1 Пасля гэтага Госпад прызначыў іншых семдзесят [двух] і паслаў іх па двух перад Сваім абліччам у кожны горад і месца, куды Сам збіраўся ісці.
2 І сказаў ім: Жніво вялікае, а работнікаў мала; дык прасіце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на Сваё жніво.
3 Ідзіце! Вось пасылаю вас, як ягнят паміж ваўкоў.
4 Не насіце з сабою ні кашалька, ні торбы, ні сандаляў, і нікога ў дарозе не вітайце.
5 І калі ўвойдзеце ў які дом, спярша кажыце: «Мір гэтаму дому».
6 І калі будзе там сын міру, то ваш мір спачне на ім, калі ж не, то на вас вернецца.
7 І ў гэтым доме заставайцеся, ядучы і п’ючы, што яны маюць; бо варты работнік сваёй платы. Не пераходзбце з дому ў дом.
8 І калі ў які горад увойдзеце і вас прымуць, ешце, што вам пададуць,
9 І вылечвайце ў ім хворых і кажыце ім: «Наблізілася да вас Царства Божае».
10 А калі ў які горад увойдзеце і вас не прымуць, то, выйшаўшы на яго вуліцы, скажыце:
11 «Нават пыл, што прыліп да нашых ног з вашага горада, мы страсаем вам; аднак ведайце тое, што наблізілася [да вас] Царства Божае».
12 Кажу вам, што Садому ў той дзень будзе лягчэй, чым таму гораду.
13 Бяда табе, Харадзіне! Бяда табе, Віфсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне адбыліся цуды, што адбыліся ў вас, яны б дайўно, седзячы ў валасяніцы і попеле, пакаяліся.
14 Але Тыру і Сідону будзе лягчэй на судзе, чым вам.
15 І ты, Капернауме, ці да неба будзеш узвышаны?19 Да пекла зыдзеш20.
16 Хто слухае вас, Мяне слухае, а хто вас адкідае, Мяне адкідае, хто ж Мяне адкідае, адкідае Таго, Хто паслаў Мяне.
17 Вярнуліся ж семдзесят [два] з радасцю, кажучы: Госпадзе, нават дэманы пакараюцца нам у Тваё імя.
18 Ён жа сказаў ім: Бачыў Я Сатану, што, як маланка, спадаў з неба.
19 Вось, Я даў21 вам уладу наступаць на змеяў і скарпіёнаў і на ўсю варожую сілу, і нішто не зашкодзіць вам.
20 Але не радуйцеся таму, што духі вам пакараюцца, а радуйцеся, што вашы імёны запісаны ў нябёсах.
21 У гэты самы час Ён узрадаваўся ў Святым Духу і сказаў: Усхваляю Цябе, Татухна, Госпадзе неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта малым дзецям; так, Татухна, бо такое было Тваё ўпадабненне.
22 Усё22 перададзена Мне Маім Бацькам; і ніхто не ведае, хто ёсць Сын, акрамя Бацькі, і хто ёсць Бацька — акрамя Сына і таго, каму Сын хоча Яго адкрыць.
23 І, павярнуўшыся да вучняў, асобна сказаў: Шчаслівыя вочы, якія бачаць тое, што вы бачыце.
24 Бо кажу вам, што шмат прарокаў і цароў хацелі ўбачыць тое, што бачыце вы, і не ўбачылі, і пачуць, што чуеце вы, і не пачулі.
25 І вось устаў адзін законнік і, выпрабоўваючы Яго спытаўся: Настаўніку, што мне зрабіць, каб атрымаць у спадчыну вечнае жыццё?
26 Ён жа сказаў яму: У Законе што напісана? Як чытаеш?
27 Той жа ў адказ сказаў: «Любі Госпада, твайго Бога, усім тваім сэрцам, і ўсёю тваёю душою, і усёю сілай, і ўсім тваім розумам; і твайго блізкага, як самога сябе».
28 Ён жа сказаў яму: Ты правільна адказаў; рабі гэта і будзеш жыць.
29 А ён, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Ісус: А хто мой блізкі?
30 Ісус на гэта адказаў: Адзін чалавек спускаўся з Іерусаліма ў Іерыхон і трапіў да разбойнікаў, якія, раздзеўшы яго і збіўшы, пайшлі, пакінуўшы ледзь жывога.
31 Выпадкам спускаўся тою дарогаю адзін святар і, убачыўшы яго, прайшоў другім бокам.
32 Гэтак жа і лявіт, прыйшоўшы на тое месца і ўбачыўшы, прайшоў другім бокам.
33 А адзін самаранін, праязджаючы, натрапіў на яго і, убачыўшы, злітаваўся.
34 і, падышоўшы, перавязаў яму раны, узліваючы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на сваю жывёліну, прывёз яго ў гасцініцу і паклапаціўся пра яго.
35 І на другі дзень, выняўшы два дынарыі, даў гаспадару гасцініцы і сказаў: Паклапаціцеся пра Яго, а калі што больш патраціш, я, вяртаючыся, аддам табе.
36 Хто з гэтых трох, думаецца табе, быў блізкі таму, што трапіў да разбойнікаў.
37 Ён жа сказаў: Той, хто зрабіў яму ласку. — І Ісус сказаў яму: Ідзі, і ты рабі гэтак.
38 І калі яны ішлі, Ён увайшоў у адно сяло. І адна жанчына, імем Марфа, прыняла Яго [у свой дом].
39 І была ў яе сястра — звалася Марыям, якая прысела ў нагах Ісуса і слухала Яго слова.
40 Марфа ж завіхалася ў многіх паслугах; і, падышоўшы, сказала: Госпадзе, ці ж не абыходзіць Табе, што мая сястра адну мяне пакінула прыслугоўваць? Дык скажы ёй, каб яна мне дапамагла.
41 Але Госпад23 сказаў ёй у адказ: Марфа, Марфа, турбуешся ты і непакоішся пра многае,
42 а ў адным ёсць патрэба: Марыям жа выбрала найлепшую долю, якая не адымецца ў яе.
Зноскі:
15 19: У некат. рукап.: што да неба ўзвышаны.
15 20: У некат. рукап.: будзеш скінуты.
19 21: У некат. рукап.: даю.
22 22: У некат. рукап.: І, павярнуўшыся да вучняў, сказаў: Усё.
41 23: У некат. рукап.: Ісус.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:
- Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
- Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
- Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
- Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.
Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.
Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:
Евангелле паводле Лукі, 10 раздзел. Пераклад Анатоля Клышкi.
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальніка.
© 2014