Біблія » Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Лукі 7 Евангеля Лукі 7 раздзел

1 Як Ён скончыў усі словы Свае ў вушы люду, увыйшоў да Капернауму.
2 І адзін сотнікаў слуга, дарагі яму, быў хворы, блізу канаў.
3 І, пачуўшы празь Ісуса, ён паслаў да Яго старцоў зь Юдэяў прасіць Яго, каб прышоў уздаравіць слугу ягонага.
4 І яны, прышоўшы да Ісуса, горача прасілі Яго, кажучы: «Ён гожы, каб Ты зрабіў яму гэтую ласку;
5 Бо ён любе народ наш і пастанавіў нам бажніцу».
6 Тады Ісус пайшоў зь імі. І як Ён быў недалёка ад дому, сотнік паслаў прыяцеляў да Яго, кажучы Яму: «Спадару! ня трудуйся, бо я ня гожы, каб Ты ўвыйшоў пад страху маю.
7 Затым і я не ўважаў сябе за гожага прыйсьці да Цябе; але скажы слова, і слуга мой будзе ўздароўлены.
8 Бо я таксама чалавек падуладны, маючы пад сабою жаўнераў, і кажу аднаму: "Ідзі", і йдзець; і другому: "Прыйдзі", і прыходзе; і паслугачаму свайму: "Рабі гэта", і робе».
9 Пачуўшы гэта, Ісус зьдзіваваўся зь яго і, абярнуўшыся, сказаў груду, што йшоў за Ім: «Кажу вам, што і ў Ізраелю Я не знайшоў такое вялікае веры».
10 І пасланыя, зьвярнуўшыся двору, засьпелі хворага слугу здаровага.
11 І дзень пасьлей сталася, што Ён пайшоў да места, званага Наін; і зь Ім ішло шмат із вучанікаў Ягоных і шмат гурбы.
12 Якжа Ён дабліжыўся да месцкае брамы, гля, там выносілі нябожчыка, адзінага сына ў маці сваёй, а яна была ўдава; і ладны груд ізь места быў зь ёй.
13 І, абачыўшы яе, Спадар зжаліўся над ёю і сказаў ёй: «Ня плач».
14 І, падышоўшы, даткнуўся да нашулкаў, а тыя, што несьлі, адзержыліся; і Ён сказаў: «Маладзёне! табе кажу, устань».
15 Нябожчык, падняўшыся, сеў і пачаў гукаць; і аддаў яго маці ягонай.
16 І абняў усіх страх, і славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарока паўстаў памеж нас» і «Бог даведаўся да люду Свайго».
17 І галасы пайшлі празь Яго па ўсёй Юдэі а па ўсёй аколіцы.
18 І вучанікі Яанавы наказалі яму праз усі гэтыя падзеі.
19 І Яан, пагукаўшы двух вучанікаў сваіх, паслаў да Ісуса, кажучы: «Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці чакаць нам іншага?»
20 Прышоўшы да Яго, тыя мужы сказалі: «Яан Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: «Ці Ты тый, што мае прыйсьці, ці маем чакаць іншага?»
21 І тае самае гадзіны Ён шмат каго ўздаравіў ад хваробаў а болькаў а нячысьцікаў, і шмат якім нявісным даў відзеньне.
22 Тады Ісус, адказуючы, сказаў ім: «Пайдзіце й паведаміце Яану, што вы бачылі й чулі: што нявісныя празіраюць, кульгавыя ходзяць, пракажаныя ачышчаны, глухія чуюць, мертвыя ўскрысаюць, бедным абяшчаецца дабравесьць.
23 І дабраславёны, хто не спакусіцца перазь Мяне!»
24 А, як пасланцы Яанавы пайшлі, Ён пачаў гукаць люду празь Яана: «Чаго глядзець хадзілі вы на пустыні? трысьціны хістанае ветрам?
25 Чаго ж глядзець хадзілі вы? чалавека, што адзеўшыся ў мяккое адзецьце? Гля, у каралеўскіх палацах тыя, што багата адзеўшыся й раскошна жывуць.
26 Але чаго глядзець хадзілі вы? прарокі? Але, кажу вам, і балей чымся прарокі.
27 Гэты ё, праз каторага напісана: "Во, Я пасылаю пасланца Свайго перад відзеньням Тваім, каторы прыгатуе дарогу Тваю перад Табою".
28 Бо кажу вам: памеж народжаных із жанок няма вялікшага прарокі за Яана Хрысьціцеля; але найменшы ў гаспадарстве Божым вялікшы за яго».
29 І ўвесь люд, што чуў, і мытнікі прызнавалі справядлівасьць Божую, хрысьціўшыся хрыстом Яанавым.
30 Але фарысэі а праўнікі адкінулі замер Божы ўзглядам сябе, ня хрысьціўшыся ў яго.
31 І Спадар сказаў: «Дык да каго прыраўную людзёў роду гэтага? і да каго яны падобныя?
32 Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на торзе, гукаюць адны адных і гамоняць: "Мы дудзелі вам, і вы не скакалі; мы галасілі, а вы ня плакалі".
33 Бо прышоў Яан Хрысьціцель, ня есьць хлеба ані п’ець віна, і кажаце: "У ім нячысьцік".
34 Прышоў Сын Людзкі, есьць і п’ець, і кажаце: "Во жэрлівы чалавек а вінажлоп, прыяцель мытнікаў а грэшнікаў".
35 Але апраўлена мудрасьць усімі дзецьмі яе».
36 І адзін із фарысэяў папрасіў, каб Ён паспытаўся ежы ў яго; і Ён увыйшоў у дом фарысэяў і ўзьляжаў.
37 І вось, жонка месцкая, грэшніца, даведаўшыся, што Ён узьляжыць у доме фарысэявым, прынесла алябастравы слоік масьці.
38 І, стаўшы адзаду ля ног Ягоных, плачучы, пачала мыць ногі Ягоныя сьлязьмі, і выцірала валасамі галавы свае, і цалавала ногі Яго, і масьцяй мазала.
39 Бачачы гэта фарысэй, што Яго быў пазваўшы, сказаў сабе ў думцы: «Калі б Ён быў прарока, то ведаў бы, хто й якая жонка датыкаецца да Яго, бо яна грэшніца».
40 І, адказуючы, Ісус сказаў яму: «Сымоне, Я маю штось сказаць табе». Ён кажа: «Кажы, Вучыцелю».
41 У ваднаго пазычэньніка былі два даўжбіты: адзін вінен быў пяцьсот дынароў, а другі пяцьдзясят.
42 І як яны ня мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвым. Дык скажы, каторы зь іх балей будзе любіць яго?»
43 Сымон, адказуючы, сказаў: «Думаю, тый, катораму балей дараваў». Ён сказаў яму: «Ты рассудзіў праўдзіва».
44 І, зьвярнуўшыся да жонкі, сказаў Сымону: «Бачыш гэтую жонку? Я ўвыйшоў у дом твой, ты ня даў Імне вады на ногі Мае; а яна сьлязьмі памыла ногі Мае й выцерла. валасамі галавы свае.
45 Ты ня даў Імне цалаваньня, а жонка гэтая, адгэнуль, як Я прышоў, не перастала цалаваць Мяне ў ногі.
46 Ты не памазаў масьцяй галавы Мае, а жонка гэтая памазала масьцяй ногі Мае.
47 Затым кажу табе: дараваны ёй грахі ейныя, каторых шмат, бо яна шмат улюбіла; а каму мала даравана, тый мала любе».
48 І сказаў ёй: «Грахі табе дараваны».
49 І тыя, што ўзьляжалі зь Ім, пачалі гукаць мяжсобку: «Хто гэта, што й грахі даруе?».
50 І сказаў Ён жонцы: «Вера твая спасла цябе; ідзі ў супакою».
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter


