Библия Сёмухі Пераклад Васіля Сёмухі

Найвышэйшая песьня, 2 Найвышэйшая песьня, 2 глава

1 Я — раўнінны нарцыс Саронскі, я — лілея з даліны!
2 Як лілея сярод бадзякоў — каханая сярод сябровак!
3 Як яблыня сярод лясных дрэў — каханы мой сярод хлопцаў. У шатах яе люблю я сядзець, і плады зь яе рот мне салодзяць.
4 Увёў ён мяне ў дом піру, нада мной яго сьцяг — каханьне!
5 Падмацуйце мяне віном, яблыкамі асьвяжэце мяне, бо я зьнемагла ад каханьня.
6 Яго левая — пад маёй галавою, а правай рукою мяне абдымае.
7 Заклінаю вас, Ерусалімскія дочкі, сарнамі ці палявымі ланямі: ня будзеце і ня турбуйце каханай, пакуль не прачнецца сама!
8 Голас каханага майго! вось, ён ідзе, скача па горах, перабягае па ўзгорках, —
9 мілы падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць у нас за сьцяною, заглядваючы ў акно, мільгаціць за рашоткай.
10 Каханы мой загаварыў да мяне: устань, мая любасная, мая гожая, выйдзі!
11 Вось, і зіма адышла; дождж перастаў, мінуўся;
12 кветкамі зацьвітае зямля, час песьняў птушыных настаў, і горлінка ў нашым краі засьпявала,
13 налівае смакоўніца пупышкі, вінаградныя лозы пахнуць у квецені. Устань, мая любасная, мая гожая выйдзі!
14 Горлінка ў горнай цясьніне, пад паветкаю скалаў! Пакажы мне свой тварык, дай мне пачуць твой галасок; бо твой голас — салодкі, бо мне тварык твой вабны!
15 Лавіце нам лісянятак і лісак лавіце, што мне вінаграднік марнуюць; а вінаграднікі ж нашыя ў цьвеце!
16 Каханы аддадзены мне, я — яму; ён пасьвіць сярод лілеяў.
17 Пакуль не астыў яшчэ дзень, не паслаліся цені, пасьпяшайся назад, як сарна, мой мілы, ці як алень малады на вышынях Бэтэр.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Найвышэйшая песьня, 2 глава. Пераклад Васіля Сёмухі

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.