Біблія » Сабіла Пераклад Сабілы і Малахава

Лукаша 4 Паводля Лукаша 4 раздзел

1 Ісус жа поўны Духа Сьвятога вярнуўся ад Ярдану, і паведзены быў Духам у пустэльню;
2 (дзе Ён) сорак дзён быў спакуша́ны ад д’ябла і нічога ня зьеў у гэныя дні; а як яны скончыліся, урэшце захацеў есьці;
3 І сказаў Яму д’ябал: калі Ты Сын Божы, скажы гэтаму камню, каб стаў хлебам.
4 І сказаў Ісус яму, кажучы: напісана, што «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім Словам Божым». (Другазак. 8:3)
5 І, узьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе гаспадарствы сусьвету ў імгненьне часу,
6 і сказаў Яму д’ябал: Табе дам усю ўладу гэтую і славу іхную, бо (яна) мне аддадзена, і я, калі каму хачу, даю яе;
7 І вось калі Ты паклонішся перада мною, усё будзе Тваё.
8 І сказаў яму Ісус, адказаўшы: адыйдзі ад Мяне, шатан; бо напісана: Госпаду Богу твайму кланяйся і Яму аднаму служы (Другазак. 6:13).
9 І павёў Яго ў Ярузалім, і паставіў Яго на крыле Сьвятыні, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз;
10 бо напісана: «Ангелам Сваім накажа пра Цябе зьберагчы Цябе»;
11 і таксама: «на руках панясуць Цябе, каб (Ты) ня выцяўся аб камень Нагою Тваёю» (Пс. 91:11−12).
12 І, адказаўшы, Ісус сказаў яму: сказана: ня спакушай Госпада, Бога Твайго (Другазак. 6:16).
13 І, скончыўшы ўсё спакушэньне, д’ябал адыйшоў ад Яго да пэўнага часу.
14 І вярнуўся Ісус у сіле Духа ў Галілею, і разыйшлася чутка пра Яго па ўсім навакольлі.
15 І Ён вучыў у сынагогах іхных, праслаўляемы ўсімі.
16 І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадаваны, і ўвайшоў, па звычаю Свайму, у дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць.
17 І пада́лі Яму скрутак Гісаі прарока; і, разгарнуўшы скрутак, (Ён) знайшоў мейсца, дзе было напісана:
18 «Дух Госпадаў на Мне, бо (Ён) памазаў Мяне дабравесьціць убогім, паслаў Мяне аздаравіць скрушаных у сэрцы, абвясьціць палонным вызваленьне, і сьляпым відушчасьць, адпусьціць спаку́таваных на волю,
19 абвясьціць год Госпадавы спрыяльны». (Гісая 61:1−2).
20 І, згарнуўшы скрутак, аддаўшы служцы, сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі зьвернуты на Яго.
21 І (Ён) пачаў гаварыць ім: сёньня споўнілася Пісаньне гэтае ў вушах вашых.
22 І ўсе засьведчылі Яму (гэтае) і дзівіліся прыемным словам, якія выходзілі з Вуснаў Ягоных, і гаварылі: ці ня Язэпаў Ён Сын?
23 (Ён) жа сказаў ім: (вы), ведама, ска́жаце Мне прыказку гэтую: лекару, вылячы самога сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне тое, што (мы) пачулі было ў Капэрнавуме.
24 І сказаў: праўду кажу вам: ніводзін прарок ня прыймаецца ў бацькаўшчыне ягонай.
25 Па праўдзе кажу вам: многа ўдоваў было ў Ізраэлю ў дні Ільлі, калі было зачынена неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што настаў вялікі голад па ўсёй зямлі;
26 і ні да воднай зь іх ня быў пасланы Ільля, але толькі да жанчыны ўдавы ў Сарэпту Сідонскую.
27 І шмат было пракажоных у Ізраэлю пры прароку Ялісею, і ніводзін зь іх ня быў ачышчаны, апрача Нэемана сірыйца.
28 Чуючы гэтае ўсе ў сынагозе напоўніліся лютасьцю;
29 і, падняўшыся, выгналі Яго прэч зь места, і прывялі Яго на вяршыню гары, на якой было пабудавана места іхнае, каб ськінуць Яго.
30 Ён жа, прайшоўшы паміж імі, пайшоў.
31 І спусьціўся ў Капэрнавум, места Галілейскае, і вучыў іх у суботы.
32 І дзівіліся з вучэньня Ягонага, бо з уладаю было Слова Ягонае.
33 І быў у сынагозе чалавек, маючы нячыстага духа дэманскага, і (ён) закрычаў моцным голасам,
34 кажучы: Ага! што нам і Табе, Ісус Назаранін? (Ты) прыйшоў загубіць нас; ведаю Цябе, хто Ты, Сьвяты Божы.
35 Але Ісус забараніў яму, кажучы: змоўкні і выйдзі зь яго. І дэман, кінуўшы яго на сярэдзіну, выйшаў зь яго ніколькі ня пашкодзіўшы яму.
36 І жах ахапіў усіх, і разважалі між сабою: што гэта за слова (такое), што ўладаю і сілаю (Ён) загадвае духам нячыстым, і (яны) выходзяць?
37 І разнеслася чутка пра Яго па ўсіх навакольных мясцох.
38 Выйшаўшы ж із сынагогі, (Ён) увайшоў у дом Сымона; цешча ж Сымонавая была ахоплена моцнай гарачкай; і папрасілі Яго за яе.
39 І стаўшы над ёю, забараніў гарачцы; і пакінула яе. Зараз жа, устаўшы, (яна) прыслугоўвала ім.
40 Пры захадзе сонца ўсе, хто мелі хворых на розныя хваробы, прывялі іх да Яго; і Ён, усклаўшы рукі на кожнага зь іх, аздаравіў іх.
41 Выганяў таксама і дэманаў з многіх, якія крычалі і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. І, забараняючы, ня дазваляў ім гаварыць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос.
42 А як настаў дзень, (Ён) выйшаўшы (з дому) адправіўся ў пустэльнае мейсца; і людзі шукалі Яго, і прыйшлі да Яго, і затрымлівалі Яго, каб ня адыходзіў ад іх.
43 Але Ён сказаў ім: і астатнім местам належыць Мне абвяшчаць Добрую Вестку аб Гаспадарстве Божым, бо на тое (Я) пасланы.
44 І навучаў у сынагогах Галілейскіх.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Паводля Лукаша Сьвятое Эвангельле, 4 раздзел. Пераклад Сабілы і Малахава.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2020

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Лукаша 4 раздзел в переводах:
Лукаша 4 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.