́лася: убогі памёр і адне́сены быў Ангеламі на лона Аўраа́мава; памёр і багач, і пахавалі яго;
23 і ў пе́кле, будучы ў муках, ён, падняўшы вочы свае́, убачыў здалёк Аўраама і Лазара на лоне яго,
24 і, загаласіўшы, сказаў: Аце́ц Аўраам! зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыў кане́ц пальца свайго ў вадзе́ і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым.
25 Але Аўраам сказаў: сын! прыпомні, што ў жыцьці тваім ме́ў ты добрае, а Лазар благое; цяпе́р жа ён тут пацяшаецца, а ты це́рпіш вялікія мукі;
26 дый да таго між намі і вамі вялікая прорва, так што, хто хоча перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, таксама і адтуль да нас не пераходзяць.
27 Тады сказаў ён: дык прашу цябе́, аце́ц, пашлі яго ў дом айца майго,
28 бо ў мяне́ пяць братоў; няхай ён засьве́дчыць ім, каб і яны ня прыйшлі ў гэтае ме́сца мучэньня.
29 Аўраам сказаў яму: у іх ёсьць Майсе́й і прарокі, няхай слухаюць іх.
30 Ён жа сказаў: не́, аце́ц Аўраам! Але калі хто з уме́ршых прыйдзе да іх, пакаюцца.
31 Тады Аўраам сказаў яму: калі Майсе́я і прарокаў ня слухаюць, то, калі б хто і з уме́ршых ускрос, не паве́раць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводле Лукі Сьвятое Эвангельле, 16 раздзел. Пераклад Л. Дзекуць-Малея.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукі 16 раздзел в переводах:
Лукі 16 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.