Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Песьня над песьнямі, 1 Песьня над песьнямі, 1 глава

1 Песьня над песьнямі Салямонава. О, калі б ён цалаваў мяне цалаваньням вуснаў сваіх! бо любосьць твая лепшая за віно;
2 Масьці твае прыемныя нюхаць, імя твае — вылітая масьць; за тое дзявушчыя любяць цябе.
3 Цягні мяне за сабою, пабяжым; павёў мяне кароль да пакояў сваіх; мы радавацца а цешыцца зь цябе будзем; успамінаем любосьць тваю болей як віно; пасьцівыя любяць цябе.
4 Чарнявая я, але харошая, дачкі ерузалімскія! як буданы кідарскія, як заслоны Салямонавы.
5 Не глядзіце на мяне, што я чарнявая, што загарэла ад сонца: сынове маці мае ўгневаліся на мяне, пастанавілі сьцерагчы вінішчы, свайго ж вінішча я не ўсьцерагла.
6 Скажы імне, любовы душою маёй: ідзе ты пасьвішся? ідзе супачываеш паўднём? чаму імне быці як аднэй, што круціцца памеж стадаў таварышаў тваіх?
7 Калі ня ведама тэ, найпазарнейшая із жанок, то йдзі сабе па сьлядох авец і пасьві казяняты свае ля сялібаў пастускіх.
8 Да жаробанькі свае ў цялежках фараонавых я прыраўнаў цябе, о прыяцелка мая!
9 Якія харошыя шчокі твае ў прыборах, шыя твая ў кралях.
10 Прыборы залатыя мы зробім табе із срэбнымі бодкамі.
11 Пакуль кароль узьлягае, нард мой выдаець пах свой.
12 Пучок міровы любовы мой у мяне, меж пелькаў маіх супачывае.
13 Гранка кіпра любовы мой у мяне, у вінішчах Енґедзкіх.
14 О, ты пазорная, прыяцелка мая, о, ты пазорная! вочы твае галубіныя.
15 О, ты пазорны, любовы мой, і прыемны! і пасьцеля наша — зяленіва;
16 Балькі дамоў нашых — кедры, шалёўкі нашы — кіпрысы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Песьня над песьнямі, 1 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.