Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 9 Евангеля Лукі 9 раздзел

1 І згукаўшы двананцацёх вучанікаў Сваіх, даў ім моц а ўладу над усімі нячысьцікамі і лячыць ад хваробаў.
2 І паслаў іх абяшчаць гаспадарства Божае і ўздараўляць хворых.
3 І сказаў ім: «Не бярыце нічога ў дарогу, ані посаха, ані капшука, ані хлеба, ані грошы, ані майце кажны двух адзецьцяў.
4 І ў які-лень дом увыйдзеце, там заставайцеся і стуль адыходзьце.
5 А калі йдзе ня прыймуць вас, выходзячы зь места таго, атрасіце таксама й тый пыл із ног сваіх, на сьветчаньне на іх.
6 І вышаўшы, хадзілі скрозь па местачках, абяшчаючы Дабравесьць і ўздараўляючы ўсюдых.
7 Пачуў Гірад чацьвертнік праз усе, што Ён дзеяў, і заклапаціўся, бо некатрыя дзейкалі, што Яан ускрэс ізь мертвых;
8 А іншыя, што Ільля зьявіўся, і іншыя, што адзін із старавечных прарокаў ускрэс.
9 І сказаў Гірад: «Яана я сьцяў; хто ж ё гэта, праз каторага я чую такое?» І стараўся бачыць Яго.
10 І апосталы, зьвярнуўшыся, паведалі Яму, што зрабілі; і Ён, узяўшы іх, адышоў асобна на пустыннае месца места Віфсаіды.
11 А груд, даведаўшыся, пайшоў за ім; і Ён веціў іх, і гукаў ім праз гаспадарства Божае, і ўздараўляў тых, што патрабавалі ўздараўленьня.
12 І як дзень пачаў хінуцца да вечара, тады прыступілі двананцацёх і сказалі Яму: «Распусьці гурбу, каб яны пайшлі да акалічных местачкаў а сёлаў начаваць, каб знайшлі еміны, бо мы тут на пустынным месцу».
13 Але Ён сказаў ім: «Вы дайце ім есьці». Яны ж сказалі: «У нас няма балей за пяць букаткаў і дзьве рыбы; хіба пайсьці й купіць ежы ўсяму люду гэтаму?»
14 Бо іх было каля пяцёх тысячаў чалавекаў. Але Ён сказаў вучанікам Сваім: «Рассадзіце іх грудамі па пяцьдзясят».
15 І яны зрабілі так, і рассадзілі ўсіх.
16 Тады Ён узяў пяць букаткаў і дзьве рыбы, глянуўшы на неба, і дабраславіў іх, і ламіў, і даваў, вучанікам, пасуліць кажнаму з гурбы.
17 І елі, і пад’елі, і ўзялі лішніцы двананцаць кашоў кавалкаў.
18 І сталася, як Ён маліўся апрыч, што вучанікі Ягоныя былі зь Ім. І Ён папытаўся ў іх, кажучы: «За каго Мяне гурба мае?»
19 Яны, адказуючы, сказалі: «За Яана Хрысьціцеля, а некатрыя за Ільлю, а іншыя, што адзін із старавечных прарокаў ускрэс».
20 Ён сказаў ім: «А вы за каго Мяне маеце?» Пётра, адказуючы, сказаў: «За Хрыста Божага.
21 Але Ён стродка расказаў нікому гэтага не казаць,
22 Кажучы: «Сын Людзкі мае шмат цярпець, і быць адхіненым старцамі а найвышшымі сьвятарамі а кніжнікамі, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць».
23 І сказаў усім: «Калі хто хоча йсьці за Імною, адрачыся самога сябе, бяры крыж свой на кажны дзень і йдзі за Імною.
24 Бо хто хоча жыцьцё свае захаваць, тый згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, тый захавае яго.
25 Бо што за карысьць людзіне прыдбаць увесь сьвет, а сябе самога загубіць альбо сабе пашкодзіць?
26 Бо хто засароміцца Мяне а словаў Маіх, таго Сын Людзкі засароміцца, як прыйдзе ў славе Сваёй а Айцовай а сьвятых ангілаў.
27 «Бо кажу вам праўду: ё некатрыя із стаячых тут, каторыя не паспытаюцца сьмерці, пакуль не абачаць гаспадарства Божага».
28 І сталася за дзён восьмі ад гэтае мовы, што, узяўшы Пётру, Яана а Якава, узышоў Ён на гару маліцца.
29 І сталася, як маліўся, што выгляд віду Ягонага адмяніўся, і адзецьце Ягонае стала белае, бліскучае.
30 І вось, два мужы мужавалі зь Ім, каторыя былі Масей а Ільля.
31 Зьявіўшыся ў славе, мужавалі праз выхад Ягоны, каторы Ён меў зьдзеяць у Ерузаліме.
