Библия Станкевіча Пераклад Яна Станкевіча

Песьня над песьнямі, 2 Песьня над песьнямі, 2 глава

1 Я рожа шаронская, ліля далінаў!
2 Як ліля меж церняў, так прыяцелка мая меж дачок.
3 Як яблына меж лесавых дзерваў, так любовы мой мяж сыноў. Сьценю яе я жадаю й сяджу, і садавіна яе салодкая паднябеньню майму.
4 Ён прывёў мяне да віннога дому, і сьцяг ягоны над імною — любосьць.
5 Паддзяржыце мяне віннымі пернікамі, пасіліце мяне яблыкамі; бо я хворая зь любосьці.
6 Лявіца ягоная пад галавою ў мяне, а правіца ягоная абыймае мяне.
7 Заклінаю вас, дачкі ерузалімскія, сэрнамі й палявымі ланямі: не чапайце ані будзіце каханага, пакуль ён ня зыча.
8 Голас любовага майго: вось, ён ідзець, падскакуючы па горах, гайсаючы па ўзгорках.
9 Падобны любовы мой да сэрны альбо да аленяняці. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае ў вокны, цяміцца пераз краты.
10 Адказаў любовы мой і сказаў імне: «Устань, прыяцелька мая, харашуха мая, і выйдзі;
11 Бо, вось, зіма мінула, дождж перастаў, перайшоў;
12 Кветкі паказаліся на зямлі; пара пяцьця настала, і голас галубы чуваць у зямлі нашай;
13 На фізе сьпеюць раньнія фіґі, і пахнуць расквілыя вінныя розкі. Устань, прыяцелка мая, харашуха мая, і выйдзі.
14 «Галуба мая ў раськепіне скалы, у схове стромкае скалы, пакажы імне від свой, дай імне пачуць голас свой, бо голас твой салодкі, і від твой харошы».
15 «Лавіце нам лісы, лісяняты, што псуюць вінішчы; а вінішчы нашы ў квеце».
16 Любовы мой, а я ягоная, ён пасьвіцца меж ліляў.
17 Пакуль дзень дыхае, і ўцякаюць сьцені, абярніся, любовы мой, і будзь, як сэрна, альбо аленянё на горах Беферскіх.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Песьня над песьнямі, 2 глава. Пераклад Яна Станкевіча

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.