Сябры, вельмі патрэбныя наступныя папяровыя выданні:

  1. Сьвятая Бібля ў перакладзе Янкі Станкевіча 1973 (і Новы Закон 1970).
  2. Эвангельле Мацьвея, Марка, Лукі, Іоана — 1926−1930, Лодзь.
  3. Евангелля і Дзеі ў перакладах Гадлеўскага і Татарыновіча.
  4. Генезіс і Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка ў перакладзе Яна Пятроўскага, 1984, 1987.

Калі вы імі валодаеце і можаце прадаць, патэлефануеце па тэлефоне +375296422269, ці напішыце — bible-man@mail.ru.

Калі вы чытаеце на беларускай мове, паспрабуйце новы праект — biblia.by:

Евангеля подле сьвятога Лукі, 7 раздзел. Пераклад Яна Станкевіча.

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў, паралельнымі спасылкамі, тэкстамі з нумарамі Стронг. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Лукі 7 раздзел в переводах:
Лукі 7 раздзел, комментарии:
  1. Новой Женевской Библии
  2. Толкование Мэтью Генри
  3. Комментарии МакДональда
  4. Толковая Библия Лопухина
  5. Комментарии Баркли
  6. Комментарии Джона Райла
  7. Толкования Августина
  8. Толкование Феофилакта Болгарского
  9. Новый Библейский Комментарий
  10. Лингвистический. Роджерс
  11. Комментарии Давида Стерна
  12. Библия говорит сегодня
  13. Комментарии Скоуфилда
  14. Ветхий Завет в Новом


2007–2025. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.