32 А Пётра а былыя зь ім ацяжараныя былі сном; а як прачхнуліся, абачылі славу Ягоную і двух мужоў, што стаялі зь Ім.
33 І сталася, як яны адходзілі ад Яго, што Пётра сказаў Ісусу: «Вучыцелю, добра нам тут быць: зрабіма тры буданы, адзін Табе, і адзін Масею, і адзін Ільлі», ня ведаючы, што гукаў.
34 Як ён гэтак гукаў, найшоў булак і ахінуў іх; і яны спалохаліся, як увыйшлі ў булак.
35 І пачуўся голас із булаку, кажучы: «Гэта Сын Мой любовы; Яго слухайце».
36 Як пачуўся голас гэты, Ісус застаўся адзін. І яны маўчэлі, і нікому не казалі тых дзён нічога з таго, што бачылі.
37 І сталася, што наступнога дня, як яны зышлі з узгорку, шмат гурбы пераняло Яго.
38 І вось, чалавек із гурбы загукаў, кажучы: «Вучыцелю! малю Цябе, глянь на сына майго, бо ён — адзінае дзяцё мае.
39 Яго хапае дух, і ён зьнецікі крычыць, і кідае ім ізь пенаю; і, раніўшы яго, ледзь адыходзе ад яго.
40 І я прасіў вучанікаў Тваіх выгнаць яго, але яны не маглі».
41 Ісус жа, адказуючы, сказаў: «О родзе няверны а крутадушны! пакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сына свайго сюды».
42 І як тый яшчэ йшоў, нячысьцік ірваў яго і моцна кідаў; але Ісус зганіў нячысьціка, і ўздаравіў дзяцюка, і аддаў яго айцу ягонаму.
43 І зумяваліся усі з магутнасьці сілы Божае. А як усі дзіваваліся з усяго, што ўчыніў Ісус, Ён сказаў вучанікам Сваім:
44 «Улажыце вы сабе ў вушы словы гэтыя: Сын Людзкі будзе выданы ў рукі людзкія».
45 Але яны не разумелі слова гэтага, і яно было цьмянае ім, каб яны не спатачылі яго; і пытацца ў яго праз гэтае слова баяліся.
46 Узьнікла сьпярэчка памеж іх, каторы зь іх быў бы найвялікшы.
47 Ісус жа, ведаючы сьпярэчкі сэрца іхнага, узяўшы дзяцё, пастанавіў яго ля сябе
48 І сказаў ім: «Хто прыйме дзяцё гэтае ў імя Мае, Мяне прыйме; а хто прыйме Мяне, прыйме таго, хто паслаў Мяне; бо хто найменшы памеж усіх вас, тый будзе вялікі».
49 І Яан, адказуючы, сказаў: «Вучыцелю! мы бачылі чалавека, што імям Тваім выганяў нячысьцікаў, і забаранілі яму, бо ён ня ходзе з намі».
50 А Ісус сказаў яму: «Не бараніце, бо хто ня супроці нас, тый за нас».
51 І сталася, як бліжэў час, што Ён меў быць узяты ўгару, Ён станаўко пастанавіў ісьці да Ерузаліму.
52 І паслаў пасланцоў перад відзеньням Сваім; і яны пайшлі, і ўвыйшлі ў сяло самарскае, каб зрабіць прыгатову Яму.
53 І не прынялі Яго, бо відзеньне Ягонае было зьвернена да Ерузаліму.
54 І, бачачы гэта, вучанікі Ягоныя, Якаў а Яан, сказалі: «Спадару! калі хочаш, мы скажам, каб агонь зышоў зь неба й спаліў іх, як і Ільля зрабіў?».
55 Але Ён, абярнуўшыся, зганіў іх, кажучы: «Ня ведаеце, чыйго вы духу;
56 Бо Сын Людзкі ня прышоў губіць жыцьці людзкія, але спасаць». І пайшлі да другога сяла.
57 І сталася, што, як яны йшлі дарогаю, хтось сказаў Яму: «Я пайду за Табою, куды толькі Ты пойдзеш».
58 Ісус жа сказаў яму: «Лісы маюць норы, і птушкі нябёсныя — гнезды, але Сын Людзкі ня мае йдзе галавы прытуліць».
59 І сказаў другому: «Ідізі за Імною». Але ён сказаў: «Спадару! дазволь імне сьпярша пайсьці й пахаваць айца свайго».
60 Ісус сказаў яму: «Няхай мертвыя хаваюць мертвых, але ты йдзі й абяшчай гаспадарства Божае».
61 І іншы таксама сказаў: «Спадару! я пайду за Табою, але дазволь імне сьпярша пайсьці разьвітацца з хатнімі сваімі».
62 Ісус жа сказаў яму: «Ніхто, хто кладзець руку сваю на плуг і азіраецца назад, ня гожы да гаспадарства Божага».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Лукі, 9 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Лукі 9 раздзел в переводах:
Лукі 9 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда


2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.