Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Песьня над песьнямі, 7 Песьня над песьнямі, 7 глава

1 Зьвярніся, зьвярніся, о Шуламіта; зьвярніся, зьвярніся, і мы паглядзім на цябе. Што вы бачыце на Шуламіце? Быццам скокі двух табараў.
2 О, якія пазорныя ступы твае ў чаравіках, дачка княская! Кругласьць сьцёгнаў тваіх, як кралі работы рук умелага майстры;
3 Пуп твой — круглая чара, нястачы мешанага віна нямаючая; жывот твой — куча пшонкі, абкладзеная лілямі;
4 Дзьве пелькі твае, як двое алянят, блізьнят лані;
5 Шыя твая, як вежа із сланёвае косьці; вочы твае — азерцы Гэшбонскія, што ля брамы Батрабіму; нос твой, як вежа Лібанская, зьверненая відам да Дамашку;
6 Галава твая на табе, як Карміл, і каслаўкі валасоў на галаве тваёй, як пурпура: кароль апалонены сукрамі.
7 Якая ты пазорная й якая прыемная ты, каханая, раскошамі сваімі!
8 Гэты стан твой падобны да пальмы, і пелькі твае да гранак.
9 Сказаў я: узьлезу я на пальму, схаплюся за галузы яе; і хай будуць пелькі твае, як гранкі вінныя, і пах носу твайго, як яблыкаў;
10 Паднябеньне твае, як найлепшае віно: яно цячэць гладка любоваму, прычыняючы гукаць вусны сьпячых.
11 Я любовага майго, і да мяне — жаданьне ягонае.
12 Хадзі, любовы мой, пайдзіма ў поле, начуйма ў сёлах;
13 Устанем рана нараніцы да вінішчаў, паглядзім, ці распукалася вінная розка, ці зьявіўся квет, ці расквіцелі гранатовыя яблыны; там я выкажу табе любосьць сваю.
14 Мандрагоравыя яблыкі ўжо запахлі, і ля брамы нашае ўсялякая прыемная садавіна; новая й старая: я захавала табе, любовы мой.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Песьня над песьнямі, 7 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.